Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі генеральнага дырэктара і сузаснавальніка Instagram Кевіна Сістрама. Сустрэча, на якой абмяркоўвалася моц фота- і відэавыяў, адбылася ў Апостальскім палацы ў Ватыкане.
Божае збаўленне не прыходзіць ад вялікіх рэчаў, улады і грошай, клерыкальных сувязяў і палітычных сістэм, але ад рэчаў малых і простых, сказаў Папа Францішак 29 лютага падчас ранішняй Імшы ў Ватыкане.
29 лютага Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прадстаяцеля Эфіопскай Праваслаўнай Царквы Патрыярха Абуну Маціяса І. Пантыфік адзначыў, што візіт іерарха ўмацуе сувязі паміж дзвюма Цэрквамі.
Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу на складанае становішча бежанцаў і сітуацыю з іх прыёмам у Еўропе. 28 лютага падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» ў Ватыкане Пантыфік папрасіў не забывацца пра трагедыю гэтых людзей.
26 лютага Папа Францішак наведаў супольнасць св. Карла каля Рыма, якая з’яўляецца часткай «Італьянскага цэнтра салідарнасці» (CEIS). Задачы гэтай установы – прадухіленне і процідзеянне сацыяльнай ізаляцыі людзей, перш за ўсё тых, якія трапілі ў пастку наркаманіі.
29 лютага Пантыфік прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаяцеля Эфіопскай Праваслаўнай Царквы Патрыярха Абуну Маціяса І.
Папа Францішак адказаў на 30 пытанняў, якія задалі дзеці, у сваёй кнізе, якая выйдзе ў свет 1 сакавіка.
Сапраўдная вера праяўляецца ў заўважанні бедных побач з намі. У іх прысутнічае Езус Хрыстус, які стукае ў дзверы нашага сэрца, сказаў Папа Францішак 25 лютага падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
«Мы жадаем ісці наперад разам з праваслаўнымі, будуючы не толькі мір, але і адзінства паміж Цэрквамі», — заявіў архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук.
Папа Францішак прызнаўся, што калі б ён мог рабіць цуды, то аздаравіў бы ўсіх хворых дзяцей. Так Святы Айцец адказаў на пытанне з ліста сямігадовага хлопчыка са Злучаных Штатаў Амерыкі.
Святы Айцец аказаў фінансавую дапамогу ў сувязі з землятрусам, які больш за тыдні таму, у ноч з 5 на 6 лютага, закрануў горад Тайнань на поўдні вострава Тайвань. Падчас землятрусу загінула 117 чалавек. Трагічная падзея супала са святкаваннем кітайскага Новага года.
«Хрысціянская рэлігія – канкрэтная. Яна выражаецца ў добрых учынках», — адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 23 лютага. У гаміліі Пантыфік заўважыў, што многія людзі толькі робяць выгляд, што з’яўляюцца хрысціянамі.
22 лютага, у свята катэдры святога Пятра, апостала, у Ватыкане адбылося святкаванне Юбілею Міласэрнасці для супрацоўнікаў Рымскай курыі і структур, злучаных з Апостальскай Сталіцай.
Пасля малітвы «Анёл Панскі» ў Ватыкане 21 лютага Папа Францішак выступіў з заклікам супраць смяротнага пакарання. Пантыфік нагадаў, што 22 лютага ў Рыме пачнецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная гэтай тэматыцы.
Сяброўства з жанчынай – гэта не грэх, падкрэсліў Папа Францішак, размаўляючы з журналістамі падчас свайго пералёту з Мексікі ў Рым 19 лютага і адказваючы на пытанне аб сяброўстве і прыватнай перапісцы св. Яна Паўла ІІ з амерыканскім філосафам польскага паходжання Аннай Тымянецкай.