Пантыфік перадаў усім яўрэйскім супольнасцям у свеце братэрскае прывітанне спакою ад Каталіцкага Касцёла.
У італьянскіх кнігарнях у хуткім часе з'явіцца новая кніга Папы Францішка «Любоў была раней, чым стварэнне свету». На яе старонках Святы Айцец адказвае на лісты дзяцей ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў з усіх кантынентаў.
«Прыкметай надзеі на Бога» назваў прысутнасць мігрантаў у сучасных грамадствах Святы Айцец Францішак.
Да малітвы за ахвяр выбухаў у Інданэзіі і Буркіна-Фасо заклікаў Папа Францішак 17 студзеня пасля малітвы «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра.
Вечарам 15 студзеня Папа Францішак нечакана наведаў дом састарэлых на ўскраіне Рыма, у мікрараёне Монтэ-Спаката. Пантыфіка сустрэлі там 30 жыхароў разам з персаналам, вельмі здзіўленыя гэтым візітам.
Папа Францішак запрасіў моладзь прыбыць у Ватыкан 23-25 красавіка 2016 г. на святкаванне Юбілею Міласэрнасці. Святы Айцец скіраваў спецыяльнае пасланне, у якім заўважыў, што сустрэча можа стаць цудоўнай нагодай для таго, каб адкрыць прыгажосць жыцця. Папа выказаў жаданне перажыць з моладдзю некалькі дзён малітвы і святкавання.
Папа Францішак моліцца аб здароўі знакамітага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера. Пра гэта распавёў старшыня Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі і спецыяльны пасланнік ААН па дарожнай бяспецы Жан Тодт пасля аўдыенцыі ў Святога Айца, якая прайшла 14 студзеня ў Ватыкане.
Вера перамагае заўсёды, таму што ператварае паразу ў перамогу, адзначыў Папа Францішак 14 студзеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Святы Айцец пачаў гамілію са спасылкі на літургічнае чытанне з Першай кнігі Самуэля, якое распавядае пра «вельмі вялікую паразу» Выбранага народа ад філістымлян, у выніку якога ізраільцяне згубілі ўсё, «нават годнасць».
Папа Францішак з’яўляецца вялікім рэалістам, лічыць Андрэа Тарньелі, адзін з самых вядомых італьянскіх журналістаў-ватыканістаў і аўтар кнігі-інтэрв’ю з Папам «Імя Бога – Міласэрнасць» (Il nome di Dio è Misericordia), якая ўбачыла свет 12 студзеня.
Аб важнасці малітвы, якая чыніць цуды і прадухіляе цвёрдасць сэрца, казаў Пантыфік 12 студзеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дома святой Марты.
Сёлетнія велікапостныя рэкалекцыі для Папы Францішка і супрацоўнікаў Рымскай курыі правядзе вядомы італьянскі прапаведнік, айцец Эрмэс Марыя Ронкі. Яны пройдуць 6-12 сакавіка ў Арычы каля Рыма, але не на працягу першага тыдня Вялікага посту, як было заўсёды.
Міласэрнасць з’яўляецца «пасведчаннем» Бога — лейтматыў кнігі-інтэрв’ю Папы Францішка «Імя Бога — Міласэрнасць» (Il nome di Dio è Misericordia), якая ўбачыла свет 12 студзеня. Гэтая кніга, па сутнасці, размова, якую правёў з Папам італьянскі журналіст-ватыканіст Андрэа Тарньелі.
Служба папскіх літургічных цэлебрацый 11 студзеня апублікавала каляндар набажэнстваў з удзелам Пантыфіка на студзень і люты.
Тэма міру ў чарговы раз стала цэнтральнай на сустрэчы Папы Францішка з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Святым Пасадзе. Пантыфік прыняў дыпламатаў 11 студзеня на аўдыенцыі, якая па традыцыі штогод праходзіць у хуткім часе пасля святаў Божага Нараджэння.
Сын супрацоўніка беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Арвід Панчанка 10 студзеня атрымаў хрост з рук Папы Францішка. Хлопчык быў у ліку 26 дзяцей, якім Пантыфік у адпаведнасці са шматгатовым звычаем у свята Хросту Пана ўдзяліў у Сікстынскай капэле сакрамэнт хросту падчас святой Імшы.