Гендэрызм, фемінізм, паслабленне сувязяў былі сярод тэм, якія абмяркоўвалі ўдзельнікі Сінода Біскупаў на тэму сям’і 7 кастрычніка падчас сустрэч у фармаце «малых груп». Падставай для разважанняў і дыскусій стала першая частка працоўнага дакумента асамблеі «Instrumentum Laboris», дзе гаворыцца пра цяжкасці, якія перажываюць сучасныя сем’і.
5 кастрычніка ў Ватыкане прайшла першая агульная кангрэгацыя Сінода Біскупаў на тэму сям’і. З уводным дакладам падчас яе выступіў Генеральны рэлятар форума венгерскі кардынал Пэтэр Эрдзё, які засяродзіў увагу на трох галоўных тэмах: выкліках, якія стаяць перад сям’ёй, яе пакліканні і місіі.
4 кастрычніка ў Ватыкане пачнецца пасяджэнне Сінода Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце». Аб новай метадалогіі працы Сінода распавёў яго генеральны сакратар кардынал Ларэнца Балдзісэры на брыфінгу ў Прэс-службе Апостальскай Сталіцы 2 кастрычніка.
Члены Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі прадставілі Папу Францішку канчатковыя прапановы адносна стварэння ведамства па справах свецкіх, сям’і і жыцця, распавёў журналістам кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
15 верасня ў Ватыкане пачалася сустрэча для маладых кансэкраваных асобаў на тэму «Абудзіце свет! Евангелле, прароцтва, надзея».
Кіраваць працай Сінода будзе сам Папа Францішак. Пантыфік прызначыў 45 сінадальных айцоў, акрамя тых, удзел якіх прадугледжаны статутам Сінода. Беларускі епіскапат будзе прадстаўляць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Група вязняў з рымскай турмы «Рэбібія» мела магчымасць наведаць Ватыкан. 13 верасня яны пабывалі ў папскіх садах і ў базыліцы, а таксама для іх была праведзена экскурсія па Ватыканскіх музеях.
Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI узначаліў святую Імшу для «Кола вучняў Ратцынгера» – аб’яднання тых, хто пісалі доктарскія працы пад яго кіраўніцтвам або былі яго асістэнтамі, калі ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.
Неабходна адкласці дыскусіі і, аб’яднаўшы сілы, дапамагчы мігрантам, адзначыў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Сваімі думкамі аб актуальнай драматычнай сітуацыі бежанцаў бліжэйшы супрацоўнік Папы падзяліўся з журналістамі 29 жніўня падчас візіту ў рымскую клініку «Джэмэлі».
Пачаўся канчатковы этап працэсу беатыфікацыі Яна Паўла І, паведаміў біскуп Джузэпэ Андрых, ардынарый Белуна-Фельтры – роднай дыяцэзіі Пантыфіка.
23-27 верасня ў рамках ватыканскай ініцыятывы «Падворак язычнікаў», мэта якой у спрыянні дыялогу паміж людзьмі розных поглядаў і веравызнанняў, адбудзецца вялікі форум на тэму «Чалавечнасць. Дыялог паміж веруючымі і няверуючымі». Месцам правядзення сустрэчы, ужо ў другі раз, быў абраны родны горад св. Францішка – Асізі.
Пара чырвоных скураных чаравікоў Папы на пенсіі будзе выкарыстана падчас дабрачыннай кампаніі ў канцы традыцыйных “Кольпінг-дзён” 20 верасня 2015 г.
16 жніўня Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін прыбыў у апошні пункт свайго “азіяцкага” падарожжа – Сінгапур. Да гэтага бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца наведаў Інданэзію і Усходні Тымор.
Дзяржаўны Сакратар Папы кардынал П’етро Паралін ад імя Апостальскай Сталіцы падпіша канкардат з Усходнім Тыморам. Цырымонія адбудзецца 15 жніўня ў сталіцы гэтай азіяцкай дзяржавы, горадзе Дылі.
Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін наведаў Інданэзію. Іерарх сустрэўся з Міністрам замежных спраў краіны Рэтна Марсудзі, падчас якой абмяркоўваліся тэмы міжрэлігійнага суіснавання, супрацоўніцтва ў сферы культуры і адукацыі.