Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржава Ватыкан


Пачалася рэгістрацыя на мерапрыемствы Года Міласэрнасці ў Ватыкане
15.11.2015 21:31

Пачалася рэгістрацыя пілігрымаў, якія жадаюць прыняць удзел у мерапрыемствах Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Ватыкане. Гэта можна зрабіць на сайце www.im.va.

 
Святы Пасад асудзіў тэракты ў сталіцы Францыі
14.11.2015 14:52

Святы Пасад рашуча асудзіў тэракты ў сталіцы Францыі, якія адбыліся вечарам 13 лістапада. Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі апісаў іх як замах на мір усяго чалавецтва.

 
Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы наведае Сірыю
13.11.2015 17:30

Старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья 14-15 лістапада здзейсніць візіт у Сірыю. На гэтыя дні заплаваны сустрэчы з Патрыярхам Мелькіцка-Каталіцкай Царквы Грыгорыем III і прысутнымі ў Дамаску біскупамі, а таксама з сірыйскімі хрысціянскімі сем’ямі.

 
У Ватыкане ўзяты пад варту дзве асобы
03.11.2015 11:04

Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла 2 лістапада аб крымінальным расследаванні, якое вядзе на працягу апошніх месяцаў Ватыканская жандармерыя ў сувязі з выкраданнем і распаўсюджваннем канфідэнцыйных дакументаў.

 
У Ватыкане заснаваны фонд падтрымкі каталіцкай адукацыі
29.10.2015 14:12

Папа Францішак, прымаючы просьбу Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, заснаваў фонд «Gravvissimus educationes» з сядзібай у Дзяржаве Ватыкан.

 
Зацверджаны Канчатковы даклад Сіноду Біскупаў
26.10.2015 10:43

Канчатковы даклад XIV Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму сям’і быў зацверджаны ўдзельнікамі 24 кастрычніка. Як і ў выпадку з аналагічным дакументам у канцы мінулагодняга пасяджэння, галасавалі асобна па кожным з 94 пунктаў.

 
Сінод скіраваў пасланне аб сем’ях, якія жывуць ва ўмовах канфліктаў
24.10.2015 17:12

24 кастрычніка Cінод Біскупаў, пасяджэнне якога праходзіць у Ватыкане, скіраваў пасланне аб сітуацыі сем’яў, якія жывуць ва ўмовах канфліктаў на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і ва Украіне.

 
Мітрапаліт Іларыён падкрэсліў на Сінодзе неабходнасць абароны хрысціянскіх перакананняў і вернасці традыцыі
21.10.2015 21:22

Раніцай 20 кастрычнiка ў межах Сінода Біскупаў на тэму сям’і працавалi лінгвістычныя групы, у другой палове дня прагучалі даклады рэлятараў груп. Перад гэтым са словам да ўдзельнiкаў Сiнода звярнуўся Старшыня Аддзела знешнiх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мiтрапалiт Валакаламскi Iларыён.

 
Кіраўнік ватыканскага ведамства: хрысціянская сям'я супрацьстаіць як ісламісцкім, так і гендарным экстрэмістам
19.10.2015 12:42

Біскупы павінны знайсці адказ на падвойную пагрозу радыкалаў-ісламістаў і радыкалаў знутры Заходняга свету, каб свет зразумеў прыгажосць хрысціянскай сям'і, сказаў кардынал Рабэр Сара, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

 
Пасля Сінода прапанавалі стварыць новую камісію
17.10.2015 21:14

У адной з малых груп Сінода Біскупаў выказвалася прапанова аб скліканні спецыяльнай камісіі экспертаў, якія вывучаць магчымасць святой Камуніі для разведзеных, што жывуць у новых несакрамэнтальных саюзах.

 
13 працоўных груп прадставілі на Сінодзе свае справаздачы
14.10.2015 17:12

Падчас 8-й Генеральнай кангрэгацыі Сінода Біскупаў, якая прайшла 14 кастрычніка ў Ватыкане, былі прадстаўлены даклады трынаццаці працоўных груп на тэму другой часткі «Instrumentum Laboris», якая была названа «пульсуючым сэрцам» усяго Сінода.

 
Сінод вырашае пытанне большай рэгіянальнай самастойнасці ў Касцёле
14.10.2015 11:28

На пасяджэнні Сінода Біскупаў ідзе ў дадзены момант складаны працэс дэтальнага разгляду працоўнага дакумента «Instrumentum Laboris».

 
Выніковы дакумент Сінода Біскупаў будзе перададзены Папу
12.10.2015 17:39

Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі ўнёс яснасць у пытанне аб лёсе выніковага дакумента Сінода Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане 4-25 кастрычніка.

 
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы: камунікацыя на Сінодзе адбываецца спакойна і шчыра
09.10.2015 15:55

Неабходна глядзець на Сінод як на працэс абмену меркаваннямі, камунікацыю, якая адбываецца спакойна і шчыра, і не трэба шукаць у ім нейкія прыватныя інтарэсы і спробы маніпуляцыі, адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі падчас брыфінгу 8 кастрычніка.

 
Сінод падтрымаў увядзенне Папам новых нормаў «сужэнскага працэсу»
08.10.2015 17:07

Удзельнікі Сінода Біскупаў на тэму сям’і падтрымалі ўвядзенне Папам Францішкам новых нормаў, пакліканых паспрыяць паскарэнню прызнання несапраўднасці сужэнства. Адпаведныя дакументы Святога Айца былі апублікаваны два месяцы таму і ўвойдуць у сілу 8 снежня, з пачаткам Юбілейнага Года Міласэрнасці.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 17 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.