Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


«Зямля — гэта дар Божы». Святы Айцец абвясціў інтэнцыі ў відэароліку
07.04.2016 12:17

На канале Ватыканскага тэлецэнтра ў «YouTube» з’явіўся новы відэаролік, у якім Папа Францішак абвяшчае і тлумачыць свае малітоўныя інтэнцыі на красавік.

 
Папа Францішак: спорт дапамагае ў пераадоленні канфліктаў
06.04.2016 19:05

На тое, што спорт дапамагае ў пераадоленні існуючых у свеце канфліктаў, звярнуў увагу Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 6 красавіка.

 
Плануецца візіт Святога Айца ў Грэцыю
06.04.2016 12:29

Святы Пасад пацвердзіў 6 красавіка, што існуюць кантакты з грамадзянскімі і рэлігійнымі ўладамі Грэцыі на тэму магчымага візіту ў краіну Святога Айца Францішка.

 
Пантыфік заклікаў вернікаў адказваць Богу «так»
05.04.2016 11:37

Папа Францішак заклікаў вернікаў быць людзьмі, якія кажуць «так» Богу, а не адварочваюцца ад Яго, робячы выгляд, што не разумеюць, аб чым Ён просіць.

 
Святы Айцец сустрэўся з кіраўніком лефебрыстаў
05.04.2016 11:14

2 красавіка ў Ватыкане Папа Францішак сустрэўся з біскупам Бернарам Фэле, настаяцелем Брацтва св. Пія Х. Пра гэта стала вядома са спецыяльнага паведамлення Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

 
Пантыфік: Мы ўсе пакліканы стаць жывымі аўтарамі Евангелля
03.04.2016 23:56

Выконванне ўчынкаў міласэрнасці з'яўляецца ладам жыцця хрысціяніна, сказаў Папа Францішак у гаміліі падчас святой Імшы ў нядзелю Божай Міласэрнасці, 3 красавіка, якую ўзначаліў на плошчы св. Пятра.

 
Папа абвясціў збор сродкаў для ахвяр канфлікту ва Украіне
03.04.2016 15:41

Збор сродкаў адбудзецца ў нядзелю 24 красавіка ва ўсіх каталіцкіх касцёлах Еўропы.

 
Папа Францішак сустрэўся з цяжка хворым хлопчыкам
02.04.2016 10:03

31 сакавіка Папа Францішак сустрэўся з цяжка хворым Ігнацыа Фучы і яго бацькамі. Васьмігадовы хлопчык стаў першым у Італіі пацыентам-дзіцём, якому быў перасаджаны касцявы мозг яго маці.

 
Апостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць форум, прысвечаны міласэрнасці
01.04.2016 11:36

Апостальская Пэнітэнцыярыя праводзіць канферэнцыю, прысвечаную буле Папы Францішка «Misericordiae Vultus», якой быў абвешчаны Год Міласэрнасці. Двухдзённы форум пачаўся ў Рыме 31 сакавіка.

 
Гаміліі Папы Францішка лічаць новым літаратурным жанрам
01.04.2016 11:17

Гаміліі, якія Папа Францішак прамаўляе амаль кожную раніцу падчас святых Імшаў у капліцы Дома св. Марты, сталі ўжо своеасаблівым літаратурным жанрам, лічыць прэфект ватыканскага Сакратарыяту па камунікацыі.

 
У Ватыкане будзе выдадзена паслясінадальная адгартацыя на тэму сям’і
01.04.2016 09:59

8 красавіка ў Ватыкане будзе прадстаўлена Апостальская адгартацыя Папы Францішка «Amoris laetitia» (Радасць любові) аб любові ў сям’і. Яна з’яўляецца плёнам працы Сінода Біскупаў на тэму сям’і, пасяджэнні якога праходзілі ў Ватыкане ў 2014 і 2015 гадах.

 
Ватыканскі кардынал пра экуменічную дыпламатыю Папы
31.03.2016 12:43

«Вялікдзень — гэта самае важнае свята для ўсіх хрысціян, і таму вельмі важна прыйсці да супольнай даты яго святкавання, хоць гэта і нялёгка», — сказаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

 
Папа Францішак здзейсніў перадвелікодны візіт да Бэнэдыкта XVI
31.03.2016 12:19

Святы Айцец Францішак здзейсніў перадвелікодны візіт да свайго папярэдніка Бэнэдыкта XVI. Пантыфік адправіўся для гэтага ў кляштар «Mater Ecclesiae» ў Ватыканскіх садах, дзе Папа на пенсіі жыве пасля сваёй адстаўкі.

 
Патрыярх Кірыл павіншаваў Пантыфіка з Вялікаднем
29.03.2016 17:39

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Папу Францішка з Вялікаднем.

 
Папа Францішак павіншаваў армянскага іерарха з Партугаліі
29.03.2016 17:25

Святы Айцец накіраваў сардэчныя віншаванні Прадстаяцелю Армянскай Апостальскай Царквы ў Аргенціне і Чылі з нагоды 25-годдзя архірэйскай хіратоніі.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 26 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.