Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Леанарда Дзі Капрыа прыехаў на аўдыенцыю да Папы Францішка
29.01.2016 09:00

28 студзеня Пантыфік прыняў з візітам амерыканскага акцёра Леанарда Дзі Капрыа. Пра гэта паведамляе часопіс Newsweek.

 
Адгартацыя пра сям’ю найпазней можа з’явіцца ў сакавіку
28.01.2016 15:43

Папская адгартацыя пра сям’ю найпазней можа з’явіцца ў сакавіку, пра гэта ўзгадаў у размове з агенцтвам Ecclesia арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям'і.

 
Пантыфік запрасіў працаўнікоў дабрачыннай сферы на велікапосныя рэкалекцыі
28.01.2016 11:45

Святы Айцец Францішак запрасіў асоб і групы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю ў Касцёле, прыняць удзел у духоўных практыкаваннях на Вялікі пост. З такой ініцыятывай, з нагоды Юбілейнага Года, выступіла Папская рада «Cor Unum».

 
Папа сустрэўся з прэзідэнтам Ірана
27.01.2016 14:51

26 студзеня ў Ватыкане Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Хасана Рухані, Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран.

 
Папу Францішку ўручаць прэмію імя Карла Вялікага
27.01.2016 11:54

Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага будзе ўручана Папу Францішку 6 мая. Гэтая прэмія прысуджаецца за ўклад у аб’яднанне Еўропы і абарону еўрапейскіх каштоўнасцяў.

 
Папа заклікаў развіваць супрацоўніцтва паміж рознымі канфесіямі
26.01.2016 10:59

На заканчэнне Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, у свята Навяртання св. Паўла, 25 студзеня Папа Францішак узначаліў урачыстыя Нешпары ў рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі.

 
Святы Айцец даў парады семінарыстам
25.01.2016 17:10

25 студзеня Папа Францішак сустрэўся з семінарыстамі і выкладчыкамі Папскай ламбардскай семінарыі імя св. Амброзія і св. Карла ў Рыме – установы, дзе вучацца семінарысты пераважна з паўночнаітальянскіх рэгіёнаў. Аўдыенцыя была прымеркавана да 50-годдзя ўрачыстага адкрыцця новага будынка семінарыі.

 
Пантыфік наведае Швецыю з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі
25.01.2016 14:43

Святы Айцец Францішак прыме ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з успамінам 500-годдзя Рэфармацыі, якія пройдуць 31 кастрычніка ў шведскім горадзе Лунд.

 
Пантыфік распавёў пра галоўныя заданні біскупаў
22.01.2016 15:05

Заданнем біскупаў з’яўляецца малітва і абвяшчэнне ўваскрасення Езуса, а абавязкам вернікаў – малітоўная падтрымка ўласных біскупаў. Калі біскуп не моліцца і не абвяшчае Евангелле, а займаецца іншымі справамі – народ Божы пакутуе, сказаў Папа Францішак 22 студзеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў ватыканскім Доме святой Марты.

 
Святы Айцец заклікаў гасцінна прымаць пілігрымаў
22.01.2016 10:46

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі супрацоўнікаў пілігрымкавых агенцтваў і рэктараў санктуарыяў. Сустрэча прайшла ў рамках святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці.

 
Пантыфік: жанчыны змогуць афіцыйна ўдзельнічаць у абрадзе абмыцця ног у Вялікі чацвер
21.01.2016 18:05

Папа даручыў Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў увесці змены ў прадпісанні адносна абраду абмыцця ног падчас Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер.

 
Святы Айцец заклікае пазбягаць зайздрасці і нянавісці
21.01.2016 17:45

Падчас ранішняй Эўхарыстыі 21 студзеня ў Ватыкане Папа Францішак маліўся аб тым, каб Бог захаваў хрысціянскія супольнасці ад грахоў зайздрасці і нянавісці.

 
Пантыфік скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Сусветнага эканамічнага форума
21.01.2016 09:21

Папа Францішак у сваім пасланні звярнуўся да ўдзельнікаў Сусветнага эканамічнага форума, які 20 студзеня пачаўся ў Давосе (Швейцарыя) на тэму выклікаў чацвёртай прамысловай рэвалюцыі.

 
Пантыфіка запрасілі ў рымскую Вялікую мячэць
20.01.2016 16:14

20 студзеня раніцай у Ватыкане мусульманская дэлегацыя ўручыла Папу Францішку афіцыйнае запрашэнне наведаць рымскую Вялікую мячэць.

 
Святы Айцец сустрэўся з дырэктарам Міжнароднага валютнага фонду
19.01.2016 12:49

18 студзеня ў Ватыкане Папа прыняў дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард. Яна ўжо сустракалася з Пантыфікам 11 снежня 2014 года.

 
<< Першая < Папярэдняя 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 Наступная > Апошняя >>

Старонка 34 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.