Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
На выхад пілігрымкі Пінск — Лагішын удзельнікаў праводзіў у шлях пінскі ардынарый
10.05.2014 14:10

Раніцай 9 мая, напярэдадні гадавіны каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі, адбыўся выхад пілігрымаў з пінскага катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, каб ісці аднадзённай трыццацікіламетровай пешай пілігрымкай у Лагішын. Да вернікаў перад іх шляхам звярнуўся біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка прыняў удзел у святкаванні Дня Перамогі ў Брэсцкай крэпасці
10.05.2014 13:47

9 мая біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка прыняў удзел у афіцыйным святкаванні з нагоды Дня Перамогі, якое адбылося ў Брэсцкай крэпасці. Іерарх звярнуўся да прысутных з прамовай.

 
Папа сустрэўся з вядучымі службовымі асобамі ўстаноў, фондаў і праграм ААН
09.05.2014 16:49

9 мая Папа Францішак сустрэўся з вядучымі службовымі асобамі ўстаноў, фондаў і праграм Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якія праводзяць у гэтыя дні ў Рыме сваю нараду. Пантыфік падзякаваў сабраным за “намаганні дзеля забеспячэння міру ва ўсім свеце, павагі чалавечай годнасці, абароны самых бедных і найбольш уразлівых слаёў насельніцтва, гарманічнага эканамічнага і сацыяльнага развіцця”, дадаўшы, што многае яшчэ “павінна быць дасягнута”.

 
Гурт «Laudans» запрашае на майскія канцэрты свайго калектыва
09.05.2014 14:14

У бліжэйшую нядзелю, 11 мая, гурт «Laudans» прыедзе з канцэртам у Баранавічы, у парафію Маці Божай Фацімскай па адрасе: пр. Савецкі, 18.

 
Прыём заявак на конкурс «Жыццё пад сэрцам» адкрыты да 16 мая
09.05.2014 13:56

Да заканчэння прыёму аўтарскіх матэрыялаў беларускіх журналістаў і блогераў на конкурс у абарону пачатага жыцця "Жыццё пад сэрцам" застаўся тыдзень. Прыём будзе скончаны 16 мая.

 
Катэхізіс для моладзі “Youcat” дасягнуў тыраж 4,5 млн. асобнікаў
09.05.2014 13:18

Праз тры гады пасля з’яўлення на выдавецкім рынку каталіцкага катэхізіса для моладзі «Youcat» яго тыраж дасягнуў 4,5 млн. асобнікаў. Паводле ініцыятара яго выдання, нямецкага тэолага і журналіста Бернхарда Мойзера, гэта «самы буйны пасля Бібліі праект каталіцкай кнігі ў свеце».

 
Апостальская Сталіца заклікала вызваліць нігерыйскіх школьніц
09.05.2014 12:52

Святы Пасад далучыўся да закліку аб вызваленні мусульманскіх школьніц, выкрадзеных у Нігерыі, асудзіўшы гэты “чарговы акт страшнага насілля”, якое пашыраюць у афрыканскай краіне тэрарысты ісламскай групоўкі “Бока Харам”. Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі падкрэсліў, што выкраданне нявінных дзяўчынак выклікае велізарнае спачуванне, таму што не вядома, наколькі вялікаму прыніжэнню, насіллю, фізічнаму і духоўнаму, яны падвергліся з боку выкрадальнікаў.

 
Беларускі грэка-каталіцкі святар: наша Царква – гэта шматслаёвая супольнасць
09.05.2014 12:36

У апошнія гады ў бок Каталіцкага Касцёла не аднойчы скіроўваліся абвінавачванні ў празелетызме. Адным з аргументаў у адстойванні такога погляду быў фактар існавання Грэка-Каталіцкай Царквы. Для многіх, гэта, маўляў, спосаб для католікаў прыцягнуць вернікаў, перш за ўсё праваслаўнага веравызнання, у свае шэрагі. Ці гэта сапраўды так, ці такога тыпу душпастырствам займаецца Грэка-Каталіцкая Царква ў Беларусі? — аб гэтым мы паразмаўлялі з айцом Антонам Мікалаевым, душпастырам парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску.

 
“Быць мудрым і адважным у абароне праўды”: святога Станіслава ўшанавалі ў Галынцы
09.05.2014 11:48

Святога Станіслава, біскупа і мучаніка, ушанавалі ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы. 8 мая парафія адзначала адпустовую ўрачыстасць, на якую сабраліся духавенства і шматлікія вернікі.

 
Ва ўспамін св. Дамініка Савіо ўдзельнікі Савіо-клуба ў Смаргоні ўрачыста аднавілі абяцанні
09.05.2014 08:43

Падчас Імшы ў гонар святога Дамініка Савіо 6 мая ўдзельнікі Савіо-клуба ў Смаргоні ўрачыста аднавілі абяцанні, якія ўпершыню прынеслі год таму. Просячы заступніцтва святога Дамініка, яны прысягнулі жыць у еднасці з Езусам і Марыяй, пабожна ўдзельнічаць у Імшах, адказна выконваць свае абавязкі, з любоўю і павагай адносіцца да кожнага чалавека.

 
<< Першая < Папярэдняя 1211 1212 1213 1214 1215 1216 1217 1218 1219 1220 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1215 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.