“Святы Ойча – вітаем дома!” - такімі словамі Папу Францішка прывітаў Прэзідэнт Эквадора 5 ліпеня падчас цырымоніі сустрэчы ў аэрапорце Кіта. У 14.45, пасля амаль 13-гадзіннага палёту, аэробус “Alitalia”, які носіць імя “Pietro della Francesca”, прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце “Mariscal Sucre”.
5 ліпеня пачалося дзявятае Апостальскае падарожжа Папы Францішка за межы Італіі. Пантыфік наведае тры лацінаамерыканскія краіны: Эквадор, Балівію і Парагвай.
Няхай Дух Святы вядзе да адзінства ўсіх хрысціян, а мы будзем рабіць тое, што належыць нам, сказаў Папа Францішак, звяртаючыся да членаў італьянскага харызматычнага руху “Абнаўленне ў Святым Духу”, з якімі сустрэўся 3 ліпеня на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Энцыкліка Папы Францішка “Laudato si’”, прысвечаная ахове навакольнага асяроддзя, заняла чацвёртае месца ў спісе бестселераў у Францыі.
Папа Францішак, як духоўны апякун папскай педыятрычнай бальніцы “Дзіцятка Езуса” (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù), стаў адным з лаўрэатаў узнагароды “Шлях міласэрнасці”, якую прысуджае Расійская асацыяцыя спецыялістаў у дзіцячай транспланталогіі.
Ян Гус быў знакамітым чэшскім прапаведнікам, адным з найвялікшых майстроў, якія выйшлі з пражскага ўніверсітэта; яго асаблівым чынам паважае чэшскі народ. Гэтыя словы св. Яна Паўла II нагадаў у сваім лісце да кардынала Міласлава Влка Папа Францішак.
Навіны з Грэцыі, звязаныя з эканамічнай і сацыяльнай сітуацыяй, выклікаюць заклапочанасць Святога Айца, заявіў 1 ліпеня кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі. Папа Францішак жадае выказаць сваю блізкасць усім грэкам, асаблівым чынам шматлікім сем’ям, якіх “моцна закрануў гуманітарны і сацыяльны крызіс, складаны і балючы”.
“Навучайце малітве молячыся, абвяшчайце веру верачы, давайце сведчанне сваім жыццём!” - заклікаў Папа Францішак 46 новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў, якія 29 чэрвеня прыватным чынам атрымалі паліі. У адпаведнасці з новым абрадам, іх урачыстае ўскладанне пройдзе ў біскупскіх сталіцах гэтых іерархаў.
Сумесны ўдзел у Эўхарыстычнай Ахвяры з’яўляецца адным з маіх галоўных клопатаў, прызнаўся Папа Францішак. 27 чэрвеня Пантыфік прыняў дэлегацыю Канстанцінопальскага Патрыярхату, якая прыбыла ў Рым на ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла.
Да супрацоўніцтва ў ініцыятывах, накіраваных на абарону чалавечага жыцця і творчасці, чалавечай годнасці, справядлівасці і салідарнасці, і, перш за ўсё, міру, заклікаў Папа Францішак хрысціян і паслядоўнікаў юдаізму, прымаючы 25 чэрвеня ў Ватыкане дэлегацыю найстарэйшай пастаянна дзеючай яўрэйскай арганізацыі “B’nai B’rith International”.
«З боку Каталіцкага Касцёла я прашу вас аб прабачэнні за адносіны і паводзіны нехрысціянскія, і нават нялюдскія, якія мы мелі адносна вас у гісторыі. У імя Пана Езуса Хрыста, прабачце нам!» — сказаў Папа Францішак у Турыне 22 чэрвеня падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Царквы Вальдэнсаў, найстарэйшай рэфармацкай супольнасці ў свеце. Упершыню ў гісторыі Пантыфік пераступіў парог храма вальдэнсаў.
Вельмі асабістым стаў для Папы Францішка візіт у турынскі касцёл св. Тэрэзы, дзе ў 1907 г. адбыўся шлюб яго дзядулі і бабулі Джавані Берголіо і Розы Васала і дзе ў 1908 г. быў ахрышчаны яго бацька Марыа. Пантыфік жадаў такім чынам прадэманстраваць вялікае значэнне сям’і за некалькі месяцаў перад Сінодам Біскупаў, які будзе прысвечаны гэтай тэме.
Да смелай пазіцыі адносна цяжкасцяў і творчага служэння, асабліва найбольш патрэбуючым, заклікаў моладзь 21 чэрвеня на плошчы «Vittorio» ў Турыне Папа Францішак. У сваім імправізаваным выступленні Пантыфік заклікаў маладых вернікаў да супрацьстаяння культуры геданізму і імкнення да чыстай любові.
Сказаць радыкальнае “не” эканоміцы адчужэння, ідалапаклонству грошай, карупцыі, несправядлівасці і насіллю заклікаў Папа Францішак падчас сустрэчы са “светам працы” – рабочымі, фермерамі і прадпрымальнікамі – у Турыне. 21 чэрвеня Пантыфік прыбыў у гэты італьянскі горад з двухдзённым візітам, прымеркаваным да заканчэння дэманстрацыі Турынскай плашчаніцы.
Раніцай 21 чэрвеня Папа Францішак маліўся ў архікатэдральным касцёле сталіцы П’емонта перад Турынскай плашчаніцай – палатном, у якое, у адпаведнасці ca шматвяковай традыцыяй, было загорнута цела Езуса Хрыста ў магіле.