Папа Францішак быў у 2015 г. адной з самых уплывовых фігур у свеце. У штогадовым спісе, складзеным амерыканскім часопісам «Forbes», Пантыфік апынуўся на чацвёртым месцы.
«Хрысціянін не зачыняе дзверы ні перад кім, нават калі гэта выклікае супраціў», - сказаў Папа Францішак у гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі 5 лістапада ў Ватыкане.
Вечарам 1 лістапада Папа Францішак цэлебраваў святую Імшу на рымскіх могілках «Кампа Верана». Ва ўрачыстасць Усіх Святых Пантыфік маліўся там за памерлых, якія спачываюць як на гэтых найбуйнейшых могілках сталіцы Італіі, так і ва ўсіх месцах у свеце.
«Яго Святасць Францішак перадае свае спачуванні Вам і расійскаму народу», – гаворыцца ў лісце на імя Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, падпісаным Дзяржаўным Сакратаром Папы кардыналам П’етро Паралінам.
На працягу лістапада Папа Францішак прыме на аўдыенцыі шэраг кіраўнікоў дзяржаў. 9 лістапада візіт у Ватыкан здзейсніць Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, 14 лістапада – Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані, 20 лістапада – Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
29 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў VI Сусветнага кангрэсу Радыё Марыя, які праходзіць у італьянскай Колеваленцы на тэму «З Марыяй па дарогах свету».
26 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля пяці тысяч прадстаўнікоў цыганскай народнасці з нагоды іх сусветнай пілігрымкі ў Рым.
Перад Касцёлам пастаянна стаіць выклік абвяшчаць Евангелле сучаснаму чалавеку, абараняючы сям’ю ад усіх ідэалагічных і індывідуалістычных нападаў, сказаў Папа Францішак 24 кастрычніка на заканчэнне апошняй Генеральнай кангрэгацыі Сіноду Біскупаў на тэму сям’і ў Ватыкане.
Пантыфік зрабіў аб'яву вечарам 22 кастрычніка на пачатку агульнага пасяджэння Сіноду Біскупаў на тэму сям'і, які праходзіць у Ватыкане.
Сінод Біскупаў на тэму сям’і працягвае працу над канчатковым дакладам асамблеі. Яго рэдагаваннем займаецца камісія з дзесяці чалавек, прызначаных Папам Францішкам.
Святы Айцец у канцы лістапада наведае Кенію, Уганду і ЦАР, перадае агенцтва ЭФЭ.
Канспіралагічныя версіі аб маніпуляцыях Сінодам Біскупаў катэгарычна абверг амерыканскі кардынал Дональд Вюрл.
18 кастрычніка Папа Францішак кананізаваў Луі і Зэлі Мартэн, бацькоў адной з самых вядомых каталіцкіх святых Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса. Да хвалы алтара былі ўзнесены таксама італьянскі святар Вінчэнца Гросі і іспанская законніца Марыя ад Беззаганага Зачацця.
Папа Францішак прыняў удзел у святкаванні 50-годдзя ўстанаўлення Сінода Біскупаў, якое прайшло 17 кастрычніка ў ватыканскай зале Паўла VI. У сваёй доўгай прамове Святы Айцец сканцэнтраваўся над значэннем «Сінода» як «супольнага шляху» Божага Народу.
«Сцеражыцеся закваскі крывадушнасці фарысейскай» – гэта цытата з Евангелля св. Лукі (Лк 12, 1-7) стала лейтматывам гаміліі Святога Айца 16 кастрычніка 2015 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты.