У Смаргоні пачало дзейнічаць душпастырства назарэтанскіх дзяцей і моладзі. Гэта значыць, што імі займаюцца сёстры назарэтанкі. У парафіі Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ сёстры працуюць з гэтага навучальнага года і займаюцца не толькі катэхізацыяй дзяцей, але і працай з сем’ямі.
29 лістапада сёстры запрасілі дзяцей і моладзь яшчэ больш наблізіцца да Святой Сям’і не толькі праз малітву, але і праз супольныя спевы, гульні, танцы. На сустрэчу ў катэхетычнай зале, якая часова стала капліцай на час будаўніцтва новага касцёла, сабралося каля 20 чалавек.
Сястра Тэрэза, адказная за новае душпастырства, з усмешкай прывітала першых удзельнікаў назарэтанскага душпастырства, дзелячыся з імі сваім захапленнем ад простага, але незвычайнага жыцця Марыі, Езуса і св. Юзафа ў Назарэце.
Спадзяёмся, што прыклад Святой Сям’і дапаможа ўдзельнікам новага душпастырства прыносіць у свае сем’і мір, любоў і адзінства. А ўсіх ахвотных запрашаем на нашыя сустрэчы па аўторках і чацвяргах у 16 гадзін.
С. Кляра Волчак {gallery}2012-11-30-smargon{/gallery}
|