Прыміцыйная святая Імша адбылася ў Мядзелі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
16.06.2011 13:08 |
Урачыстасць распачалася прывітаннем новапрэзбітэра пробашчам парафіі а. Паўлам Леліто OCD. Затым у спецыяльна сплеценым вянку а. Пётр Фарына прыйшоў у працэсіі да роднай святыні, дзе атрымаў благаслаўленне сваіх бацькоў Антонія і Сальвіны Фарынаў на шлях святарскага служэння Божаму люду. У касцёле новапрэзбітэра прывіталі міністранты, дзеці, моладзь і дарослыя. Гамілію прамовіў а. Аркадзь Куляха OCD, дэлегат Правінцыяла ў Беларусі, духоўны айцец семінарыі ў Пінску і магістр клерыкаў кармэлітаў у Пінску. Святую Імшу ўпрыгожылі спевам і музыкай парафіяльны хор і гурт «Подых Духа» з семінарыі ў Пінску. Ва ўрачыстасці прынялі таксама ўдзел Правінцыял Варшаўскай Правінцыі кармэлітаў босых а. Раман Хэрнога OCD, рэктар духоўнай семінарыі ў Пінску кс. доктар Ян Саламон, віцэ-рэктар семінарыі кс. Уладзімір Русак, кармэліты босыя з Польшчы і Беларусі, алюмны семінарыі з Пінска, сёстры кармэлітанкі ад Дзіцятка Езуса з Гудагая і Адамавіч (Гродзенская вобласць), свецкія выкладчыкі семінарыі, шматлікія госці і сябры а. Пятра. А. Юрый Кулай OCD
|
Фотарэпартаж |