Трымацца веры заахвоціў Мітрапаліт Кандрусевіч вернікаў парафіі ў Іллі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
23.05.2011 15:48 |
У гаміліі іерарх заклікаў дзяцей і моладзь, а таксама дарослых у штодзённым жыцці кіравацца любоўю па прыкладзе бязмежнай любові Сэрца Езуса. «Прабіты бок Хрыста з’яўляецца праяўленнем найвышэйшай меры любові, і мы павінны на яе адказаць такой жа любоўю», — адзначыў Мітрапаліт. Па словах арцыпастыра, для выканання пастаўленых Касцёлам заданняў сведчання і служэння, апостальства і любові неабходна трымацца веры, а таму трэба адкрыцца на дзеянне Святога Духа, якога яны атрымліваюць у сакрамэнце канфірмацыі. |
Фотарэпартаж |