Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Пантыфік адзначыў важнасць інтэграцыі «параненых» сем’яў у Касцёл
20.02.2016 12:15

На прэс-канферэнцыі ў самалёце падчас пералёту з Мексікі ў Рым 19 лютага Папа Францішак адзначыў важнасць інтэграцыі «параненых» сем’яў у Касцёл. Пантыфік распавёў, што ў паслясінадальным дакуменце, які павінен з'явіцца перад Вялікаднем, будзе адлюстравана ўсё, што казалася падчас Сінода Біскупаў на тэму сям’і.

 
Папа Францішак звярнуў увагу на беспрэцэдэнтныя крокі Касцёла для абароны дзяцей
19.02.2016 15:05

18 лютага падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта на шляху з Мексікі ў Рым Папа Францішак звярнуў увагу, як шмат у Касцёле ў апошнія гады было зроблена для барацьбы з сексуальнымі злоўжываннямі адносна непаўналетніх.

 
Апостальскае падарожжа Пантыфіка ў Мексіку: агульны агляд
19.02.2016 10:23

Па завяршэнні візіту Папы Францішка ў Мексіку, які адбываўся з 12 па 17 лютага, беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё падвяла вынікі гэтага шасцідзённага падарожжа Святога Айца.

 
Візіт Пантыфіка ў Грузію, як чакаецца, пройдзе ў верасні 2016 года
18.02.2016 10:01

Паводле папярэдняй інфармацыі, Папа Францішак у верасні 2016 года наведае Грузію. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка дзяржагенцтва Грузіі па пытаннях рэлігіі Зазу Вашакмадзэ паведамляе агенцтва «Навіны-Грузія».

 
Святы Айцец завяршыў пілігрымку ў Мексіку
18.02.2016 09:47

Развітанне Святога Айца з католікамі Мексікі прайшло ў аэрапорце Ц’юдад Хуарэс. Падарожжа ў гэту лацінаамерыканскую краіну стала 12-м у спісе замежных пілігрымак Пантыфіка.

 
Папа Францішак заклікаў мексіканскую моладзь бараніць свае правы і не губляць надзеі
17.02.2016 11:29

Пантыфік звярнуўся са шчырай і кранальнай прамовай да вялізнага натоўпу маладых мексіканцаў у адным з найбольш небяспечных гарадоў краіны — Марэліі.

 
Святы Айцец у Мексіцы заклікаў маліцца за хворых
17.02.2016 00:00

Мексіканскія вернікі авацыямі сустрэлі Папу Францішка перад катэдрай у Сан-Крыстабаль-дэ-Лас-Касас, якую Пантыфік наведаў 15 лютага, у чацвёрты дзень свайго апостальскага падарожжа ў Мексіку.

 
Папа Францішак: «Любоў з'яўляецца чымсьці самым прыгожым, што мужчына і жанчына могуць даць адно аднаму»
17.02.2016 00:00

Аб важнасці Божай падтрымкі ў сямейным жыцці казаў Святы Айцец 15 лютага падчас сустрэчы з сем'ямі ў Тустла Гут'ерэс у межах свайго візіту ў Мексіку. Папа Францішак заклікаў іх да мужнасці перад абліччам розных форм ідэалагічнай каланізацыі.

 
Пілігрымку Святога Айца ў Мексіку можна паўтарыць у 3D
16.02.2016 14:00

Праз інтэрнэт кожны карыстальнік можа прайсці шляхам Папы Францішка і ў віртуальным 3D-свеце наведаць усе касцёлы, дзе быў Пантыфік.

 
Папа заклікаў семінарыстаў не быць служкамі зямных уладаў
16.02.2016 12:01

Абед у адной з мексіканскіх каталіцкіх семінарый Папа Францішак выкарыстаў, каб пакінуць запіс у кнізе гасцей і нагадаць будучым святарам пра абавязкі пастыраў.

 
Святы Айцец памаліўся з індзейскім насельніцтвам Мексікі
16.02.2016 10:37

15 лютага падчас святой Імшы ў горадзе Сан-Крыстабаль-дэ-Лас-Касас Папа Францішак звярнуў увагу на каштоўны прыклад узаемаадносін карэнных народаў Мексікі з прыродай і іх адносін да пажылых людзей.

 
Святы Айцец згадаў учынак св. Сімяона ў дзіцячым шпіталі ў Мехіка
15.02.2016 13:24

«Я прашу Пана благаславіць вас і быць з вамі і вашымі сем'ямі, і з усімі людзьмі, якія працуюць тут і стараюцца, каб вашыя ўсмешкі былі шырэйшымі кожны дзень», — сказаў Папа Францішак дзецям.

 
У Санкт-Пецярбургу прэзентуюць першую кнігу пра Пантыфіка на рускай мове
15.02.2016 13:21

У Санкт-Пецярбургу рыхтуецца прэзентацыя кнігі «Папа Францішак, які здзіўляе» на рускай мове, якая выйшла ў серыі «Выбітныя мысляры»  выдавецтва Біблейска-тэалагічнага інтытута св. апостала Андрэя.

 
Пантыфік: Католікі павінны быць у першых шэрагах тых, хто дапамагае Мексіцы стаць зямлёй магчымасцяў
14.02.2016 23:55

Перад малітвай “Анёл Панскі” на заканчэнне святой Імшы ў Экатэпек-дэ-Марэлас 14 лютага ў межах візіту ў Мексіку Папа Францішак заклікаў мексіканскіх вернікаў быць народам, які памятае пра тое, як Пан прайшоў праз яго гісторыю.

 
Папа на Імшы ў Мексіцы: Вялікі пост – час, каб адкрыць вочы на несправядлівасці, якія атакуюць задуму Бога
14.02.2016 22:05

14 лютага ў межах візіту ў Мексіку Папа Францішак наведаў горад Экатэпек-дэ-Марэлас, дзе ўзначаліў святую Імшу.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 31 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.