Падобна таму, як Езус увайшоў у Ерузалем, Ён жадае ўвайсці ў нашы гарады і наша жыццё; Ён прыходзіць да нас у пакоры і праз моц сваёй любові даруе нашы грахі і прымірае з Айцом і з самімі сабой, сказаў Папа Францішак на Эўхарыстыі ў Пальмовую нядзелю.
19 сакавіка пачаў дзейнічаць акаўнт Папы Францішка ў «Instagram». Пры актывацыі профіля Святога Айца прысутнічалі сузаснавальнік гэтай медыяплатформы Кэвін Сістрам і сакратар Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы кс. Лусіо Адрыян Руіс.
19 сакавіка Папа Францішак узначаліў у ватыканскай базыліцы Эўхарыстыю, падчас якой удзяліў біскупскае пасвячэнне Апостальскаму Нунцыю ў Паўднёвай Афрыцы, Бастване, Лесота і Намібіі кс. Браяну Уэлсу і сакратару Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кс. Мігелю Анхелю Аюса Гіксоту.
Прэс-служба Святога Пасаду пацвердзіла, што Папа Францішак далучыцца да «Instagram» 19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа. Першы пост Пантыфіка, як чакаецца, з’явіцца каля 12.00 па рымскім часе.
17 сакавіка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Партугаліі Марсэлу Рэбэлу Дзі Соза. Прадстаўнікі Ватыкана і кіраўнік Партугаліі абмеркавалі сітуацыю ў краіне і Міжземнаморскім рэгіёне.
Профіль Папы Францішка з’явіцца ў папулярнай сацыяльнай сетцы для абмену фотаздымкамі і відэазапісамі «Instagram». Акаўнт Святога Айца пачне дзейнічаць 19 сакавіка і будзе называцца «Franciscus».
Папа Францішак прызначыў 16 сакавіка двух дапаможных рэвізораў для фінансавых структур Святога Пасаду і дзяржавы Ватыкан. Імі сталі Феручыо Панікка і Алесандро Касініс Рагіні.
Дзяржаўны Сакратарыят Ватыкана накіраваў ад імя Святога Айца тэлеграму прэзідэнту Турцыі з нагоды крывавага тэрарыстычнага акту ў Анкары, у выніку якога загінула 37 чалавек.
У чэрвені, верасні і кастрычніку будуць кананізаваны благаслаўлёныя Маці Тэрэза з Калькуты, кс. Станіслаў Папчынскі, Марыя Альжбета Хэссельблад O.Ss.S., кс. Хасэ Габрыэле Дэль Разарыё Бракера і Хасэ Санчэс дэль Рыа.
Пантыфік выказаў спачуванне народу Кот-д'Івуара пасля тэрарыстычнага акту, падчас якога ісламісты забілі 18 чалавек, а яшчэ 33 атрымалі раненні.
Перад абліччам сучасных «цёмных далін» адзіным адказам з’яўляецца давер да Бога, які ніколі нас не пакідае, сказаў Папа Францішак 14 сакавіка падчас ранішняй святой Імшы ў Ватыкане. Папа спаслаўся на першае чытанне літургіі слова з кнігі прарока Даніэля (Дан 13, 41с-62), якое распавядае гісторыю Зузаны, ілжыва абвінавачанай двума старэйшынамі.
Святы Айцец распавядаў пра тое, якімі былі прычыны апошніх зменаў у правілах прызнання несапраўдным касцёльнага шлюбу.
Святы Айцец «абнавіў» традыцыю дарэння вернікам кішэнных выданняў Евангелля. У нядзелю на плошчы святога Пятра ў Ватыкане пасля малітвы «Анёл Панскі» валанцёры раздалі кішэнны варыянт Евангелля паводле Лукі.
«З нагоды наступных Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве, прымаючы запрашэнне вышэйшых уладаў Рэспублікі і польскіх біскупаў, Яго Святасць Францішак адправіцца з пастырскім візітам у Польшчу з 27 па 31 ліпеня 2016 года», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве Прэс-службы Святога Пасаду.
12 сакавіка Пантыфік сустрэўся з удзельнікамі фармацыйнага курсу, прысвечанага новаўвядзенням, звязаным з «сужэнскім працэсам» і працэдурай «super rato», які праводзіць Трыбунал Рымскай Роты.