Папа Францішак скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі з тэрактам на стадыёне горада Эль-Іскандарыя ў Іраку, які забраў жыцці каля 40 чалавек. Святы Айцец выказаў спачуваннi ахвярам злачынства і запэўніў у сваёй малітве за тых, хто загінуў і атрымаў раненні.
Подлым і бессэнсоўным злачынствам назваў Папа Францішак тэракт у пакістанскім горадзе Лахор, які здарыўся 27 сакавіка і азмрочыў святкаванне Вялікадня мясцовай каталіцкай супольнасцю.
Позна ўвечары 26 сакавіка Папа Францішак узначаліў у ватыканскай базыліцы літургію Пасхальнай вігіліі. «Няхай Пан вызваліць нас з пасткі быць хрысціянамі без надзеі, жыць так, як калі б Ён не ўваскрос і нашы праблемы з’яўляліся цэнтрам жыцця», — заклікаў Папа ў гаміліі.
26 сакавіка падчас Пасхальнай вігіліі, якую Папа Францішак узначаліць у базыліцы св. Пятра, Пантыфік удзеліць сакрамэнт хросту дванаццаці дарослым асобам.
Вечарам 24 сакавіка Папа Францішак узначаліў Імшу Вячэры Пана ў цэнтры для мігрантаў, якія чакаюць атрымання прытулку ў Італіі. Святы Айцец знаходзіцца ў Кастэльнуова-дзі-Порта, прадмесці Рыма.
24 сакавіка ў ватыканскай базыліцы Папа Францішак узначаліў святую Імшу Хрызму, падчас якой прамовіў доўгую гамілію. Пантыфік заклікаў святароў адкрыцца на Божую міласэрнасць і несці яе свету.
54-гадовая Цэцылія Рамэра прыбыла ў Ватыкан у суправаджэнні свайго мужа, а таксама пасла Сальвадора ў Італіі Сандры Элізабеты Алас Гвідас.
Міжнародны кансорцыум WIN/GIA правёў апытанне ў 64 краінах усіх рэгіёнаў свету, згодна з якім Пантыфіка паважае і любіць большасць жыхароў нашай планеты.
«Я зноў заклікаю ўсіх людзей добрай волі аб'яднацца ў аднагалосным асуджэнні гэтых жорсткіх мярзотаў, якія сеюць толькі смерць і жах», — сказаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі 23 сакавіка ў Ватыкане.
Пантыфік выказаў свае спачуванні ў сувязі з выбухамі ў Бруселі і асудзіў акты злачыннага гвалту.
Падчас Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер Папа Францішак абмые ногі дванаццаці бежанцам.
«Бог і міласэрнасць» — такую назву даў кардынал Гуалцьера Басэці сваім медытацыям да Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі, які пройдзе ў Вялікую пятніцу 25 сакавіка з удзелам Папы Францішка.
Святы Айцец даў аўдыенцыю для Вялікага Герцага Люксембурга Анры і Вялікай Герцагіні Люксембурга Марыі-Тэрэзы, падчас якой абмяняўся з імі падарункамі і добрымі пажаданнямі.
20 сакавіка перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Папа Францішак перадаў праз маладых валанцёраў з Польшчы ў Кракаў аліўкавыя галінкі з Ерузалема, Асізі і Монтэ-Касіна для прадстаўнікоў мясцовых уладаў.
Пантыфік скіраваў дзве тэлеграмы ў сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся ў Стамбуле (Турцыя), дзе прагрымеў выбух, і Растове-на-Доне (Расія), дзе пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт.