У Мядзелі адзначылі ўспамін Маці Божай Шкаплернай |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
23.07.2012 11:47 |
20–21 ліпеня 2012 г. у Мядзелі, дзе працуюць айцы кармэліты, адбылося святкаванне ўспаміну Маці Божай Шкаплернай. Распачалося яно набажэнствам Крыжовага шляху, у якім удзельнічаў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Як адзначыў біскуп, у гэтым месцы ён перажыў сапраўдны Крыжовы шлях Езуса. У гаміліі іерарх заклікаў вернікаў адгукнуцца на словы Марыі, якія яна скіроўвала да людзей падчас сваіх аб’яўленняў. Марыя, па словах біскупа, пастаянна просіць аб навяртанні, заахвочвае да малітвы, посту, пакаяння і чыстасці. Падчас святой Імшы на мядзельскай Кальварыі быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі. |
Фотарэпартаж |