26 чэрвеня ў Ватыкане адбылася сустрэча Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка кардынала П’етро Параліна са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам.
Меркаванне, што энцыкліка Папы Францішка “Laudato si’” ўяўляе сабой атаку на бізнес і свабодны рынак, няправільнае, сказаў агенцтву “Zenit” кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады „Iustitia et Pax”.
Роўныя правы і чалавечая годнасць, якая належыць жанчынам у такой жа меры, што і мужчынам, не азначае, што розніца полаў не мае рэальнага характару. Аб гэтым нагадаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў Жэневе на Савеце па правах чалавека ААН.
Выклікі, пакліканне і місія сям’і – кіруючыя прынцыпы Працоўнага дакумента (Instrumentum Laboris) Сінода Біскупаў, які адбудзецца ў кастрычніку ў Ватыкане. Ён быў апублікаваны 23 чэрвеня і стаў адлюстраваннем заключнага дакумента мінулагодняй пазачарговай біскупскай асамблеі (Relatio Synodi), да якога былі далучаны вынікі адказаў на анкету, разасланую Генеральным сакратарыятам у мясцовыя Касцёлы.
“Які свет мы хочам перадаць тым, хто прыйдзе пасля нас, дзецям, якія зараз падрастаюць?” (160). Гэтае пытанне знаходзіцца ў сэрцы “Laudato si’” – доўгачаканай энцыклікі Папы Францішка аб клопаце пра супольны дом чалавецтва. Кароткі змест энцыклікі прыводзіць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
Абарона непаўналетніх і рэформа ватыканскіх СМІ – гэтыя тэмы абмяркоўваліся ў рамках дзясятага пасяджэння Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі, якое праходзіла 8-10 чэрвеня ў Ватыкане.
Кардынал Герхард Людвіг Мюлер выказаўся супраць адаптацыі навучання Касцёла да распаўсюджаных сёння «язычніцкіх» стыляў жыцця. У інтэрв’ю нямецкаму часопісу Die Tagespost прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што нельга ставіць на адзін узровень так званыя «жыццёвыя рэаліі» і Святое Пісанне і традыцыю Касцёла.
Адукацыя займае цэнтральнае месца ў місіі Касцёла, адзначыў Дзяржсакратар Папы кардынал П’етро Паралін 3 чэрвеня на міжнародным форуме “Выхаванне сёння і заўтра” ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы.
30 мая ўжо ў трэці раз у Ватыкан прыехаў “Дзіцячы цягнік”, у якім прыбылі 200 дзяцей зняволеных. Праект, арганізатарам якога з’яўляецца Папская рада па культуры ў рамках ініцыятывы “Падворак язычнікаў”, уключыў дзяцей тых, хто адбывае пакаранне ў трох турмах: у Бары, Тэрні і Рыме.
Міністр замежных спраў Украіны Паўло Клімкін правёў у Ватыкане шэраг сустрэч. 27 мая ён сустрэўся з Папам Францішкам, днём раней - з Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.
Апостальская Сталіца заклікае перагледзець нормы абароны журналістаў, якія працуюць у зонах узброеных канфліктаў. З такой заявай выступіў прадстаўнік Святога Пасаду пры ААН арцыбіскуп Бернардзіта Ауса 27 мая падчас нью-ёркскай канферэнцыі, прысвечанай гэтай праблематыцы.
Юрыдычнае прызнанне партнёрскіх саюзаў паміж асобамі аднаго полу ў Ірландыі азначае паразу не толькі для хрысціянскіх прынцыпаў, але і для чалавецтва: такім чынам Дзяржсакратар Папы кардынал П’етро Паралін пракаментаваў вынікі рэферэндуму на Зялёным Востраве 24 мая, які легалізаваў заключэнне гомасексуальных саюзаў.
Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў заклікаў не чакаць ад кастрычніцкай асамблеі Сінода Біскупаў на тэму сям’і нейкіх рэвалюцыйных змен у справе св. Камуніі для разведзеных, якія жывуць у новых несакрамэнтальных саюзах. Кардынал Рабер Сара выразна заявіў, што ніякіх змен у гэтай тэматыцы не можа быць, таму што не можна змяніць Евангелле.
Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін адказаў на негатыўную рэакцыю, якая паследавала за абвяшчэннем навіны аб гатоўнасці Усеабдымнага пагаднення паміж Апостальскай Сталіцай і Дзяржавай Палестына.
«Заўсёды надавайце вялікую ўвагу самым бедным і давайце адчуць, што кожны з вас надзелены дадатковай любоўю, паколькі з’яўляецца часткай шпіталя, які быў і працягвае быць вялікай справай міласэрнасці», — звярнуўся бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца да персаналу ўстановы.