10 лютага, у Папяльцовую сераду, у ватыканскай базыліцы пройдзе адмысловы абрад, падчас якога Папа «разашле» па ўсім свеце місіянераў міласэрнасці. Ініцыятыва, якая зыходзіць ад самога Пантыфіка, звязана са Святым Годам, які праходзіць у Каталіцкім Касцёле.
«Папа быў засмучаны, даведаўшыся пра пакуты, выкліканыя жудасным землятрусам, які адбыўся ў Тайнань, у выніку чаго многія людзі загінулі і атрымалі сур’ёзныя раненні», – гаворыцца ў тэлеграме, накіраванай ад імя Папы Францішка за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П’етро Параліна.
Папа Францішак выказаў сваю «глыбокую заклапочанасць» драматычным лёсам грамадзянскага насельніцтва, якое пакутае ад цяжкіх баёў у Сірыі і вымушана ўцякаць, каб пазбегнуць жахаў вайны.
«Найвялікшы з людзей, справядлівы і святы, які рыхтаваў народ да прыйсця Збаўцы, памёр у самоце, у цёмнай вязніцы, абезгалоўлены з-за помслівай нянавісці», – так Святы Айцец пракаментаваў урывак з Евангелля, што распавядае пра смерць Яна Хрысціцеля, 5 лютага падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
Папа Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэнуцца 12 лютага 2016 г. на Кубе. Аб гэтым стала вядома 5 лютага. Самалёт з Пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на востраве на шляху ў Мексіку, куды Святы Айцец накіруецца з афіцыйным візітам. Сустрэча, якая пройдзе ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці, адбудзецца ў фармаце «асабістай размовы».
3 лютага Пантыфік прыняў дэлегацыю з Папскага фонду «Scholas Occurentes». У склад дэлегацыі ўваходзіў знакаміты бразільскі футбаліст Ранальдзіньё.
Раніцай 4 лютага Папа Францішак асабіста наведаў некалькі ватыканскіх ведамстваў, якія знаходзяцца на прылеглай да Ватыкана Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ, і сустрэўся з іх кіраўніцтвам і персаналам.
Ватыкан абверг паведамленне кампаніі AMBI Pictures аб тым, што Папа Францішак будзе акцёрам у хрысціянскім мастацкім фільме для дзяцей.
2 лютага Папа Францішак узначаліў святую Імшу з нагоды Дня кансэкраванага жыцця. У літургіі, якая прайшла ў ватыканскай базыліцы, прынялі ўдзел тысячы законнікаў і законніц з розных краін свету. Яны сабраліся ў Рыме на некалькі дзён раней, каб прыняць удзел у завяршальных мерапрыемствах Года кансэкраванага жыцця, які праходзіў у Каталіцкім Касцёле з 30 лістапада 2014 г.
Папа Францішак даў вялікае інтэрв’ю Asia Times, грамадска-палітычнаму інтэрнэт-выданню, зарэгістраванаму ў Ганконгу. Пантыфік выказаў захапленне культурай і невычэрпнай мудрасцю Кітая. «Трэба прызнаць веліч кітайскага народа, які заўсёды захоўваў сваю культуру», — сказаў Папа і ўдакладніў: «Я не гавару пра ідэалогіі».
1 лютага Папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі завяршальных мерапрыемстваў Года кансэкраванага жыцця, які працягваўся ў Каталіцкім Касцёле з 30 лістапада 2014 г. У аўдыенцыі з Пантыфікам прынялі ўдзел каля чатырох тысяч законнікаў і законніц з розных краін свету.
Пакора — гэта шлях да святасці, адзначыў Папа Францішак 1 лютага падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік засяродзіўся на чытанні з Другой кнігі Самуэля, у якім гаворка ідзе аб прыніжэннях, якія сустрэў кароль Давід па прычыне сваёго граху і вайны, абвешчанай яму ўласным сынам Абсаломам.
Евангелізацыйная карціна будзе распавядаць пра прыгоды дзяцей з розных краін, якія ідуць па слядах апосталаў, шукаючы Хрыста ў звычайным жыцці.
30 студзеня на плошчы св. Пятра ў Ватыкане прайшла першая надзвычайная аўдыенцыя, прымеркаваная да Юбілейнага Года Міласэрнасці. Падчас яе Папа Францішак заклікаў вернікаў быць сапраўднымі місіянерамі і радаснымі сведкамі міласэрнасці Бога.
Навука павінна заўсёды служыць чалавеку, з павагай адносіцца да ўсіх людзей, асабліва да самых слабых, а біятэхналогіі ніколі нельга выкарыстоўваць супраць чалавечай годнасці, адзначыў Папа Францішак 28 студзеня ў звароце да членаў італьянскага Нацыянальнага камітэту па біяэтыцы, якіх прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане.