Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Генеральны настаяцель хрыстусоўцаў наведаў Беларусь
02.05.2014 12:38

З 27 красавіка па 1 мая ў Беларусі знаходзіўся з візітам Генеральны настаяцель Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў кс. Рышард Главацкі. Святар з’яўляецца Генеральным настаяцелем супольнасці адзін год, яго візіт у Беларусь адбыўся ўпершыню.

 
Слова Жыцця на май 2014
02.05.2014 11:51

Прэзентацыя >>>

Ад iмя Хрыста просiм: паяднайцеся з Богам (2 Kар 5, 20)

Гэтае навучанне св. Павел накіроўвае да хрысціянаў у Карынце пасля абвяшчэння той вялікай навіны, якая з’яўляецца сэрцам усяго Евангелля: што Бог паяднаў з сабою свет у Хрысце (пар. 2 Кар 5, 19).

На крыжы, праз смерць свайго Сына, Бог даў нам найбольшы доказ сваёй любовi. Праз крыж Хрыстус паяднаў нас з Сабою.

Гэтая фундаментальная праўда нашай веры цалкам актуальная i сёння. Яна ёсць адкрыццём, якога чакае ўсё чалавецтва: Бог са сваёю любоўю блізкi да ўсіх, і кожнага Ён любіць бязмерна. Сучасны свет патрабуе гэтай навіны, але, каб прапаведаваць яе, мы павiнны паўтараць яе зноў і зноў - у першую чаргу самiм сабе, пакуль не адчуем, што гэтая любоў абдымае нас, нават калі ўсё будзе пераконваць нас у адваротным.

Ад iмя Хрыста просiм: паяднайцеся з Богам

Гэтая вера ў Божую любоў не можа заставацца закрытаю ў нашых сэрцах – так тлумачыць св. Павел: Бог усклаў на нас служэнне паяднання (пар. 2 Кар 5,18). Кожнаму хрысціяніну Ён даверыў вялікую адказнасць - сведчыць пра Божую любоў да Яго стварэнняў. Якім чынам?

Усё нашае стаўленне павінна пацвярджаць праўду, якую мы прапаведуем. Езус сказаў выразна, што перш, чым прынесці да алтара сваю ахвяру, мы павінны прымірыцца з нашымi братамі i сёстрамi, калі б яны мелi нешта супраць нас (пар. Мц 5, 23-24).

Гэта тычыцца, перш за ўсё, нашых супольнасцяў: сем’яў, груповак, асацыяцый, канфесiй. Так, мы пакліканы зруйнаваць усе бар’еры, якія перашкаджаюць жыць у гармоніі паміж людзьмі і народамі.

[...]

Ад iмя Хрыста просiм: паяднайцеся з Богам

«Ад імя Хрыста» - азначае замест Яго, так, як бы дзейнічаў Ён сам. Аддаць свой голас  Яму, жыць з Ім i так, як Ён жыве, любіць так, як Ён палюбіў нас. Заняць Яго месца, жыць з Ім і падобна да Яго, узаемна любіць адзін аднаго так, як Ён палюбіў нас. Не хаваючы i не парушаючы нiчога, але з гатоўнасцю разумець і паважаць станоўчыя каштоўнасці нашых блiжнiх, з гатоўнасцю аддаць жыццё адзiн за аднаго.

Гэта найiстотнейшы запавет Езуса, выразная адзнака хрысціян, гэтак жа важная сёння, як і ў дні першых паслядоўнікаў Хрыста.

Жыць гэтым Словам – азначае стацца людзьмі, якія прыносяць паяднанне.

Такім чынам, кожны наш жэст, кожнае нашае слова, кожны наш учынак, калі яны будуць прасякнуты любоўю, будуць такiмi, як Яго. Мы станем, як Езус, носьбітамі радасці і надзеі, прымірэння і супакою, а гэта значыць, свет паяднаецца з Богам (пар. 2 Кар 5, 19), якога чакае ўсё стварэнне.

К’яра Любіч
апублiкавана ў „Nowe Miasto” 1997, nr 1.

 
Гамілія на ІІІ велікодную нядзелю (4 мая)
02.05.2014 10:56

Дарагія браты і сёстры! Сёння Езус Хрыстус запрашае нас, як калісьці сваіх вучняў, прайсці з Ім шлях з Ерузалему да Эмаўса. І хоць геаграфічная адлегласць гэтага падарожжа дзесьці каля 12 кіламетраў, аднак нас Хрыстус запрашае прайсці яго ў духоўным плане. Настаўнік з Назарэта жадае паказаць нам сэнс згубленай надзеі.

 
Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла
02.05.2014 03:00

  Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла
 
Адбылася Імша ў гадавіну кансэкрацыі пінскага катэдральнага касцёла
01.05.2014 19:01

1 мая ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбылася ўрачыстая Імша ў гадавіну яго кансэкрацыі. Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка: беларускім сем’ям не хапае малітвы
01.05.2014 18:44

Восенню 2014 г. у Ватыкане пройдзе Сінод Біскупаў, прысвечаны праблемам сям’і, на якім будзе прысутнічаць і прадстаўнік епіскапату Беларусі, яго старшыня біскуп Аляксандр Кашкевіч. Актыўная падрыхтоўка да Сінода ідзе ўвесь год – мясцовым Касцёлам трэба вызначыць стан сучаснай сям’і, выклікі, з якімі яна сутыкаецца, і шляхі пераадолення праблем, у тым ліку патэнцыял Касцёла, які можа дапамагчы ў іх вырашэнні. Пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі існуе Рада па справах сям’і, прадстаўнікі з кожнай дыяцэзіі сустракаюцца некалькі разоў у год.

 
Сацыяльныя дакументы Бэнэдыкта XVI
01.05.2014 18:30

Сярод сацыяльных дакументаў Бэнэдыкта XVI вылучым энцыкліку “Caritas in veritate”, якая была падпісана 29 чэрвеня 2009 года. Насамрэч энцыкліка планавалася да юбілею выхаду энцыклікі “Populorum progressio” ў 2008 годзе, але эканамічны крызіс пачатку года ўнёс свае папраўкі і дапрацоўкі ў змест і структуру энцыклікі.

 
Май — месяц Марыі. Маёвыя набажэнствы
01.05.2014 10:57

Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы маюць вельмі багатую гісторыю, якая пачынаецца яшчэ ў Егіпце. Ужо ў V стагоддзі хрысціяне (копты) збіраліся на працягу ўсяго месяца мая, каб спяваць песні ў гонар Марыі. Упершыню май быў названы месяцам Марыі ў 1549 г. у Германіі ў кнізе «Май духоўны». У 1814 г. Папа Пій VII выдаў булу, у якой адобрыў практыкаванне маёвых набажэнстваў.

 
16 красавіка— Другі Велікодны тыдзень
01.05.2014 03:00

1 чыт. Дз 5, 27-33; Пс 34 (33), 2 і 9. 17-18. 19-20.
Ев. Ян 3, 31-36.

Альбо: Успамін св. Юзафа рамесніка.

1 чыт. (сш.15) Быц 1, 26 – 2, 3 альбо Клс 3, 14-15. 17. 23-24;
Пс 90 (89), 2. 3-4. 12-13. 14 і 16.
Ев. Мц 13, 54-58.

 
Успамін св. Юзафа рамесніка
01.05.2014 03:00

  Успамін св. Юзафа рамесніка


 
<< Першая < Папярэдняя 1211 1212 1213 1214 1215 1216 1217 1218 1219 1220 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1220 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.