Па інтэрнеце разышліся відэа, на якіх бачна, як высокапастаўленыя кіраўнікі Planned Parenthood, галоўнай арганізацыі, якая прапагандуе і робіць аборты, цынічна распавядаюць пра нелегальны гандаль органамі забітых у абартарыях дзяцей. Размова адбываецца за абедам у рэстаране за бакалам віна.
«Для стварэння культуры жыцця павінна быць адменена смяротнае пакаранне», - падкрэсліваюць у сумеснай заяве кіраўнік Камісіі па справядлівасці і развіцці чалавека арцыбіскуп Томас Венскі і старшыня Камітэта абароны жыцця кардынал Шон О’Мэллі. Заява прагучала ў 10-ю гадавіну кампаніі епіскапату ЗША супраць смяротнага пакарання.
Мэры мегаполісаў, якія ўваходзяць у Альянс вугляродна-нейтральных гарадоў, шмат чакаюць ад форумаў у Ватыкане, што адбудуцца 21-22 ліпеня, - канферэнцыі па ўстойлівым развіцці і абароне навакольнага асяроддзя і семінара на тэму барацьбы супраць сучаснага рабства, арганізаваных Папскай акадэміяй навук сумесна з ААН.
Лацінаамерыканскія СМІ станоўча падсумоўваюць васьмідзённы візіт Папы Францішка ў Паўднёвую Амерыку 5-12 ліпеня, падчас якога Пантыфік наведаў Эквадор, Балівію і Парагвай. Папа з Аргенціны пакінуў у рэгіёне “моцны след” і “важныя пасланні”, - такое меркаванне пераважае ў большасці каментароў лацінаамерыканскіх медыя.
8 ліпеня — ва ўспамін у Праваслаўнай Царкве святых Пятра і Феўроніі — адзначаецца Дзень сям'і, кахання і вернасці. З гэтай нагоды ў цэнтры Масквы пройдзе свята для моладзі.
Газета „l’Unità”, якая была на працягу многіх гадоў афіцыйным органам італьянскай камуністычнай партыі, апублікавала поўны тэкст экалагічнай энцыклікі „Laudato si’” Папы Францішка. Першая частка энцыклікі з'явілася ў першым нумары газеты, якая пасля чарговага спынення дзейнасці ў жніўні 2014 года распачала зноў сваю працу.
Далай-лама выказаў падтрымку зместу новай энцыклікі Папы Францішка, прысвечанай абароне навакольнага асяроддзя. Ён заклікаў іншых рэлігійных лідараў да ўдзелу ў вырашэнні пытанняў, якія ўплываюць на будучыню чалавецтва.
Ва Украіне створана прадстаўніцтва міжнароднага руху «Свабода сумлення», які сваёй мэтай, якую абнародваў у сваёй дэкларацыі 30 чэрвеня, лічыць барацьбу за рэлігійныя свабоды ў розных краінах свету.
"Журналістыка - вельмі важная частка дэмакратычнага ладу, бо гэта інструмент, які дапамагае чалавеку зразумець і вырашыць вельмі важныя жыццёвыя справы правільна, эфектыўна, паслядоўна", - перадае словы вярхоўнага архіепіскапа на пенсіі Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы кардынала Любаміра Гузара прэс-служба УГКЦ.
«Мы хочам абараніць права дзяцей мець маму і тату, хочам абараніць нашых дзяцей ад гендэрнай ідэалогіі, якая прыхавана, але з кожным разам больш нахабна ўваходзіць у школы», — кажуць арганізатары маніфестацыі, якая адбылася ў Рыме 20 чэрвеня.
18 кастрычніка падчас Сіноду Біскупаў па справах сям'і Папа Францішак кананізуе Луі і Зэлі Мартэн — бацькоў св. Тэрэзы з Лізьё. Пра гэта паведамляе, спасылаючыся на I-Media, французскі часопіс La Croix.
Выстава літаграфій Марка Шагала «Пасланне света» адкрылася 18 чэрвеня ў маскоўскай «Must ART Gallery».
У Львове пабудуюць Дом міласэрнасці, якім будуць апекавацца браты альбертыны. Урачыстасці пасвячэння і ўмуравання вуглавога каменю праводзіў 16 чэрвеня, напярэдадні літургічнага ўспаміну Альберта Хмялёўскага, Мітрапаліт Львоўскі арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі.
У старажытны сірыйскі горад Маалюля вярнулася разбураная два гады таму статуя Маці Божай. Яе змясцілі на гары, дзе статуя знаходзілася да пачатку баёў за вызваленне горада ад ісламістаў «Фронта Ан-Нусра» і іншых паўстанцкіх груповак, піша CNM.
У пасольстве Ватыкана ў Расіі выказалі гатоўнасць прытрымлівацца будучага закона аб праверцы рэлігійных арганізацый на прадмет замежнага фінансавання. 16 чэрвеня профільны камітэт Дзярждумы ўхваліў адпаведныя папраўкі.