15 кастрычніка 2015 г. каля 19.00, пасля завяршэння вячэрняй асамблеі Сінода Біскупаў, Папа Францішак наведаў бяздомных у новым інтэрнаце, адкрытым некалькі дзён таму Апостальскай элемазінарыяй у памяшканнях Генеральнай курыі Таварыства Езуса, недалёка ад Ватыкана.
Святы Айцец Францішак 14 кастрычніка 2015 г. нечакана пачаў агульную аўдыенцыю ў Ватыкане.
У прадмове да моладзевага катэхізіса Святы Айцец прызнаўся, што засынае, молячыся спантанна.
На Сінодзе біскупаў на тэму сям'і часта гучыць пытанне, што датычыць перыяду падрыхтоўкі да сакрамэнту сужэнства.
Найстарэйшы кардынал Касцёла, Лорыс Франчэска Капавіла, у сераду 14 кастрычніка адзначыць свой 100-гадовы юбілей.
Пры фінансавай падтрымцы Апостальскай элемазінарыі недалёка ад Ватыкана быў адкрыты начны прытулак для бездомных.
Cтаршыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох лічыць, што так званыя «змешаныя сужэнствы», дзе муж і жонка з’яўляюцца хрысціянамі розных веравызнанняў, з’яўляюцца прыкладам экуменізму паўсядзённага жыцця – практычнага, жывога і дынамічнага.
Папа Францішак «з глыбокім смуткам» успрыняў навіну аб «страшным здарэнні», што адбылося 10 кастрычніка ў турэцкім горадзе Анкара.
«Наступствы стыхійных бедстваў нярэдка пагаршаюцца адсутнасцю клопату чалавека аб навакольным асяроддзі», – адзначыў Папа Францішак 11 кастрычніка падчас сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра. Папа нагадаў, што 13 кастрычніка будзе адзначацца Міжнародны дзень па змяншэнні небяспекі бедстваў.
Падчас адкрыцця чацвёртай агульнай кангрэгацыі Сінода Біскупаў 9 кастрычніка Папа Францішак звярнуўся з заклікам да малітвы аб міры на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Святы Айцец выказаў салідарнасць з народамі краін, ахопленых канфліктамі, і заклікаў міжнародную супольнасць прыкласці намаганні для іх спынення.
Пра патрэбу змяніць мову навучання Касцёла гаварылася на ранішняй сесіі Сінода Біскупаў па справах сям’і, які праходзіць у Ватыкане, 6 кастрычніка.
Папа Францішак можа здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Мексіку ў 2016 г. Аб гэтым заявіў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
6 кастрычнiка ў межах Сінода Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, завяршылiся выступленнi бiскупаў па першай частцы “Instrumentum laboris” аб выклiках, якiя стаяць перад сям'ёй, i пачалiся працы ў лiнгвістычных групах. На пачатку гэтага дня Папа Францiшак зрабiў вельмi важную заяву.
Праца Сінода — гэта выраз калегіяльнасці ў Касцёле, сказаў Папа Францішак, адкрываючы першую кангрэгацыю Сінода Біскупаў на тэму сям’і 5 кастрычніка ў Ватыкане. Пантыфік заклікаў удзельнікаў форума да шчырага дзялення ўласнымі меркаваннямі.
Каля 800 000 подпісаў былі сабраны ў рамках «Сыноўняга прашэння да Францішка адносна будучыні сям’і», якое 29 верасня было ўручана Святому Айцу. Подпісы былі сабраны ў 178 краінах. Зварот падпісалі, у прыватнасці, 202 кардыналы, арцыбіскупы і біскупы.