«Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце» — так будзе гучаць тэма XVI Звычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, якая адбудзецца ў 2015 г. у Ватыкане.
13 кастрычніка на Сінодзе Біскупаў, які працягвае працу ў Ватыкане, была абнародавана «Relatio post disceptationem» (паслядэбатная справаздача). Дакумент уключыў галоўныя думкі, выказаныя сінадальнымі айцамі на працягу мінулага тыдня.
Салідарнасць і духоўную блізкасць з сем’ямі, якія пакутуюць ад канфліктаў, што трываюць у розных кутках свету, выказалі ўдзельнікі ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў 10 кастрычніка.
10 студзеня 2015 г. у Ватыкане адбудзецца сустрэча з нагоды пятай гадавіны землятрусу на Гаіці. Папа Францішак пажадаў правесці гэтае мерапрыемства, каб засведчыць салідарнасць з народам і Касцёлам Гаіці, а таксама нагадаць пра неабходнасць матэрыяльнага і духоўнага аднаўлення краіны.
«Мне здаецца, што Сінод ідзе вельмі добра, у атмасферы вялікага братэрства і свабоды, як і спадзяваўся Папа Францішак з самага пачатку», — адзначыў Дзяржсакратар кардынал Пьетро Паралін.
Небяспека моцнага заходне-секулярнага ўплыву, які знішчае рэлігійныя і культурныя традыцыі афрыканскіх католікаў, назіраецца ў Афрыцы.
У грамадскім кантэксце, для якога характэрна празмерная эратызацыя і аддзяленне сексу ад кахання, неабходна такое пастырскае служэнне, якое спрыяла б развіццю сужэнскай і сямейнай містыкі. На важную ролю адукацыі, якая б ставіла сексуальнасць на службу каханню, звярнулі ўвагу ўдзельнікі Сіноду Біскупаў.
Біскуп нямецкай дыяцэзіі Пасаў Стэфан Остэр у інтэрв’ю касцёльнай газеце баварскай дыяцэзіі адзначыў, што ён не верыць у тое, што падчас Сіноду адбудзецца «рэвалюцыя» ў пытаннях сям’і.
У рамках асамблеі 8 кастрычніка сінадальныя айцы атрымалі ў дар ад Папскай рады па справах сям’і зборнік усіх дакументаў Святога Пасаду на тэму сям’і і чалавечага жыцця.
Жанчына з Заходняй Афрыкі падзялілася сваім досведам змешанай рэлігійнай сям’і.
Лацінская мова ўпершыню не стала «афіцыйнай» мовай Сіноду Біскупаў. Якія яшчэ новаўвядзенні прынёс Сінод?
Пра змест дэбатаў у рамках ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў распавёў 7 кастрычніка кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
Пра адметнасці бягучага Сіноду Біскупаў ішла гаворка на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Ватыкане 6 кастрычніка і была прымеркавана да адкрыцця ІІІ Надзвычайнай сесіі.
Сінод Біскупаў распрацуе асобнае пасланне да сем’яў, у якім нагадае пра важнасць хрысціянскага паклікання.