У Вялікую пятніцу папа Францішак узначаліць Крыжовы шлях |
Святы Айцец
|
29.03.2013 12:24 |
29 сакавіка, у Вялікую пятніцу, Святы Айцец Францішак узначаліць набажэнства Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі. Разважанні да набажэнства падрыхтаваны групай ліванскай моладзі і мараніцкім Патрыярхам Антыёхіі Бехарам Раі.
У Вялікую пятніцу, калі ўзгадваецца Мука Пана, Касцёл, згодна са старадаўняй традыцыяй, не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа.
Разважанні, падрыхтаваныя ліванскай моладдзю да Крыжовага шляху з удзелам Папы, закранаюць усе катэгорыі людзей. У іх узгадваюцца праблемы «сляпой свецкасці» і «гвалтоўнага фундаменталізму», падзелаў у Касцёле, абортаў і эўтаназіі, войнаў на Блізкім Усходзе. (AG)
|