Да малітвы ў інтэнцыі Сусветнага саміта па гуманітарных пытаннях, які пачнецца 23 мая ў Стамбуле (Турцыя), заклікаў Папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» 22 мая ў Ватыкане.
20 мая Папа Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі італьянскай Нацыянальнай Прафесійнай Лігі Серыі А і ігракамі футбольных клубаў «Ювэнтус» і «Мілан» перад фінальным матчам Кубка Італіі, які пройдзе на рымскім Алімпійскім стадыёне.
20 мая ў Ватыкане быў апублікаваны рэскрыпт Папы Францішка за подпісам Дзяржаўнага Сакратара кардынала П’етро Параліна, які датычыць неабходнасці атрымання ўхвалы Святога Пасаду перад заснаваннем дыяцэзіяльнага інстытуту кансэкраванага жыцця.
Эксплуатацыя людзей дзеля абагачэння — гэта крывапіўства і смяротны грэх, сказаў Святы Айцец Францішак 19 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
Канфлікты і войны, міграцыя і прымусовае перамяшчэнне, а таксама няўпэўненасць, выкліканая эканамічнымі цяжкасцямі, змушаюць не толькі да разважання і дыскусіі пра пакуты людзей, але і да канрэтных знакаў салідарнасці з імі, лічыць Папа Францішак.
На агульнай аўдыенцыі 18 мая Папу Францішка наведаў сенбернар Магнум, што літаральна перакладаецца як «Вялікі святы Бернард». У швейцарскіх Альпах гэтыя сабакі служаць сябрамі і ратавальнікамі людзей на высакагорных дарогах.
Крызіс пакліканняў, пытанні, звязаныя з педафіліяй, і адносіны з лефебрыстамі — некаторыя тэмы, якія былі закрануты ў інтэрв’ю Папы Францішка французскаму каталіцкаму выданню «La Croix». «Хоць Францыя і з’яўляецца першароднай дачкой Касцёла», сёння яна стала «перыферыяй, якая патрабуе евангелізацыі», падкрэсліў Папа.
Езус вучыць шляху служэння, але часта ў Касцёле людзі шукаюць улады, грошай і марнасці, заўважыў Папа Францішак 17 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У гаміліі Пантыфік адзначыў існаванне кар’ерыстаў, гатовых знішчыць іншага, каб узняцца.
16 мая ў Ватыкане Пантыфік прыняў удзел у адкрыцці 69-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Папа нагадаў пра галоўныя рысы святара і падкрэсліў, што ў апошнія гады значна змяніўся культурны кантэкст, у якім прыходзіцца выконваць гэтае служэнне.
«Касцёл клапоціцца пра тых, хто не знаёмы з Евангеллем, бо жадае, каб усе былі збаўлены і сустрэліся з любоўю Пана», — гаворыцца ў пасланні Папы Францішка на Сусветны дзень місій, які будзе адзначацца 23 кастрычніка.
Сельскагаспадарчы цэнтр для іракскіх і сірыйскіх бежанцаў быў адкрыты ў Іярданіі за кошт ахвяраванняў, сабраных у павільёне Апостальскай Сталіцы падчас Міжнароднай выставы «Expо 2015», якая праходзіла ў Мілане.
Айцец Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, заклікаў да сумленнай інфармацыі аб тым, што Папа Францішак сказаў пра дыяканат жанчын падчас сустрэчы з генеральнымі настаяцельніцамі жаночых манаскіх супольнасцяў.
Быць сынамі Бога Айца – гэта тое, «для чаго мы былі створаны, гэта наша самая глыбокая ДНК», сказаў Папа Францішак у гаміліі падчас Імшы ў базыліцы св. Пятра 15 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога.
Ватыканская дыпламатыя павінна быць мудрай і міласэрнай, будаваць масты з культурамі і ўрадамі, рабіць бачнай прысутнасць Касцёла і надзяляць голасам Евангелле, сказаў Папа Францішак 13 мая падчас візіту ў Папскую касцёльную акадэмію.
Найбольш вострыя праблемы сучаснасці неабходна разглядаць у шырокай перспектыве: у беднасці бачыць не толькі эканамічны, але і маральны аспект, міграцыю разумець як з’яву, якая выходзіць па-за межы асобных краін і закранае ўсё чалавецтва. Пра гэта казаў Папа 13 мая падчас сустрэчы з удзельнікамі Міжнароднай канферэнцыі Фонду «Centesimus Annus pro Pontifice».