Ватыканскі геліпорт быў упершыню выкарыстаны для тэрміновай дастаўкі пацыента ў дзіцячую клініку «Дзіцяткі Езуса» (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù).
Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін прыняў удзел у вячэры з беднымі, якая была арганізавана з нагоды Божага Нараджэння экуменічнай «Супольнасцю святога Ігідзія» ў Рыме.
24 снежня ў 21.30 па рымскім часе Папа Францішак узначаліць святую Імшу ў ноч Божага Нараджэння. Яна адбудзецца ў ватыканскай базыліцы пры ўдзеле шматлікіх кардыналаў, біскупаў і арцыбіскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў з усіх частак свету.
Кіраўнік Апостальскай пэнітэнцыярыі кардынал Маўро Пьячэнца скіраваў спецыяльны ліст да спаведнікоў з нагоды надыходзячай урачыстасці Божага Нараджэння.
22 снежня Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін узначаліць святую Імшу для асобаў, залежных ад наркотыкаў, якія праходзяць лячэнне ў Італьянскім цэнтры салідарнасці імя кс. Марыё Пікі ў Рыме, а таксама для членаў іх сем’яў.
19 снежня Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін наведаў ватыканскую педыятрычную клініку «Дзіцяткі Езуса» («Bambino Gesu»), каб скласці віншаванні з надыходзячай урачыстасцю Божага Нараджэння яе супрацоўнікам і пацыентам.
10-12 снежня ў Ватыкане прайшло дванаццатае пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі.
10 снежня ў Ватыкане быў прадстаўлены новы дакумент Папскай камісіі па рэлігійных адносінах з юдаізмам «Дары і пакліканне Божае нязменныя». Ён прымеркаваны да 50-годдзя дэкларацыі Другога Ватыканскага Сабору пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій «Nostra aetate».
1 снежня ў Ватыкане прайшоў перадпрэм’ерны паказ біяграфічнага мастацкага фільма пра Папу Францішка. Залу Паўла VI, разлічаную на 7 тысяч чалавек, запоўнілі бедныя з усяго Рыма, пра якіх клапоціцца Папская элемазінарыя.
Неабходна пагадненне па клімаце, якое дасць ясны этычны напрамак для абароны чалавечай годнасці, асабліва самых патрабуючых, адзначыў Дзяржаўны сакратар Папы кардынал П'етро Паралін падчас міжнароднай Канферэнцыі па клімаце, якая 30 лістапада пачалася ў Парыжы.
18 лістапада пачала працаваць «Бібліятэка імя Ёзафа Ратцынгера» ў Тэўтонскім калегіуме, размешчаным паміж базылікай св. Пятра і Залам Паўла VI у Ватыкане.
Справа кананізацыі благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты яшчэ не завершана, і тым больш пакуль не ўстаноўлена дата абвяшчэння яе святой. Аб гэтым паведаміў 18 лістапада ў інтэрв’ю лацінаамерыканскаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву ACI Prensa намеснік кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы айцец Чыра Бэнэдэціні.
Важна не паддавацца страху, бо менавіта гэтага жадаюць тэрарысты, адзначыў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П'етро Паралін пасля сустрэчы, прысвечанай бяспецы ў Рыме падчас Юбілейнага Году Міласэрнасці, у якой прыняў удзел. Нарада прайшла 18 лістапада ў адміністрацыі італьянскай сталіцы.
Абрад “Recognitio” — пацвярджэння — Святых Дзвярэй прайшоў 17 лістапада ў ватыканскай базыліцы св. Пятра. Яго ўзначаліў архіпрэзбітэр базылікі кардынал Анджэло Камастры. Гэта быў яшчэ адзін этап падрыхтоўкі да правядзення Юбілейнага Года, які пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
У сувязі з тэрактамі ў Парыжы Год Божай Міласэрнасці, які пачынаецца 8 снежня, набывае яшчэ большае значэнне, сказаў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі SJ у заяве, якую цытуе Ватыканскае радыё.