Нігерыйскія хрысціяне вырашылі перадаць частку сваіх даходаў на аднаўленне святыняў, разбураных мусульманамі. Налічана, што за тры дні антыхрысціянскага супрацьстаяння знішчана 70 святыняў, некалькі кляштараў і шмат школ, паліклінік, дамоў прытулку, а таксама дамоў тых, хто вызнае Хрыста.
На вакзале мараканскага Тэса афіцэры службы бяспекі затрымалі маладога чалавека з Бені-Мелал, які падазраецца ў распаўсюджванні хрысціянства. Паводле інфармацыі «L'Observatoire de la Christianophobie», падчас дагляду ў яго чамадане былі выяўленыя Бібліі і іншая хрысціянская літаратура.
«Рашучы крок у падтрымку ненароджанага чалавечага жыцця, які адлюстроўвае волю амерыканскага народа»: так кардынал Шон О'Мэлі, арцыбіскуп Бостанскі і прэзідэнт Камітэта абароны жыцця пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ЗША, пракаментаваў адабрэнне Палатай прадстаўнікоў законапраекта аб забароне аплаты абортаў падаткаплацельшчыкамі.
«Пасвячэнне ў Лондане першай жанчыны біскупам Англіканскай Царквы не перашкаджае нам працягваць экуменічны дыялог», — паведаміў арцыбіскуп Бернард Лонглі, які адказвае за пытанні ў справе экуменізму ў епіскапаце Каталіцкага Касцёла ў Англіі і Уэльсе. Пасвячэнне адбылося ўчора, на наступны дзень пасля заканчэння Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.
Мусульманскі святар аб’явіў сэлфі грахом, дадаўшы, што гэта прыкмета ганарлівасці і высакамернасці. Паводле яго слоў, аўтары сэлфі патрабуюць сацыяльнага прызнання і фотаздымкі дапамагаюць ім адчуваць сябе лепш за іншых.
Касцёл ў Дубліне святкуе 90-годдзе з дня смерці Слугі Божага Мэта Тальбота, працэс беатыфікацыі якога пачаўся неўзабаве пасля яго смерці. Культ, які расце вакол гэтага незвычайнага ірландца, натхняе людзей не толькі на востраве, гэтай асобай вельмі цікавяцца ў ЗША.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у сваім першым публічным выступленні з нагоды падзей вакол нападу на французскі сатырычны часопіс Charlie Hebdo аб’яднаў адмову ад насілля з імкненнем асцярожна ставіцца да рэлігійных пачуццяў вернікаў.
22 студзеня ў Вашынгтоне прайшоў «Марш за жыццё». З гэтай нагоды Папа Францішак у твіт-паведамленні адзначыў, што «кожнае жыццё — гэта дар».
Найстаражытнейшы фрагмент Евангелля, напісаны ў першым стагоддзі нашай эры, знайшлі на масцы муміі егіпцян. Пра гэта паведамляе Live Science са спасылкай на канадскага даследчыка Новага Запавету Крэйга Эванса.
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (Раскамнагляд) накіравала папярэджанне інтэрнэт-парталу «Рэспубліка» за публікацыю карыкатуры на рэлігійную тэматыку.
У французскім парламенце пачалі дыскусію аб унясенні зменаў у закон аб праве на спыненне жыцця. У прадстаўленым праекце адзначаецца магчымасць выкарыстоўваць трывалы і глыбокі наркоз. Французскі епіскапат патрабуе неабходных карэктываў, каб гэты праект не стаў насамрэч легалізацыяй эўтаназіі.
Украінскія семінарысты калядавалі ў метро ў Парыжы, несучы французам звестку пра нараджэнне Хрыста.
Канадскія заканадаўцы прынялі рашэнне штогод адзначаць у краіне Дзень Папы Яна Паўла IІ у гадавіну яго смерці — 2 красавіка. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Канферэнцыі Біскупаў Канады.