Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч на каляднай сустрэчы ў Бялынічах пра значэнне сям’і ў выхаванні веры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
29.12.2012 19:39

29 снежня 2012 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў у рамках калядных сустрэч парафію Найсвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай у Бялынічах.

У гаміліі падчас літургіі, прымеркаванай да свята Святой Сям’і, Мітрапаліт падкрэсліў значэнне сям’і ў выхаванні маладога пакалення. Арцыпастыр узгадаў, што ў мінулыя часы, калі ў нашай краіне не было святароў і касцёлаў, калі адбываўся пераслед рэлігіі, сем’і адыгралі галоўную ролю ў катэхізацыі і духоўным выхаванні дзяцей.

Мітрапаліт падкрэсліў, што таксама і ў наш час, калі падрыхтоўкай падрастаючага пакалення да першай споведзі і іншых сакрамэнтаў займаецца Касцёл, сям’я павінна памятаць, што яе абавязак — працягваць і ўмацоўваць гэтую падрыхтоўку.

Іерарх даручыў сем’і парафіі апецы Маці Божай Бялыніцкай, каб «яны бралі прыклад з Марыі і жылі паводле волі Божай, каб у іх панавала ўзаемная згода, развівалася і баранілася жыццё, а маладое пакаленне выхоўвалася ў духу любові да Бога і бліжняга».

Пасля святой Імшы Мітрапаліт падзяліўся з вернікамі аплаткай і пажадаў ім шчаслівага Божага Нараджэння, якое хрысціяне святкуюць цэлую актаву як адзін дзень, і наступаючага Новага года.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме