Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Апостальскі Нунцый правёў рэкалекцыі для прадстаўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў
05.05.2014 00:11

З 28 красавіка па 3 мая ў Баранавічах праходзілі штогадовыя рэкалекцыі для прадстаўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Асаблівай адметнасцю сёлетніх рэкалекцый было тое, што багатую спадчыну заснавальніка ордэна беларускім капуцынам набліжалі ягоныя суайчыннікі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і сакратар Апостальскай Нунцыятуры монс. Філіпа Чампанэлі.

 
Папа Францішак: Слова Божае і Эўхарыстыя напаўняюць нас радасцю
04.05.2014 15:59

“Слова Божае і Эўхарыстыя напаўняюць нас радасцю. Калі сумны – вазьмі Божае слова. Калі прыгнечаны – вазьмі Божае слова і ідзі на нядзельную святую Імшу, каб прыняць Камунію, каб удзельнічаць у таямніцы Езуса”, - з такім заклікам Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, каб прыняць удзел у малітве “Regina Caeli”, 4 мая.

 
Папа звярнуўся з заклікам у сувязі з трагічнымі падзеямі ва Украіне і Афганістане
04.05.2014 13:41

Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ва Украіне. 4 мая пасля нядзельнай малітвы “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра Пантыфік пажадаў даверыць вырашэнне драматычнага канфлікту ў гэтай краіне заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Прэзбітэрскае пасвячэнне адбылося ў Браславе
04.05.2014 13:27

3 мая ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыяканаў Яна Кароткіна і Аляксандра Фядотава з манаскай супольнасці айцоў сэрцанаў. Пасвячэнне ўдзяліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.

 
100-годдзе нараджэння кс. Ежы Росяка адзначалася ў Паланэчцы
03.05.2014 20:21

3 мая ў парафіі Святога Юрыя ў Паланэчцы адзначалася 100-годдзе нараджэння кс. Ежы Росяка – шматгадовага пробашча парафіі. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Свята св. св. Філіпа і Якуба, Апосталаў
03.05.2014 03:00

  Свята св. св. Філіпа і Якуба, Апосталаў
 
У будслаўскім санктуарыі прайшла сустрэча супольнасці «Хатні Касцёл»
03.05.2014 01:38
Сустрэча супольнасці “Хатні Касцёл” руху «Святло-Жыццё» 1 мая прайшла ў санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. У сустрэчы, якая ўжо стала традыцыйнай, прынялі ўдзел сем’і з Мінска, Магілёва і Маладзечна. Разам з удзельнікамі на сустрэчу прыехаў таксама дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкi.
 
70-годдзе смерці святара-паэта Ільдэфонса Бобіча адзначылі ў Іўі
02.05.2014 15:38

30 красавіка ў парафіі Св. Апосталаў Пятра і Паўла адзначылі 70-ую гадавіну смерці былога пробашча парафіі кс. Ільдэфонса Бобіча, які быў пробашчам парафіі ў Іўі і Вішнеўскім дэканам ў 1930-1944 гадах.

 
Школьныя выпускнікі са Шчучына маліліся ў санктуарыі Маці Божай у Будславе
02.05.2014 15:01
З 30 красавіка па 1 мая адбылася пілігрымка выпускнікоў гэтага года са Шчучына ў Нацыянальны Санктуарый у Будславе. Мэтай паездкі стала малітва моладзі ў інтэнцыі добрай здачы экзаменаў, а таксама выбару добрага жыццёвага шляху.
 
Святы Айцец: Важна дазваляць Езусу кожны дзень хаця б хвіліну паглядзець на сябе
02.05.2014 14:25

Чылійскае тэлебачанне паказала незвычайнае інтэрв’ю з Папам Францішкам, у якім Пантыфік адказвае на пытанні іерарха, занепакоенага адсутнасцю пакліканняў у сваёй дыяцэзіі. Гутарка была запісана падчас візіту біскупа Хуана Ігнасіа Гансалеса Эрасурыса ў Ватыкане.

 
<< Першая < Папярэдняя 1211 1212 1213 1214 1215 1216 1217 1218 1219 1220 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1219 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.