Абвяшчаць святло Духа Святога. У Пінску адбылася малітоўная сустрэча |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
29.05.2012 11:37 |
Напачатку сваю праграму прадставіў танцавальны гурт «Усмешка» — удзельнік міжнароднага фестывалю «Акно на ўсход». Сваім музычным талентам і малітвамі падзяліліся з прысутнымі гурты «Небасхіл» (г. Мінск) і «Маран-Ата» (г. Брэст). Напрыканцы выступіў музычны гурт «Подых Духа» МВДС у Пінску. Кульмінацыйнай часткай святкавання была святая Імша, якую ўзначаліў кс. Эдуард Мігай, арганізатар сустрэчы. У гаміліі святар заахвоціў прысутных да перамены сэрца і да абвяшчэння святла Духа Святога тым, хто пра Яго не ведае. Пасля Эўхарыстыі прысутныя ўдзельнічалі ў адарацыйным чуванні, якое завяршыла малітоўную сустрэчу. Раман Суша, семінарыст |
Фотарэпартаж |