Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Папа Францішак змяніў правілы ватыканскага пратакола сустрэч з разведзенымі католікамі — кіраўнікамі дзяржаў
10.03.2016 11:00

Святы Айцец змяніў правілы ватыканскага пратакола адносна сустрэч з католікамі — кіраўнікамі дзяржаў, якія былі разведзены і ўступілі ў паўторны шлюб.

 
Апублікавана праграма на Вялікі тыдзень з удзелам Папы Рымскага
10.03.2016 09:11

У Ватыкане апублікавалі інфармацыю аб літургічных цэлебрацыях Вялікага тыдня, якія ўзначаліць Папа Францішак. 20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, у 9.30 Пантыфік асвеціць на плошчы св. Пятра пальмовыя галінкі.

 
Святы Айцец сустрэўся са святарамі з Сіцыліі, якіх асабіста запрашаў у Ватыкан
09.03.2016 12:56

Тры гадзіны на прыватнай размове з Папам Францішкам правялі сіцылійскія святары. Ініцыятыва зыходзіла ад Святога Айца, які, даведаўшыся пра шматлікія душпастырскія ініцыятывы, якія яны рэалізуюць, сам патэлефанаваў, запрашаючы іх у Ватыкан.

 
Святы Айцец удзельнічае ў велікапосных рэкалекцыях
08.03.2016 10:32

Папа Францішак прымае ўдзел у велікапосных рэкалекцыях, якія праходзяць у мястэчку Арыча пад кіраўніцтвам італьянскага прапаведніка айца Эрмаса Марыі Ронкі. 7 сакавіка тэмай рэкалекцыйных разважанняў стала пытанне, якое Езус скіраваў да вучняў пасля суцішэння буры: «Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры?» (Mк 4, 40)

 
Пантыфік: «Манахіні, забітыя ў Емене, з'яўляюцца сучаснымі мучаніцамі»
07.03.2016 10:40

Сёстры місіянеркі Божай любові, якія былі забіты на мінулым тыдні ў Емене, «аддалі сваю кроў за Касцёл» і з'яўляюцца не толькі ахвярамі злачынцаў, але і ахвярамі «абыякавасці», адзначыў Папа Францішак.

 
Пантыфік выказаў салідарнасць з украінскімі грэка-католікамі
06.03.2016 18:07

Папа Францішак скіраваў пасланне да Вярхоўнага архіепіскапа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука з нагоды 70-й гадавіны львоўскага псеўдасабору. Па волі савецкага кіраўніцтва на ім было абвешчана аб ліквідацыі Брэсцкай уніі 1596 года і ўключэнні ўкраінскіх грэка-католікаў у Рускую Праваслаўную Царкву.

 
Папа падтрымаў ініцыятыву «гуманітарных калідораў для бежанцаў»
06.03.2016 17:59

Папа Францішак станоўча ацаніў ініцыятыву «гуманітарных калідораў для бежанцаў», якая рэалізуецца ў апошні час у Італіі. Па словах Пантыфіка, «гэты пілотны праект спалучае ў сабе салідарнасць і бяспеку, дазваляе дапамагчы людзям, якія бягуць ад вайны і насілля».

 
Пантыфік: Духоўная слепата перашкаджае бачыць істотнае і робіць нячулымі
05.03.2016 20:35

Духоўная слепата перашкаджае бачыць самае істотнае, робіць людзей абыякавымі і залежнымі ад валодання матэрыяльным, ад поспеху і моцных yражанняў, сказаў Папа Францішак 4 сакавіка падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы св. Пятра.

 
Папа Францішак сустрэўся з лідарам швейцарскіх пратэстантаў
05.03.2016 20:23

4 сакавіка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане старшыню Рады Пратэстанцкіх Цэркваў Швейцарыі пастара Готфрыда Лохера. Пасля сустрэчы пастар прызнаўся, што быў уражаны адкрытасцю Святога Айца.

 
Пантыфік заклікаў не губляць пачуцця грэшнасці
04.03.2016 15:21

Толькі ў адкрытае сэрца можа ўвайсці Божая міласэрнасць, сказаў Папа Францішак 3 сакавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік падзяліўся разважаннямі на тэму нявернасці ізраільскага народа і вернасці Бога.

 
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Усходняга Цімора
04.03.2016 13:00

3 сакавіка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Дэмакратычнай Рэспублікі Усходні Цімор Руя Марыя дэ Араўжу. Пазней палітык сустрэўся таксама з Дзяржаўным Сакратаром Папы кардыналам П’етро Паралінам, якога суправаджаў намеснік сакратара па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі кс. Антуан Камельеры.

 
Папа Францішак упершыню прыме ў Ватыкане дэлегацыю вальдэнсаў
03.03.2016 11:42

Пантыфік упершыню прыме ў Ватыкане дэлегацыю Евангелічнай Царквы Вальдэнсаў. Пра сустрэчу з Папам, якая адбудзецца 5 сакавіка, абвешчана на афіцыйным сайце італьянскіх пратэстантаў.

 
Пантыфік намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру
03.03.2016 10:43

У гэтым годзе вылучана рэкордная колькасць кандыдатаў на прэмію — 376. Сярод іх — 228 прыватных асобаў і 148 арганізацый, паведамілі прадстаўнікі Нобелеўскага камітэта.

 
Папа: Вялікі пост — час дараваць і забыцца на крыўды
02.03.2016 12:42

Вялікі пост павінен падрыхтаваць сэрцы на Божае прабачэнне і дараванне іншым, нагадаў Папа 1 сакавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Пантыфік спаслаўся на евангельскі фрагмент (Мц 18, 21-35), у якім гучыць знакамітае пытанне Пятра: «Пане, калі мой брат будзе грашыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму?»

 
Пантыфік сустрэўся з італьянскімі карабінерамі
01.03.2016 11:51

Папа Францішак сустрэўся 29 лютага з італьянскімі карабінерамі, якія нясуць службу ў аддзяленні, размешчаным побач з Ватыканам («Compagnia Carabinieri di Roma San Pietro»).

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 Наступная > Апошняя >>

Старонка 29 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.