Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзяржава Ватыкан


У Ватыкане адбылася малітва за мір у Святой Зямлі і ў свеце
09.06.2014 13:17

Увечары 8 чэрвеня ў Ватыканскіх садах прайшла вячэрняя малітва за мір у Святой Зямлі і ў свеце з удзелам Папы Францішка, Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея, прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны Шымона Перэса і Махмуда Абаса. Сустрэча пачалася словамі: “Няхай Пан дасць вам спакой! Мы сабраліся ў гэтым месцы, ізраільцяне і палестынцы, юдэі, хрысціяне і мусульмане, каб узняць нашы малітвы за мір для Святой Зямлі і ўсіх яе жыхароў”.

 
Апостальская Сталіца заклікала вызваліць нігерыйскіх школьніц
09.05.2014 12:52

Святы Пасад далучыўся да закліку аб вызваленні мусульманскіх школьніц, выкрадзеных у Нігерыі, асудзіўшы гэты “чарговы акт страшнага насілля”, якое пашыраюць у афрыканскай краіне тэрарысты ісламскай групоўкі “Бока Харам”. Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі падкрэсліў, што выкраданне нявінных дзяўчынак выклікае велізарнае спачуванне, таму што не вядома, наколькі вялікаму прыніжэнню, насіллю, фізічнаму і духоўнаму, яны падвергліся з боку выкрадальнікаў.

 
Папа Францішак сустрэнецца з Вярхоўным Патрыярхам і Каталікосам ўсіх армян
06.05.2014 17:42
Папа Францішак прыме на аўдыенцыі Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ, які 7-9 мая будзе знаходзіцца з візітам у Рыме. Сустрэча адбудзецца 8 мая.
 
У Ватыкане адбылася Імша падзякі за кананізацыю Яна Паўла II
29.04.2014 14:21

28 красавіка на ватыканскай плошчы адбылася Імша падзякі за кананізацыю Яна Паўла II. Імшу ўзначаліў Папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан кардынал Анджэло Камастры.

 
Пра цуд, які адкрыў шлях да кананізацыі Яна Паўла ІІ
27.04.2014 12:34

Цуд, неабходны для кананізацыі Яна Паўла II, быў звязаны з вылячэннем праз яго заступніцтва 48-гадовай Фларыбэт Морас Дыяс з Коста-Рыкі, у якой была анеўрызма мозгу. Аперацыйнае ўмяшанне было смяротна небяспечным.

 
Бэнэдыкт XVI пацвердзіў прысутнасць на кананізацыі
26.04.2014 17:56
Бэнэдыкт XVI будзе канцэлебраваць кананізацыйную св. Імшу Яна XXIII і Яна Паўла II. Пра гэта стала вядома 26 красавіка ў Ватыкане. 
 
Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт ХVI адзначае 87-мы дзень нараджэння
16.04.2014 16:45

16 красавіка Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт ХVI адзначае 87-мы дзень нараджэння. Кардынал Ёзаф Ратцынгер, які быў абраны на Святы Пасад 19 красавіка 2005 г. і ўзяў імя Бэнэдыкта ХVI, быў 265-м намеснікам Пятра.

 
Папская швейцарская гвардыя прыме ў свае шэрагі 30 навабранцаў
15.04.2014 11:05
У Ватыкане 6 мая 2014 г. да прысягі будуць прыведзены 30 навабранцаў Папскай швейцарскай гвардыі. Падчас цырымоніі яны складуць клятву «верна, сумленна і высакародна служыць» Пантыфіку і яго пераемнікам.
 
У Ватыкане распачаў працу медыя-цэнтр па кананізацыі Пантыфікаў
11.04.2014 16:03
Медыя-цэнтр, створаны для журналістаў, якія акрэдытаваліся для асвятлення велікодных мерапрыемстваў і кананізацыі благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, створаны ў Ватыкане 10 красавіка.
 
Апостальская Сталіца і міжнародная супольнасць адрэагавалі на забойства святара ў Сірыі
08.04.2014 13:01

“Чалавекам міру” назваў забітага ў Сірыі святара кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі. Айцец Франс ван дэр Люгт, які належаў да Ордэну езуітаў, быў вядомай асобай у блакаваным горадзе, які паўстанцы ўтрымліваюць ужо амаль два гады. Па словах сведкаў, 7 красавіка ў кляштар езуітаў у Хомсе зайшоў чалавек, вывеў яго на вуліцу і двойчы стрэліў яму ў галаву перад домам.

 
Тысячам вернікаў на ватыканскай плошчы былі раздадзены Евангеллі
06.04.2014 15:40

“Простым жэстам” з вялікім значэннем назваў Святы Айцец ініцыятыву, якая праводзілася 6 красавіка на плошчы св. Пятра. Кожны з тысяч вернікаў, якія прыйшлі туды, меў магчымасць атрымаць “кішэннае” Евангелле. Натхняльнікам ініцыятывы стаў сам Папа Францішак.

 
Да кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII распрацавана адпаведная ініцыятыва ў сацыяльных сетках
01.04.2014 14:53

“Кананізацыя – мне падабаецца” – з такой ініцыятывай у сацыяльных сетках Касцёл хоча прыцягнуць цікавасць моладзі да кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII, якая адбудзецца ў Ватыкане 27 красавіка. Адпаведную канцэпцыю распрацавалі Рымская дыяцэзія разам са студэнтамі факультэта камунікацыі рымскага ўніверсітэта “LUMSA”, каб праз “Facebook”, “Twitter”, “Instagram”, “Youtube” і “Storify” моладзь магла атрымаць веды аб навучанні і сведчанні двух Пантыфікаў.

 
Вядомы падрабязнасці кананізацыі Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ
31.03.2014 16:42

Кананізацыі благаслаўлённых Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ будуць папярэднічаць малітоўнае чуванне і сустрэча моладзі, паведаміў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціно Валіні. Начное чуванне пройдзе непасрэдна перад кананізацыяй, а сустрэча моладзі - 22 красавіка ў базыліцы св. Яна на Латэране.

 
У Ватыкане алічбавалі больш за 8 тысяч магнітных лентаў з прамовамі Рымскіх Папаў
28.03.2014 13:17

Генеральны дырэктар радыё «Ватыкан» a. Фэдэрыко Ламбардзі паведаміў аб завяршэнні працяглай і карпатлівай працы над рэалізацыяй ініцыятывы «Голас Папаў». У студыях цэнтральнага офіса радыёстанцыі былі пераведзены ў лічбавы фармат больш за 8 тысяч магнітных стужак, якія змяшчаюць аўдыёзапісы з публічнымі выступамі Рымскіх Папаў, пачынаючы з першага аўдыёзапіса Пія XI, які ў 1931 годзе быў пры заснаванні радыё.

 
Апостальская Сталіца прызнала «Легіён Марыі» ў якасці міжнароднай асацыяцыі вернікаў з юрыдычным статусам
27.03.2014 15:21

Апостальская Сталіца ўрачыста прызнала супольнасць “Легіён Марыі” ў якасці міжнароднай асацыяцыі вернікаў з юрыдычным статусам, прадугледжаным кананічным правам. Адначасова быў пацверджаны статут гэтага рэлігійнага аб’яднання. Адпаведны дэкрэт перадаў прадстаўнікам асацыяцыі сакратар Папскай рады па справах свецкіх біскуп Ёзэф Клеменс, цырымонія адбылася 27 сакавіка ў Ватыкане.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 28 з 30
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.