Двое новых святых, двое благаслаўлёных і восем Слугаў Божых з'явяцца ў Каталіцкім Касцёле. 3 сакавіка Папа Францішак падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата ўхваліў адмысловыя дэкрэты.
Кожны год 8 сакавіка Святы Пасад збірае жанчын, якія ўмацавалі Касцёл праз сваю ініцыятыву, сілу волі і лідарскія якасці.
15 сакавіка Папа Францішак узначаліць Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Пра гэта паведаміла 7 сакавіка Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Кансісторый пачнецца малітвай Літургіі гадзін.
За апошнія дзевяць гадоў колькасць ахрышчаных католікаў у свеце расла больш хуткімі тэмпамі (14,1 працэнта), чым колькасць насельніцтва планеты (10,8 працэнта). Такую выснову можна зрабіць згодна з данымі, апублікаванымі Цэнтральнай статыстычнай службай Святога Пасаду.
Апытанне кардынала Джорджа Пэла Каралеўскай камісіяй па расследванні сексуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх і адзнака прэміяй «Оскар» стужкі «У цэнтры ўвагі» суправаджаюцца новай хваляй увагі з боку СМІ і грамадскай думкі да пытання сексуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх.
Па ініцыятыве Папы Францішка на плошчы св. Пятра паўстала невялікая амбулаторыя для лячэння бяздомных. Яна размясцілася ў непасрэднай блізкасці ад памяшкання з душавымі кабінамі ў каланадзе ватыканскай плошчы, якое дзейнічае ўжо год і абслугоўвае штодзень каля 150 асобаў, якія не маюць прытулку.
Дзяржаўны Сакратар Папы кардынал П’етро Паралін і прэм’ер-міністр Італіі Матэо Рэнцы абмеркавалі міжнародную сітуацыю і пацвердзілі цёплыя, сяброўскія адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Італьянскай Рэспублікай. Яны сустрэліся 23 лютага з нагоды святкавання чарговай гадавіны Латэранскіх пагадненняў.
Вынікі шматгадовай працы рэстаўратараў у старажытных рымскіх катакомбах былі прэзэнтаваны 23 лютага кардыналам Джанфранко Равазі, прэзідэнтам Пантыфікальнай камісіі па сакральнай археалогіі.
З 1 сакавіка айцец Фэдэрыко Ламбардзі SJ перастане займаць пасаду генеральнага кіраўніка Ватыканскага радыё, хоць надалей застанецца кіраўніком Залы друку Апостальскай Сталіцы.
24 лютага ў Ватыканскай Апостальскай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя гравюры, вырабленай з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці. У падзеі прыме ўдзел бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца, Дзяржаўны Сакратар Папы кардынал П’етро Паралін.
21 лютага пасля нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» вернікам, прысутным на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, былі раздадзены «духоўныя лекі» – «Мізэрыкардзін» (ад лац. мisericordia – міласэрнасць).
Свет павінен адказаць на пагрозу эпідэміі не панікай і агрэсіяй супраць нявінных ахвяр, а пільнасцю, заявіла дэлегацыя Ватыкана ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Рыма-Каталіцкі Касцёл і Руская Праваслаўная Царква могуць стварыць сумесную камісію для вырашэння праблем, звязаных з грэка-католікамі.
«Касцёл ніколі не звязваў цэлібат і святарства на дагматычнай плоскасці, але прызнаваў глыбокае значэнне сувязі паміж імі», – падкрэсліў прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Уэлле на міжнародным кангрэсе, прысвечаным цэлібату, што прайшоў у Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме.