“Парагвай вядомы з таго, што з’яўляецца сэрцам Амерыкі, і гэта не толькі з-за свайго геаграфічнага размяшчэння, але таксама з-за цеплыні гасціннасці і ветлівасці яе жыхароў”, - сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў краіны і дыпламатычнага корпуса 11 ліпеня ў садзе палаца Лапезаў у Асунсьён.
10 ліпеня Папа Францішак прыбыў у Парагвай, пачаўшы апошні этап свайго 8-дзённага падарожжа ў Лацінскую Амерыку. Раней Пантыфік наведаў Эквадор і Балівію. У міжнародным аэрапорце ў Асунсьён Святога Айца прывітаў падчас праліўнага дажджу Прэзідэнт краіны Мануэл Картес Хара.
“Я не мог пакінуць Балівію, не пабачыўшы вас”, - прызнаўся Пантыфік падчас сустрэчы з юнымі падапечнымі Цэнтра перавыхавання ў балівійскім Санта-Крус 10 ліпеня.
9 ліпеня ў межах візіту ў Балівію Святы Айцец прыбыў у выставачны цэнтр “Expo Feria” ў Санта-Крус, месца правядзення Другой сусветнай сустрэчы народных рухаў. У арганізацыі сустрэчы ўдзельнічалі Папская рада „Iustitia et Pax” і Папская акадэмія сацыяльных навук. Першая такога роду сустрэча прайшла ў кастрычніку 2014 г. у Рыме.
“Праходзіць, змоўкні, смялей, уставай”, - гэтыя словы з евангельскага ўрыўка пра Бартымэя (Мк 10, 46-52) сталі падставай прамовы Папы Францішка да 4 тыс. балівійскіх святароў, законнікаў і семінарыстаў. 9 ліпеня Пантыфік сустрэўся з імі ў салезіянскай гімназіі ў Санта-Крус-дэ-ла-Сьера.
“Кожны народ мае памяць, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне”, - гэтыя словы сталі лейтматывам гаміліі Папы Францішка 9 ліпеня падчас святой Імшы ў балівійскім Санта-Крус, прымеркаванай да распачацця Нацыянальнага Эўхарыстычнага Кангрэсу.
8 ліпеня Папа выступіў у катэдры ў Ла-Пас перад прадстаўнікамі палітычных і грамадзянскіх уладаў Балівіі, членамі дыпламатычнага корпуса і людзьмі свету культуры і валанцёрства. Пантыфік выказаў надзею, што гэтая краіна можа стварыць новы культурны сінтэз на падставе інтэграцыі і адзінства, што палягае на гармоніі разнастайнасці.
8 ліпеня самалёт балівійскіх авіяліній “Aviación Boliviana” з Папам Францішкам на борце пасля пералёту ў 2138 км прызямліўся ў Ла-Пас. Ля трапа Святога Айца вітаў Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес.
“Нашы адукацыйныя цэнтры – гэта градкі, магчымасць, урадлівая глеба, пра якую трэба клапаціцца, стымуляваць і абараняць”, - адзначыў Папа Францішак, спасылаючыся на евангельскую прыпавесць пра сейбіта, на сустрэчы з прадстаўнікамі эквадорскіх школ і ВНУ ў Кіта 7 ліпеня. Сустрэча праходзіла ў Папскім каталіцкім універсітэце Эквадора, дзе сёння вучацца каля 30 тыс. чалавек.
“Наша вера заўсёды рэвалюцыйная”, - сказаў Святы Айцец падчас Эўхарыстыі ў інтэнцыі евангелізацыі народаў у “Парку двухсотгоддзя” ў сталіцы Эквадора Кіта 7 ліпеня. Гэтая святая Імша стала першым пунктам трэцяга дня лацінаамерыканскага падарожжа Пантыфіка.
Апошнім пунктам другога дня Папы Францішка ў Эквадоры быў візіт у сталічную архікатэдру. У святыні Пантыфік маліўся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, аддаў хвалу Маці Божай і прывітаў вернікаў.
Пра неабходнасць падтрымкі сем’яў і сапраўдны “грамадскі доўг” перад гэтым інстытутам гаварыў Папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую ўзначаліў 6 ліпеня ў парку “Samanes” у эквадорскім Гуаякіль.
У другі дзень візіту ў Эквадор, 6 ліпеня, Папа Францішак прыбыў у Гуаякіль, самы вялікі горад краіны. Сюды Пантыфік прыляцеў раніцай з Кіта і адразу з мясцовага аэрапорта адправіўся ў санктуарый Божай Міласэрнасці.
Падчас палёту з Рыма ў сталіцу Эквадора Кіта 5 ліпеня Папа Францішак сказаў журналістам, якія суправаджалі яго, што атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад канцлера Ангелы Меркель наведаць Германію.
“Я прыбываю як сведка Божай міласэрнасці і веры ў Езуса Хрыста”, - сказаў Святы Айцец падчас цырымоніі сустрэчы ў міжнародным аэрапорце ў сталіцы Эквадора Кіта 5 ліпеня. Папа заклікаў эквадорцаў да здольнасці дзякаваць Богу за Яго справы, бараніць слабых і простых, агарнуць апекай дзяцей і старых, давяраць маладым, цаніць высакароднасць свайго народа і ўнікальную прыгажосць сваёй радзімы.