Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


У Варшаве адбудзецца ХХІ кірмаш каталіцкай кнігі
09.04.2015 11:35

16-19 красавіка у Варшаве адбудзецца ХХІ Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў, у якім прыме ўдзел і Апостальская Сталіца.

 
ЗША: стартаваў паказ тэлесерыяла пра жыццё раннехрысціянскай супольнасці
08.04.2015 16:03

Пачынаючы з 5 красавіка, у перыяд велікодных святаў, у ЗША стартаваў новы тэлевізійны серыял, прысвечаны жыццю раннехрысціянскай супольнасці.

 
Парламент Украіны дасць Цэрквам права засноўваць прыватныя школы
08.04.2015 15:49

Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў першым чытанні за аснову законапраект № 1447, які дае рэлігійным арганізацыям права засноўваць навучальныя ўстановы дзяржстандарту адукацыі.

 
Хрысціяне Ірака перажывалі дні Пасхальнага Трыдууму з пасланнікам Папы
07.04.2015 10:40
Іракскія хрысціяне, аб якіх асаблівым чынам заклікаў маліцца на працягу Пасхальнага Трыдууму Пантыфік, перажывалі велікодныя ўрачыстасці разам са спецыяльным пасланнікам Святога Айца кардыналам Фернанда Філоні, прэфектам Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.
 
Колькасць каталіцкіх святароў і вернікаў у свеце павялічваецца
01.04.2015 16:35

Лік католікаў ва ўсім свеце за апошні час працягвае расці і складаў на канец 2013 года 1,253 млрд. ахрышчаных, што складае 17,7% насельніцтва планеты. Гэтыя дадзеныя змешчаны ў статыстычным штогодніку Каталіцкага Касцёла (Annuariun Statisticum Ecclesiale), які ў сакавіку 2015 года быў апублікаваны Дзяржсакратарыятам Святога Прастола.

 
Сем’і панясуць крыж у рымскім Калізеі
01.04.2015 16:04

1 красавіка Службай папскіх літургічных цэлебрацый быў апубліканы спіс асобаў, якія будуць несці крыж падчас набажэнства Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі. Сярод іх: тры сям’і — адна з якіх шматдзетная, а другая з усыноўленымі дзецьмі, хворыя, іракскія, італьянскія і лацінаамерыканскія законніцы, грамадзяне Сірыі, Нігерыі, Егіпту і Кітая.

 
Абрана месца правядзення галоўных падзей СДМ 2016
31.03.2015 12:40
У Кракаве вызначыліся з месцам правядзення галоўных мерапрыемстваў Сусветнага дня моладзі ў 2016 г. «Campus Misericordiae» (Поле міласэрнасці) — так будзе афіцыйна называцца некалькі гектараў зямлі на мяжы Кракава і Вялічкі.
 
Вядомы французскі пісьменнік выступіў у абарону пераследаваных хрысціян
26.03.2015 15:13

У  абарону пераследаваных хрысціян на Блізкім Усходзе і іншых частках свету выступіў у эфіры Ватыканскага радыё Жан Д’Ормесон, 90-гадовы сусветна вядомы французскі пісьменнік. Ён з’яўляецца членам Французскай Акадэміі і лічыцца «бацькам» і класікам сучаснай французскай літаратуры.

 
Паўмільёна перуанцаў выступіла супраць абортаў
25.03.2015 18:27

Больш за палову мільёна перуанцаў прыняло ўдзел у мінулую нядзелю ў адной з найбуйнейшых у Лацінскай Амерыцы дэманстрацый у абарону жыцця. Праходзячы галоўнымі вуліцамі сталіцы краіны, натоўп дэманстрантаў скандаваў лозунг: «Жыццё — так, аборт — не!»

 
У Аргенціне адкрыўся новы ўніверсітэцкі касцёл
20.03.2015 11:32

Універсітэт павінен быць «арыентаваны на Бога», у Ім ён павінен чэрпаць «сваю сілу, ідэі, навучанне», гаворыцца ў відэазвароце Папы Францішка з нагоды інаўгурацыі касцёла, пабудаванага пры Аргенцінскім каталіцкім універсітэце ў Пуэрта-Мадэра. Храм, прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, быў урачыста адкрыты 18 сакавіка Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў арцыбіскуп Буэнас-Айрэса кардынал Марыё Полі.

 
Выстава ікон у Львове заклікае да еднасці канфесій у малітве за Украіну
18.03.2015 15:39

17 сакавіка ў Львове прэзентавалі выставу графіка і іканапісца Міхаіла Скопы «Царква ваяўнічая». Калекцыя змяшчае каля 50 работ, якія былі напісаныя на працягу трох гадоў у стылі старажытнага сярэднявечнага ўкраінскага іканапісу. Экспазіцыя працягнецца да 29 сакавіка ў Львоўскім палацы мастацтваў.

 
У Тайландзе арыштавалі каля 400 бежанцаў-хрысціян
18.03.2015 14:28

Паліцыя ў Тайландзе арыштавала больш за 400 пакістанскіх хрысціян-імігрантаў, у тым ліку дзяцей. Святары ў Бангкоку распавялі CBN (The Christian Broadcasting Network) аб тым, што шмат хто з затрыманых беглі з Пакістана пасля абвінавачванняў у «блюзнерстве» або пагроз з боку радыкальных мусульман.

 
Украіну наведае дэлегацыя Сусветнай Рады Цэркваў
17.03.2015 12:32
18-19 сакавіка Украіну наведае прадстаўнічая дэлегацыя Сусветнай Рады Цэркваў (СРЦ), у склад якой уваходзяць 348 хрысціянскіх канфесій больш чым са 100 краін, якія прадстаўляюць каля 400 млн. хрысціян свету.
 
У ААН падпісалі дэкларацыю ў абарону хрысціянаў
16.03.2015 14:57
13 сакавіка на 28-й сесіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэневе была прадстаўлена сумесная дэкларацыя ў абарону хрысціянскіх і іншых супольнасцяў Блізкага Усходу.
 
У Тэзэ адбудзецца міжнародны калёквіум па тэалагічнай спадчыне брата Ражэ
12.03.2015 12:19

Летам 2015 года адбудзецца міжнародны калёквіум, прысвечаны ўкладу брата Ражэ ў тэалагічную думку. На калёквіум запрашаюцца маладыя багасловы да 40 гадоў — студэнты тэалагічных факультэтаў, даследчыкі, а таксама тыя, хто пасвяціў сябе служэнню Царкве.

 
<< Першая < Папярэдняя 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 Наступная > Апошняя >>

Старонка 75 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.