Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржава Ватыкан


У Ватыкане адкрыта адукацыйная інтэрнэт-платформа
05.09.2014 15:17

4 верасня 2014 г. у Ватыкане была ўрачыста адкрыта інтэрнэт-платформа “Scholas occurentes” – пэўнага кшталту адукацыйная сацыяльная сетка, мэта якой заключаецца ў тым, каб злучыць паміж сабой школы ўсяго свету і спрыяць выхаванню моладзі ў духу культуры сустрэчы і міру. Ініцыятыва была рэалізавана аднайменнай ватыканскай адукацыйнай структурай, якая ўзнікла па ініцыятыве Папы Францішка.

 
У садах Ватыкана ўстановяць копію скульптуры Маці Божай Міласэрнасці з Кубы
27.08.2014 15:11

Папа Францішак прывітаў групу кубінскіх біскупаў, якія прыбылі ў Рым з нагоды ўстанаўлення ў Ватыканскіх садах копіі статуэткі Маці Божай Міласэрнасці з Эль-Кобрэ — апякункі Кубы і адной з самых шанаваных і любімых кубінцамі фігурак Найсвяцейша Панны Марыі.

 
Ватыканскі дыпламат лічыць неабходным з боку міжнароднай супольнасці асудзіць гвалтоўныя дзеянні ісламістаў у Іраку, Сірыі і Нігерыі
27.08.2014 12:17
На наступнай сесіі Рады па правах чалавека ААН кардынал Фернанда Філоні «зможа распавесці пра сваю місію ў Іраку», адзначыў арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, выступаючы на “Сустрэчы за сяброўства паміж народамі”, якая праходзіць у італьянскім Рыміні.
 
Завяршылася місія спецыяльнага пасланніка Папы ў Іраку
20.08.2014 16:12

Падчас падарожжа Папы Францішка ў Паўднёвую Карэю на акаўнце Пантыфіка ў “Твітэры” штодзённа з’яўляліся заклікі да міру ў Іраку і просьбы аб малітве за насельніцтва гэтай краіны. Кожны дзень Папа атрымліваў інфармацыю аб дзейнасці свайго спецыяльнага пасланніка ў Іраку кардынала Фернандо Філоні і маліўся за яго падчас Імшы ў катэдральным касцёле Сеула. 20 жніўня 2014 г. кардынал завяршыў сваю місію ў Іраку і вярнуўся ў Рым.

 
Святы Пасад накіраваў ноту ў пасольствы ў сувязі з сітуацыяй на Блізкім Усходзе
30.07.2014 15:24

Дзяржаўны Сакратарыят Яго Святасці Папы накіраваў у пасольствы, акрэдытаваныя пры Святым Пасадзе, ноту, у якой выказваецца заклапочанасць Пантыфіка ў сувязі з сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Аб гэтым паведаміў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці.

 
Кіраўнік Папскага інстытута: праблема ў непрыняцці каталіцкай тэалогіі цела
24.07.2014 11:48

Душпастырская апека сям’і павінна быць заснавана на праўдзе, нагадаў кс. Лівіа Меліна, кіраўнік Папскага інстытута Яна Паўла II па даследаванні сужэнства і сям’і, у кантэксце маючага адбыцца пасяджэння Сінода Біскупаў. Гэта ўстанова актыўна ўключылася ў падрыхтоўку да асамблеі, якая збярэцца ў Ватыкане ў кастрычніку 2014 г.

 
Суcветны кангрэс касцёльных рухаў пройдзе ў Ватыкане
23.07.2014 17:39

Святы Пасад у трэці раз арганізуе Сусветны кангрэс касцёльных рухаў і новых супольнасцяў. Ён адбудзецца гэтай восенню. Для ўдзелу ў форуме, які пройдзе 20-22 лістапада ў Ватыкане, ужо зарэгістраваліся прадстаўнікі больш чым 80 супольнасцяў з усіх кантынентаў. Арганізатарам мерапрыемства пад назвай «Радасць Евангелля — місійная радасць» з’яўляецца Папская рада па справах свецкіх. Папа Францішак неаднаразова выказваў асаблівую ўдзячнасць касцёльным рухам і новым супольнасцям за іх місію ў абвяшчэнні Евангелля ў сучасных умовах.

 
Папскаму прапаведніку споўнілася 80 год
22.07.2014 12:06
Айцу Раньеру Канталамесу, прапаведніку Папскага дома, 22 ліпеня споўнілася 80 год. Італьянскі капуцын займае гэту пасаду з 1980 г. на працягу трох пантыфікатаў: Яна Паўла II, Бэнэдыкта XVI і Францішка. Сярод супрацоўнікаў бліжэйшага акружэння Папы, ён выконвае сваё служэнне самы доўгі час. Як прапаведнік Папскага дома ён абвяшчае свае гаміліі для Папы і Рымскай курыі ў кожную пятніцу Адвэнту і Вялікага посту.
 
Дзяржсакратар Папы Францішка: «Мігранты — аблічча Хрыста, які пакутуе»
17.07.2014 15:22

Нацыянальныя межы становяцца ўсё больш адкрытымі для грошай і тавараў і ўсё больш і больш закрытымі для людзей. Між тым, мігранты — гэта аблічча Хрыста, які пакутуе, падкрэсліў кардынал Пьетро Паралін, Дзяржсакратар Папы Францішка. 16 ліпеня іерарх узначаліў святую Імшу ў базыліцы Маці Божай Гвадэлупскай у Мехіка.

 
Святы Пасад занепакоены сітуацыяй вакол гандлю чалавечымі органамі
16.07.2014 18:02

Людзі з бедных краін, у тым ліку дзеці, часта выкарыстоўваюцца арганізаванай злачыннасцю для гандлю органамі, папярэджвае ватыканская газета «L’Osservatore Romano» ў сваёй нямецкамоўнай версіі.

 
Новы кіраўнік Ватыканскага банка агучыў задачы і прыярытэты сваёй працы
11.07.2014 16:09
Асобам, адказным у Ватыкане за фінансавыя справы, на думку новага кіраўніка Інстытута рэлігійных спраў (Ватыканскага банка) французскага фінансіста Жана-Батыста дэ Франсю, не заўсёды хапала вопыту. У гэтай сферы часта былі занятыя прадстаўнікі духавенства, якія не мелі адпаведных навыкаў. Яны проста былі не ў стане сачыць і ісці ў нагу са зменамі ў сусветнай фінансавай сістэме, прызнаўся новы дырэктар у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё.
 
Фінал Кубка свету будзе без Бэнэдыкта XVI
11.07.2014 14:34
Прадстаўнік Святога Пасаду выключыў магчымасць, што Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI будзе глядзець трансляцыю фіналу Чэмпіянату свету па футболе, у якім згуляюць нацыянальныя каманды Германіі і Аргенціны. «Мне здаецца гэта немагчымым», — заявіў а. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, спасылаючыся на меркаванне СМІ, што Папа Францішак і яго папярэднік маглі б разам заўзець за футбалістаў сваіх краін.
 
Агучаны падрабязнасці фінансавай рэформы Апостальскай Сталіцы
09.07.2014 15:17

Кіраўнік новастворанага Сакратарыяту па эканамічных пытаннях кардынал Джордж Пэл паведаміў 9 ліпеня 2014 г. аб зменах, якія закрануць ватыканскія ўстановы. Іх мэтай з’яўляецца “ліквідацыя выяўленых недахопаў і рызык” і “стварэнне новай платформы для паляпшэння эканамічнага кіравання ў будучыні”.

 
Назіральнік Святога Пасаду пры ААН: сям’я – не рэліквія мінулага
26.06.2014 09:56

«Сям’я – гэта фундаментальная ячэйка чалавечага грамадства», нагадаў арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе, выступаючы на 26-й сесіі Рады па правах чалавека. Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што «сям’я працягвае дэманстраваць большы запал» у параўнанні з сілай тых, хто спрабуе яе знішчыць «як рэліквію мінулага, перашкоду для эмансіпацыі індывідуума або стварэння свабоднага, шчаслівага і роўнага грамадства».

 
Біскуп з Ватыкана ахарактарызаваў мэту збору ахвяраванняў на карысць Папы
24.06.2014 18:02
Дапамагаць Папу Францішку падтрымліваць іншых, — так арцыбіскуп Анджэла Бэчу, субстытут Апостальскай Сталіцы, ахарактарызаваў мэту збору ахвяраванняў, які штогадова праводзіцца ва ўсіх парафіях свету ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня.
 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 27 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.