Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа Францішак: Праз дар рады сам Бог са сваім Духам асвятляе наша сэрца
07.05.2014 13:55

Прасіць у Бога аб дары рады заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 7 мая. Гэтаму дару Святога Духа Пантыфік прысвяціў сваю катэхезу.

 
Прызнаны цуд праз заступніцтва Папы Паўла VI
07.05.2014 13:19

Кангрэгацыя па справах Кананізацыі прызнала цуд, які прыпісваюць заступніцтву Паўла VI, што пацвердзіў кіраўнік па гэтай справе а. Антоніо Маразо. Ён лічыць, што беатыфікацыя Папы адбудзецца яшчэ ў гэтым годзе, хутчэй за ўсё 19 кастрычніка, на заканчэнне Сіноду Біскупаў па справах сям'і.

 
10 самых адметных святых Пантыфікаў
07.05.2014 11:45

Ад святога Пятра да Папы Францішка ў гісторыі Каталіцкага Касцёла было 266 Папаў, 78 з іх былі кананізаваныя. 27 красавіка гэта лічба стала раўняцца ўжо 80-ці пасля кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII.

 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Дзень малітваў аб пакліканнях 2014
07.05.2014 10:49

“Пакліканне да святарства – гэта не кар’ера, а служэнне іншым у тым месцы і ў той функцыі, якую выбраў нам Бог. І радасць святара вынікае з прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, - піша Мітрапаліт. - Хто ідзе за Хрыстом, павінен лічыцца з тым, што атрымае крыж, і, можа, нават цяжэйшы за іншыя, і з ім павінен будзе ісці аж да велікоднай раніцы. Аднак яго святарства не будзе сумным, бо з ім будзе Той, які перамог усялякі смутак і роспач”.

 
Святога Дамініка Савіо ўшанавалі ў дзятлаўскай парафіі
07.05.2014 10:43

Ва ўспамін св. Дамініка Савіо вернікі дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сабраліся, каб ушанаваць гэтага святога юнака.

 
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі маліўся на вайсковых могілках Монтэ-Касіна
07.05.2014 10:31

18 мая 1944 г. скончылася бітва пад Монтэ-Касіна, вядомая таксама як бітва за Рым - адна з самых вялікіх і крывавых баталій супраць нямецкай нацысцкай арміі на Захадзе Еўропы. Сёлета спаўняецца 70 гадоў з часу гэтай бітвы. 3 мая 2014 г. у рамках пілігрымкі ў кляштар Монтэ-Касіна на вайсковых могілках разам з міжнароднай групай сяброў Беларусі маліўся Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

 
У маі распачынаюцца ўрачыстасці да 100-годдзя спачылага кардынала Казіміра Свёнтка
07.05.2014 09:25

Ужо ў маі ў Беларусі распачынаюцца ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Успамінаць легендарнага чалавека, першага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і першага кардынала ў Беларусі будуць па ўсёй краіне.Але галоўныя мерапрыемствы пройдуць у Пінскай дыяцэзіі, служэнню якой іерарх прысвяціў усё сваё жыццё.

 
Папа Францішак сустрэнецца з Вярхоўным Патрыярхам і Каталікосам ўсіх армян
06.05.2014 17:42
Папа Францішак прыме на аўдыенцыі Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ, які 7-9 мая будзе знаходзіцца з візітам у Рыме. Сустрэча адбудзецца 8 мая.
 
Святы Айцец: хрысціянства — гэта не прыгожыя ідэі і храмы, але сведчанне
06.05.2014 17:19
Kалі Касцёл закрываецца ў самім сабе, калі лічыць сябе «рэлігійным універсітэтам» са шматлікімі цудоўнымі ідэямі, храмамі, музеямі, цудоўнымі рэчамі і не дае сведчання — становіцца бясплённым. Тое самае і з хрысціянамі. Хрысціянін, які не дае сведчання, застаецца бясплённым, не дае жыцця атрыманага ад Езуса Хрыстa.
 
Ва Украіне адбываюцца Імшы ў інтэнцыі міру і ахвяраў канфлікту
06.05.2014 15:48

У духу закліку Папы Францішка аб прымірэнні і братэрстве ва Украіне, у гэтыя дні католікі аб’ядналіся ў няспыннай малітве аб міры.

 
<< Першая < Папярэдняя 1211 1212 1213 1214 1215 1216 1217 1218 1219 1220 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1217 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.