Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Папа прыняў рашэнні адносна кананізацыі і беатыфікацыі
01.10.2015 16:38

30 верасня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак ухваліў зацвярджэнне дэкрэтаў, якія тычацца аднаго кананізацыйнага і некалькіх беатыфікацыйных працэсаў.

 
Пантыфік падвёў вынікі свайго візіту на Кубу і ў ЗША
30.09.2015 15:10

Свайму Апостальскаму падарожжу на Кубу і ў ЗША прысвяціў катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі 30 верасня ў Ватыкане Папа Францішак. Візіт Пантыфіка завяршыўся 28 верасня.

 
Святы Айцец скіраваў пасланне на Сусветны дзень моладзі ў Кракаве
29.09.2015 17:47

Даверыць жыццё Божай Міласэрнасці і прасіць аб ёй усім сэрцам заклікаў Папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень моладзі, які пройдзе ў 2016 годзе ў Кракаве (Польшча). У дакуменце Пантыфік заахвоціў юнакоў і дзяўчат несці полымя міласэрнай любові Хрыста ў штодзённае жыццё, здзяйсняючы фізічныя і духоўныя акты міласэрнасці.

 
Апостальская Сталіца: Папа і Касцёл у абароне непаўналетніх
29.09.2015 17:19

Вялікую цікавасць СМІ выклікала незапланаваная папярэдне сустрэча Святога Айца з ахвярамі сексуальных злоўжыванняў, якая адбылася 27 верасня ў Філадэльфіі падчас візіту Папы ў ЗША. Аб важнасці гэтай падзеі ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё выказаўся кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

 
Папа адказаў на пытанні журналістаў на шляху з ЗША
29.09.2015 14:59

28 верасня Папа Францішак завяршыў свой візіт на Кубу і ў ЗША. У самалёце на шляху ў Рым Пантыфік адказаў на пытанні журналістаў.

 
Святы Айцец завяршыў візіт на Кубу і ў ЗША
28.09.2015 15:36

28 верасня Папа Францішак вярнуўся ў Рым пасля Апостальскага падарожжа на Кубу і ў ЗША. На развітанне Святы Айцец падзякаваў арганізатарам візіту і заклікаў амерыканцаў быць шчодрымі і ўважлівымі распарадчыкамі велізарных дароў і магчымасцяў, якімі Пан адарыў іх краіну.

 
Папа на Сусветнай сустрэчы сем’яў: клопат у штодзённых дробязях надае смак сямейнаму жыццю
28.09.2015 15:08

27 верасня Папа Францішак узначаліў кульмінацыйную Эўхарыстыю ў рамках VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі (ЗША). Разам з Пантыфікам маліліся каля 100 тыс. вернікаў з розных кантынентаў.

 
Папа ў ЗША: утрыманне ў турме павінна дапамагаць асуджаным вярнуцца ў жыццё грамадства
28.09.2015 14:49

Папа Францішак падверг крытыцы пэнітэнцыярную сістэму, якая не спрыяе вяртанню людзей у жыццё грамадства. У рамках свайго падарожжа ў ЗША 27 верасня Святы Айцец наведаў турму «Каран-Фромхолд» у Філадэльфіі, дзе сустрэўся з амаль сотняй асуджаных.

 
Папа да біскупаў у Філадэльфіі: «Наша служэнне павінна паглыбляць саюз паміж Касцёлам і сям’ёй»
27.09.2015 19:05

27 верасня Папа Францішак звярнуўся да больш чым 300 біскупаў з розных краін, якія прыбылі на Сусветную сустрэчу сем’яў у Філадэльфіі (ЗША). Сустрэча Пантыфіка з біскупамі прайшла ў капліцы св. Марціна Турскага мясцовай духоўнай семінарыі.

 
Папа да сем’яў у Філадэльфіі: «Сям’я — фабрыка надзеі, жыцця і ўваскрасення»
27.09.2015 18:55

26 верасня Папа Францішак выступіў перад сем’ямі — удзельнікамі Сусветнай сустрэчы сем’яў — у межах фестывалю сям’і на праспекце Бенджаміна Франкліна ў Філадэльфіі (ЗША).

 
Пантыфік наведаў каталіцкую школу ў Гарлеме
26.09.2015 18:37

25 верасня Папа Францішак наведаў каталіцкую школу Маці Божай Каралевы Анёлаў у Гарлеме – раёне ў паўночнай частцы Нью-Ёрка, дзе пражывае пераважна афраамерыканскае насельніцтва і захоўваецца высокі ўзровень злачыннасці. Святы Айцец сустрэўся з моладдзю і сем’ямі эмігрантаў, якіх заклікаў не баяцца прыгожых мараў.

 
Папа выступіў перад Генеральнай Асамблеяй ААН
26.09.2015 18:29

25 верасня Папа Францішак наведаў штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку з нагоды 70-годдзя заснавання гэтай арганізацыі і пачатку Генеральнай Асамблеі, падчас якой прадстаўнікі 193 краін свету павінны зацвердзіць парадак дзеянняў у галіне ўстойлівага развіцца да 2030 г.

 
Папа сустрэўся з бяздомнымі ў Вашынгтоне
25.09.2015 16:48

Нельга знайсці сацыяльнага ці маральнага апраўдання, ніякага апраўдання для адсутнасці даху над галавой, сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з бяздомнымі ў касцёле св. Патрыка ў Вашынгтоне 24 верасня.

 
Пантыфік сустрэўся з кансэкраванымі асобамі ЗША
25.09.2015 15:19

Папа Францішак падзякаваў за адданую працу амерыканскім кансэкраваным асобам. 24 верасня Пантыфік узначаліў Нешпары з іх удзелам у катэдры св. Патрыка ў Нью-Ёрку ў межах свайго візіту ў ЗША.

 
Папа Францішак звярнуўся да Кангрэса ЗША
24.09.2015 20:27

24 верасня адбыўся гістарычны візіт Папы Францішка ў Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі, падчас якога Пантыфік звярнуўся да амерыканскіх заканадаўцаў з прамовай.

 
<< Першая < Папярэдняя 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Наступная > Апошняя >>

Старонка 43 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.