Айцец Джузэпэ Джыроці (1905-1945 гг.), дамініканскі экзэгет, забіты ў канцэнтрацыйным лагеры Дахаў за аказанне дапамогі габрэям, быў далучаны да ліку благаслаўлёных ў горадзе Альба, (Італія), паведаміла L'Osservatore Romano.
5 мая дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які служыць у Гомелі, адзначыў дзень нараджэння, з якім іерарха павіншавалі мясцовыя вернікі. А 4 чэрвеня гг. біскуп будзе адзначаць 30 гадоў з часу прэзбітэрскага пасвячэння.
У першую нядзелю мая, калі ў Гродзенскай дыяцэзіі святкуецца Дзень маці, у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі парафіяне і пілігрымы маліліся ў інтэнцыі ўсіх маці. Малітва мела характар падзякі Маці Божай за 250-гадовую прысутнасць у гэтым месцы і апеку над вернікамі.
4 мая ў парафіі Святога Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў Імшу-падзяку за кананізацыю Папы Яна Паўла ІІ. Кананізацыя адбылася 27 красавіка ў Ватыкане.
Новы выпуск праграмы “Вытокі” прысвечаны Пасхальнаму Трыдууму ў Віцебску. Галоўныя цэлебрацыі гэтых дзён узначаліў у Віцебскай дыяцэзіі яе ардынарый біскуп Алег Буткевіч.
5 мая адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў. Каталіцкі Касцёл у сваёй дзейнасці шмат увагі ўдзяляе асобам з абмежаванымі магчымасцямі.
“Пазнанне робіць ганарыстым, а любоў будуе”(1 Кар 8,1)
Па традыцыі першая нядзеля мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень маці. Ва ўсіх капліцах і касцёлах вернікі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, выказваюць ім сардэчныя віншаванні.
5 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі мерапрыемствы ў гонар 20-годдзя дзейнасці дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі. У межах юбілейных урачыстасцяў адбыліся прэзентацыя дзейнасці таварыства, даклады, святая Імша.