Свята ў мінскай сухараўскай парафіі: дзеці і моладзь уступілі ў Эўхарыстычны рух маладых |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
28.11.2012 11:47 |
Дзеці склалі просьбу прыняцця ў шэрагі кандыдатаў, а моладзь, пасля некалькіх гадоў рэгулярных фармацыйных сустрэч, прамовіла першую прысягу. Урачыстае літургічнае набажэнства, адмысловыя дэкарацыі і незвычайнасць падзеі сталі вялікім перажываннем для бацькоў і ўсіх парафіянаў. Вернікі парафіі выказалі ўдзячнасць сёстрам уршулянкам, якія праз Эўхарыстычны рух маладых здзяйсняюць важную справу выхавання маладога пакалення. На працягу гадоў педагагічнай працы сёстры распрацавалі таксама цікавыя фармацыйныя матэрыялы для ўдзельнікаў і дапаможнікі для аніматараў руху. |
Фотарэпартаж |