Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вязень калоніі, якую наведае Папа: нарэшце я сустрэну кагосьці, падобнага да майго бацькі |
Святы Айцец |
28.03.2013 11:29 |
«Нарэшце я сустрэну кагосьці, падобнага да майго бацькі», — так адрэагаваў на будучы візіт папы Францішка ў рымскую калонію для непаўналетніх «Casal del Marmo» адзін з вязняў калоніі. 28 сакавіка, у Вялікі чацвер, у 17.30 па італьянскім часе Пантыфік узначаліць там Імшу Вячэры Пана і абмые зняволеным ногі. У цэлым у калоніі 49 вязняў, сярод якіх толькі 8 італьянцаў. Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, астатнія паходзяць з іншых краін, і ў асноўным гэта мусульмане, якія нават не ведаюць, кім з’яўляецца Папа. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.