Завяршыла сваю працу Камісія па вывучэнні аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і. Міжнародная група, якую ўзначальваў кардынал Каміло Руіні, была заснавана пры Кангрэгацыі Веравучэння ў сакавіку 2010 г.
За тыдзень да міжнароднай канферэнцыі ў Жэневе, якая будзе прысвечана канфлікту ў Сірыі, палітыкі і эксперты абмеркавалі 13 студзеня ў Ватыкане магчымасці спынення агню ў знішчанай вайной краіне. Канферэнцыя ў Апостальскай Сталіцы пад назвай “Сірыя – ці можна застацца абыякавым?” была арганізавана па асабістай просьбе Папы Францішка.
Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі па просьбе Святога Айца адправіў пахавальную Імшу за бяздомнага паляка. 63-гадовы Аляксандр памёр у сярэдзіне снежня ля галоўнай брамы Папскага ўніверсітэта “Urbanianum” у Рыме.
Падчас першай агульнай аўдыенцыі ў 2014 годзе Пантыфік выклікаў паўсюднае здзіўленне, калі запрасіў да папамабіля знаёмага ксяндза Фабіяна Баеза з Аргенціны, якога ён заўважыў сярод натоўпу.
Прапануем асноўныя падзеі з жыцця Апостальскай Сталіцы за 2013 год. Галоўнымі з іх сталі сыход з пасады Наступніка Пятра Папы Бэнэдыкта XVI і абранне новага Папы, якім стаў аргенцінскі кардынал Хорхе Марыё Берголіа і які прыняў імя Францішак.
Святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана пачнецца ў ватыканскай базыліцы св. Пятра 24 снежня ў 21.20 па рымскім часе. Пра падрабязнасці гэтай урачыстай літургіі, якую ўзначаліць Папа Францішак, паведаміў кс. прэлат Гвіда Марыні, кіраўнік Службы Папскіх літургічных цэлебрацый.
18 снежня ў Апостальскую Сталіцу прыбыў Бэтлеемскі агонь міру. Яго даставілі пілігрымы з аўстрыйскага Лінца на чале з біскупам Людвігам Шварцам, якія прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі.
Святы Пасад заклікаў да больш строгіх крымінальных санкцый за вандалізм у хрысціянскіх святынях і на могілках. Такія інцыдэнты, як лічыць сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, павінны ацэньвацца з той жа строгасцю, як гэта было зроблена ў выпадку культавых збудаванняў іншых рэлігій.
3 снежня ў Ватыкане пачалася другая сустрэча Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і вывучэнні праекту рэфармавання Рымскай Курыі. У ёй прынялі удзел Папа, 8 кардыналаў, а таксама сакратар гэтай нядаўна створанай структуры біскуп Марчэло Сэмерара.
“Францішак 1223 — Францішак 2013” – гэтая назва абрана для сёлетняй кампазіцыі, прысвечанай Божаму Нараджэнню, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Яслі будуць выкананы ў неапалітанскай традыцыі.
Папа Францішак зрабіў больш жорсткімі правілы, якія датычаць барацьбы з незаконнымі фінансавымі аперацыямі і адмываннем грошай.