Неабходна спрыяць «атмасферы даверу паміж ізраільцянамі і палесцінцамі», а таксама «аднавіць прамыя перамовы, каб дасягнуць пагаднення, якое будзе паважаць законныя памкненні абодвух народаў», гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы аб змесце размовы Папы Францішка з Прэзідэнтам Ізраіля Рэўвенам Рыўлінам.
Даючы ўсім святарам прывілей адпушчэння граху аборту ў Надзвычайны Юбілейны Год Міласэрнасці, Папа не імкнецца змякчыць ці мінімізаваць яго цяжар, патлумачыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі ў размове з журналістамі.
З дапамогай сучасных тэхналогій Папа Францішак паразмаўляў з вернікамі ЗША. Тэлемост быў арганізаваны мясцовай тэлевізійнай сеткай «АbcNews» 31 жніўня. Яго транcляцыя адбудзецца 4 верасня ў праграме «World News Tonight».
Звяртаючыся да вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 2 верасня, Пантыфік заклікаў у малітве, каб «праз заступніцтва Панны Марыі сучасны свет ніколі больш не перажыў жахаў і страшэнных пакутаў падобных трагедый».
«Хачу, каб Юбілей быў жывым досведам блізкасці Айца, дотыкам да Яго пяшчоты, каб вера кожнага верніка была ўзмоцнена і, такім чынам, яго сведчанне стала яшчэ больш плённым», — такая думка гучыць у пачатку ліста Папы Францішка да арцыбіскупа Рына Фізікеллы, старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі.
Папа Францішак нагадаў аб важнасці свабоды веравызання і спынення насілля на Блізкім Усходзе. Пасля нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» ў Ватыкане Пантыфік распавёў вернікам, што 29 жніўня ў Харысе (Ліван) прайшла беатыфікацыя сіра-каталіцкага епіскапа Флавіена Мішэля Мелкі – ахвяры пераследу рэлігійных і этнічных меншасцяў у Асманскай імперыі ў 1915 г.
Папа Францішак падтрымаў «Марш за жыццё», які пройдзе праз цэнтр Берліна 19 верасня. Як паведаміла нямецкая Нацыянальная федэрацыя за жыццё, Пантыфік сказаў аб гэтым арганізатарам маршу пасля мінулай агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Рыме.
«У малітоўным адзінстве з нашымі братамі праваслаўнымі і ўсімі людзьмі добрай волі мы жадаем зрабіць уласны ўнёсак у пераадоленне экалагічнага крызісу, які перажывае чалавецтва», – сказаў Пантыфік на агульнай аўдыенцыі 26 жніўня.
Папа Францішак скіраваў прывітанне з нагоды Дня Незалежнасці Украіны, які адзначаўся 24 жніўня. Пасольства гэтай краіны пры Святым Пасадзе, а таксама Адміністрацыя Прэзідэнта, паведамілі, што Пантыфік даслаў адмысловы ліст да Пятра Парашэнкі.
Папа Францішак у чарговы раз звярнуўся з заклікам да мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне. 23 жніўня падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» Пантыфік адзначыў, што «з глыбокай заклапочанасцю» сочыць за канфліктам ва ўсходняй частцы Украіны, які актывізуецца ў апошнія тыдні.
Хрысціяне павінны абудзіць сумленні людзей у час, калі на важныя пытанні прапануюцца частковыя адказы, адзначыў Папа Францішак у пасланні, скіраваным за подпісам Дзяржаўнага Сакратара кардынала П’етро Параліна, да ўдзельнікаў Сустрэчы на карысць сяброўства паміж народамі.
Важнасць сведчання жыцця брата Ражэ, заснавальніка экуменічнай супольнасці ў Тэзэ, падкрэсліў Папа Францішак у пасланні да 100-й гадавіны з дня нараджэння гэтага французскага экуменіста, 10-й з моманту яго трагічнай смерці і 75-й з часу прыбыцця ў Тэзэ.
Папа Францішак перадаў прадукты харчавання мігрантам, якімі апякуецца рымскае дабрачыннае аб’яднанне “Baobab” (Баабаб).
Існуе толькі адзін спосаб выйграць вайну – не весці яе, сказаў Папа Францішак у інтэрв’ю радыёстанцыі парафіі Маці Божай з гары Кармэль у Кампа Гала ў аргенцінскай правінцыі Сант’яга-дэль-Эстэра. 8 жніўня Святы Айцец паразмаўляў у прамым эфіры з двума аргенцінскімі святарамі, аднаго з якіх добра ведае з часоў свайго біскупскага служэння ў Буэнас-Айрэсе.
Папа Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб абароне стварэння, які будзе святкавацца штогадова 1 верасня. Адпаведны ліст Святы Айцец скіраваў 10 жніўня на імя кардынала Пітэра Тарксана, старшыні Папскай рады “Iustitia et pax”, і кардынала Курта Коха, старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.