Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы кардынал П’етро Паралін прыме ўдзел у Саміце Амерык – сустрэчы дзяржаўных лідараў краін амерыканскіх кантынентаў, якая пройдзе 10-11 красавіка ў Панаме. Раней Апостальская Сталіца ніколі не была прадстаўлена на гэтым мерапрыемстве на ўзроўні Дзяржсакратара.
Нечалавечым актам назваў Дзяржаўны Сакратар Папы кардынал П’етро Паралін тэрарыстычны напад у туніскім музеі “Бардо”, учынены 18 сакавіка, у выніку якога загінулі па меншай меры 20 чалавек.
26 лютага ў Рыме адбудзецца цырымонія ўручэння міжнароднай прэміі ватыканскага фонда «Centessimus Annus — Pro Pontifice» за дасягненні ў развіцці сацыяльнага навучання Касцёла. Узнагарода «Эканоміка і грамадства» прысуджана французскаму эканамісту, банкіру і гісторыку Пьеру дэ Лазэну за кнігу «Фінансы. Хрысціянскі пункт гледжання. Ад сярэднявечных банкаў да фінансавай глабалізацыі» (Finance. Un regard chrétien. De la banque médiévale à la mondalisation financière).
Папа Францішак і супрацоўнікі Рымскай курыі працягваюць удзел у велікапосных практыкаваннях, якія праходзяць у невялікім італьянскім мястэчку Арыча, у 30 км ад Рыма.
Папа Францішак пацвердзіў станоўчае рашэнне пленарнай сесіі кардыналаў і біскупаў, членаў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, адносна надання тытула Доктара Паўсюднага Касцёла святому Грыгорыю з Нарэка — армянскаму святару і законніку, паэту і вучонаму.
22 лютага на плошчы св. Пятра ў Ватыкане былі раздадзены каля 50 тыс. экземпляраў кішэнных дапаможнікаў па духоўным жыцці “Барані сэрца”. Звяртаючыся да вернікаў пасля малітвы “Анёл Панскі”, Папа Францішак пажадаў, каб гэтае выданне дапамагло ім у навяртанні і духоўным росце, які заўсёды пачынаецца ад выхавання сэрца.
14 лютага 20 новых кардыналаў прынялі з рук Папы Францішка ў базыліцы св. Пятра знакі сваёй годнасці. Дапаўненнем цырымоніі стане ўрачыстая святая Імша, якую Пантыфік узначаліць у базыліцы 15 лютага ў падзяку Богу за дар новых кардыналаў для Касцёла.
Свае меркаванні наконт актуальных праблем сённяшняй дыпламатыі выказаў у інтэрв’ю італьянскай газеце “Frontiera” 10 лютага Дзяржаўны сакратар Святога Пасаду кардынал Пьетро Паралін.
«Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, якая 11 лютага 2015 г. cкончыла сваё восьмае пасяджэнне, азнаёмілася з папярэднім варыянтам праекту рэформы ватыканскіх СМІ і пагадзілася з яго асноўнымі прапановамі», — распавёў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
З 9 па 11 лютага ў Ватыкане праходзіць восьмае пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэфармавання Рымскай Курыі. На працягу гэтых дзён члены Рады будуць абмяркоўваць актуальныя праблемы Касцёла і ватыканскіх устаноў.
Папская рада па культуры 4 лютага пад старшынствам кардынала Джанфранка Равазі сабралася ў Ватыкане на сваю генеральную асамблею. Сярод пытанняў, якія вынесены на абмеркаванне, адэкватная прадстаўленасць жанчын у касцёльных структурах, а таксама негатыўныя наступствы жаночай пластычнай хірургіі.
Жыццю жанчын у сучасным свеце і праблеме душпастырства ў гарадах будуць прысвечаны пленарныя пасяджэнні Папскай рады па культуры і Папскай рады па справах свецкіх. Яны пройдуць амаль адначасова і завершацца 7 лютага аўдыенцыямі ў Святога Айца.
У мінулыя выходныя ў Рыме завяршыў сваю працу Міжнародны кангрэс рухаў і аб’яднанняў, якія займаюцца тэматыкай сям’і і абароны жыцця. Арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям’і, выступаючы на закрыцці форума, сказаў, што Касцёл мае патрэбу ў сведках надзеі, сужэнства і сямейнага жыцця, а не ідэалогіі.
У Ватыкане выпусцілі новую марку з выявай Пантыфіка. На марцы змешчаны фотаздымак Папы Францішка, які благаслаўляе немаўля. Марка будзе выкарыстоўвацца ў дзяржаве Ватыкан.
Апостальская Сталіца выказала глыбокую ўдзячнасць мясцовым Каталіцкім Касцёлам у Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ за своечасовы адказ на крызіс, выкліканы вірусам Эбола, а для ўмацавання іх намаганняў у пераадоленні гэтай надзвычайнай сітуацыі аказала ім фінансавую дапамогу ў памеры 3 млн. еўра.