У Кракаве распачаўся працэс па беатыфікацыі езуіта Пятра Скаргі SJ. Гістарычная і тэалагічная камісіі будуць даследаваць сабраныя матэрыялы на тэму Слугі Божага. Пра гэта паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Польшчы.
Ва Украіне на першым пасяджэнні новавыбранай Вярхоўнай Рады VIII склікання адбылася першая сустрэча Малітоўнай групы ў Вярхоўнай Радзе.
5-6 снежня ў Лондане пройдзе ІІ Міжнародная канферэнцыя на тэму барацьбы з гандлем людзьмі, у якой прымуць удзел члены так званай «Групы св. Марты» — аб’яднання афіцэраў паліцыі, экспертаў і духавенства з розных краін свету, задзейнічаных у барацьбе з сучасным рабствам.
Праеўрапейская скіраванасць з’яўляецца правільнай, але на сёння для Малдовы найбольш патрэбны мір. Такім чынам пракаментаваў вынікі апошніх выбараў у гэтай краіне біскуп Кішынёва Антон Коша.
Некаторыя хрысціянскія cвятыні ў Масуле зноў напоўніліся зняволенымі. Да чэрвеня Масул быў важным хрысціянскім цэнтрам у Іраку. Цяпер ён знаходзіцца пад уладай ісламскай дзяржавы, якая кіруецца строгай інтэрпрэтацыяй Карана.
Немка Жазэфіна Маркман, актывістка жаночай арганізацыі Femen, аштрафавана на 1200 еўра за акцыю пратэсту ў кёльнскім саборы падчас Імшы-пастэркі.
Невядомыя злачынцы падпалілі каталіцкую святыню ў Дэлі. Каб заяўка пра пажар была прынята, хрысціяне былі вымушаны распачаць акцыю пратэсту. У выніку паліцыя прыбыла на месца здарэння толькі праз 10 гадзін пасля пажару.
У Рыа-дэ-Жанейра запалілі самую вялікую ў свеце плывучую калядную ёлку, вышыня якой 85 метраў. Ёлку спусцілі на ваду на возеры Радрыга-дэ-Фрэйтас і ўпрыгожылі трыма мільёнамі лямпачак.
Турэмны тэрмін за «публічны паказ хрысціянскага фільма без адпаведнага дазволу» і «незаконны збор сродкаў» пагражае пратэстанцкаму пастару з Бутана. Паводле інфармацыі Open Doors, справа пастара Тандзіна Ванг’яла разглядаецца ў судзе акругі Самцэ. Яго жонка і сыны выступаюць у якасці сведкаў.
У Сэнт-Омер у паўночнай Францыі выявілі невядомы раней асобнік першага выдання п'ес Шэкспіра, апублікаванага ў 1623 годзе тыражом 800 экзэмпляраў.
Хрысціянская пара фатографаў была павінна закрыць свой бізнес пасля адмовы здымаць «вяселле» геяў. Каліфарнійцы Нанг і Крыс Майн, уласнікі Urloved Photography, прынялі такое рашэнне пасля канфлікту з парай мужчын з Сан-Францыска, паведамляецца на christiantoday.com.
У Ліёне заснавалі Інстытут тэалогіі цела. Мэта навучальнай установы — пераказваць французам навучанне Яна Паўла II пра шлюб і сям'ю. Па словах прэзідэнта Інстытута Івэса Семэна, на сёння існуе вялікая патрэба ў такой установе, калі ў грамадстве паўстае пытанне зменаў у традыцыйнай дэфiніцыі сям'і.
25 гадоў таму Папа Ян Павел II прыняў у сябе Міхаіла Гарбачова, які стаў першым савецкім лідарам, што прыбыў з афіцыйным візітам у Ватыкан.
21 лістапада ў музеі шахтаў па здабычы солі ў Вялічцы каля Кракава ў адрэстаўраванай зале экспазіцыі музея пабудавалі капліцу імя св. Яна Паўла ІІ. Яе асвяціў кардынал Станіслаў Дзівіш. Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы музея.
Сотні католікаў пратэставалі на вуліцах Мехіка супраць беспакаранага гвалту, патрабуючы тлумачэнняў аб знікненні 43 студэнтаў у горадзе Ігуале, якія у пачатку верасня 2014 года планавалі зладзіць забастоўку супраць рэформы адукацыі.