Падчас раскопак у Іерусаліме археолагі знайшлі часткі будынка, у якім, як мяркуецца, адбываўся суд над Езусам Хрыстом. Пра гэта паведамляе The Washington Post.
2014 год стаў рэкордным па колькасці наведванняў былога канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц.
Першае публічнае выканне афіцыйнага гімну Сусветнага дня моладзі 2016 адбылося ў Польшчы 6 студзеня. Гімн атрымаў назву «Благаслаўлёныя міласэрныя».
Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі Тэзэ пройдзе на мяжы 2015/16 гг. у іспанскай Валенсіі. Пра гэта падчас сустрэчы Тэзэ ў Празе аб’явіў прыёр экуменічнай супольнасці брат Алоіз.
Алі Агджа, былы турэцкі тэрарыст, які ў 1981 годзе спрабаваў забіць Яна Паўла ІІ, 27 снежня ўсклаў кветкі на яго магіле ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. Былы кілер зрабіў гэта ў 31-ю гадавіну сустрэчы з Пантыфікам, які наведаў яго ў рымскай турме «Рэбібія» і ў прыватнай размове сказаў , што дараваў яму за спробу забіцця.
26 снежня ў Токіа (Японія) ва ўзросце 86 гадоў адышоў у вечнасць італьянскі езуіт арцыбіскуп Джузэпэ Піттаў, былы сакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Іерарх быў рэктарам Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта, а таксама канцлерам Папскай Акадэміі навук.
У адным з самых буйных рымскіх гандлёвых цэнтраў «Euroma 2» была адкрыта капліца. Гаворка ідзе пра адзін з першых падобных выпадкаў у Еўропе. У гандлёвым цэнтры працуе каля 2500 чалавек, а колькасць яго наведвальнікаў толькі ў выходныя дні дасягае 100 тыс. Адкрыццё капліцы мае на мэце адказаць на заклік Пантыфіка «выходзіць на вуліцы і ісці туды, дзе збіраюцца людзі».
Гімн Сусветнага дня моладзі (СДМ) прадставяць 6 студзеня ў Кракаве падчас шэсця Трох Каралёў. Прэзентацыя твора, тэкст і музыку якога напісаў Якаў Блыхаж, адбудзецца на заканчэнне шэсця каля 12 гадзін. Пра гэта паведамляе афіцыйная старонка «СДМ-Кракаў 2016».
17 снежня больш за сотню рымскіх бяздомных атрымалі ў дар спальныя мяшкі з каптуром і маленькай выявай папскага гербу. Падарункі былі ўручаны з нагоды 78-годдзя Папы Францішка групай валанцёраў пад кіраўніцтвам Апостальскага элемазінарыя арцыбіскупа Конрада Краеўскага.
У цэнтры Зальцбурга адкрыўся «Музей Божага Нараджэння», дзе прадстаўлены экспанаты з прыватнай калекцыі Урсулы Клойбер, якая на працягу доўгіх гадоў набывала іх у дробных гандляроў Еўропы і Амерыкі.
У Латвіі забілі каталіцкую манахіню. 70-гадовая Леаніда Татарчук, якая паходзіла з Беларусі, належала да Кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыі, заснаванай Ганаратам Казмінскім у 1891 годзе ў Рызе.
Першы ў Бангладэш каталіцкі ўніверсітэт адкрыўся ў сталіцы краіны — Дака. 9 снежня ў Notre Dame University Bangladesh (NDUB) пачаліся заняткі. Універсітэт, заснаваны Місіянерамі Святога Крыжа, налічвае 283 навучэнцы і 24 выкладчыкі. На дадзены момант у навучальнай установе выкладаецца англійская мова, эканоміка, права, філасофія і менеджмэнт, паведаміла агенцтва AsiaNews.
Віншавальныя паштоўкі на Божае Нараджэнне, якія рассылаюць мясцовыя саветы ў Брытаніі, перасталі насіць рэлігійны падтэкст, паведамляе The Telegraph.
Прадстаўнікі ўсіх рэлігійных канфесій і супольнасцяў Днепрапятроўшчыны паўдзельнічалі ў здымках роліка аб прымірэнні ва Украіне.