Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«Размаўляйце штодня мовай Евангелля»: сакрамэнт канфірмацыі адбыўся ў Гродне-Паўднёвым
12.05.2014 11:41

10 мая моладзь парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы) у Гродне атрымала сакрамэнт канфірмацыі, які ім удзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Да сакрамэнту хрысціянскай сталасці прыступіла больш за 70 асобаў.

 
У Дзень Перамогі студэнты Катэхетычнага каледжа ў Баранавічах памаліліся за ветэранаў
12.05.2014 11:36

9 мая – у Дзень Перамогі - студэнты, якія прыехалі ў Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах на чарговы навучальны з’езд, сабраліся вечарам у капліцы, каб разам памаліцца за ветэранаў, тых, хто аддаў сваё жыццё за Бацькаўшчыну, падараваў сённяшняму пакаленню мірнае неба над галавою.

 
У моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску прайшоў турнір па мікра-футболе
12.05.2014 11:14

10 мая ў каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбыўся турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе сярод юнакоў ва ўзросце 12-15 гадоў. У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі каманд парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, парафіі Беззаганнага Зачацця Маці Божай у Мінску, парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку і гаспадары поля – парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.

 
Святкаванне 100-годдзя нараджэння кс. Люцыяна Хмялёўца і сакрамэнт канфірмацыі адбыліся ў Дзераўной
12.05.2014 10:55

11 мая ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзераўной адбылася ўрачыстая Імша ў 100-ю гадавіну нараджэння кс. прэлата Люцыяна Хмялёўца - Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, шматгадовага пробашча гэтай парафіі. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, канцэлебраваў яе біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Таксама падчас Імшы каля 120 вернікаў прынялі сакрамэнт канфірмацыі.

 
Пад Гомелем правялі раскопкі, добраўпарадкаванне і асвячэнне пахавальні шляхецкага роду Фашчаў
12.05.2014 10:30

У вёсцы Грабаўка Гомельскага раёна 10 мая правялі раскопкі, добраўпарадкаванне і асвячэнне пахавальні шляхецкага роду Фашчаў, якія жылі ў гэтай мясцовасці. Акцыя прайшла ў рамках праекта «Грабаўскі парк», ініцыяванага аддзелам адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза і прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў.

 
Успамін св. св. Нэрэя і Ахіла і Панкрата
12.05.2014 03:00

  Успамін св. св. Нэрэя і Ахіла, мучанікаў
  Успамін св. Панкрата, мучаніка
 
Клерыкі гродзенскай семінарыі ў нядзелю Добрага Пастыра памоляцца ў парафіях дыяцэзіі аб новых пакліканнях
11.05.2014 02:29
11 мая ў чацвёртую нядзелю Вялікадня Касцёл святкуе нядзелю Добрага Пастыра. У гэты дзень Касцёл асаблівым чынам моліцца аб новых пакліканнях да Божай службы. З гэтай нагоды навучэнцы гродзенскай семінарыі наведаюць парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, дзе разам з вернікамі будуць маліцца ў інтэнцыі новых пакліканняў да святарства і манаскага жыцця.
 
Зварот на Нядзелю Добрага Пастыра духоўнага айца Гродзенскай духоўнай семінарыі кс. Валерыя Быкоўскага
11.05.2014 02:14
У сённяшнюю Нядзелю Добрага Пастыра Езус зноў звяртаецца да нас  словамі: «Я прыйшоў дзеля таго, каб авечкі мелі жыццё і мелі яго ў дастатку...».  
 
Гэтая сапраўдная  любоў Езуса заахвочвае нас адказаць на Яго заклік. Езус хоча быць адзінай «брамай» нашага жыцця. Ён хоча кожны дзень адкрываць для нас шлях да выратавання, звяртаючыся да нас па імені. Перасцерагае нас, калі мы ступаем на шлях, якія не вядзе да Яго.
 
У чацвёртую Велікодную нядзелю, якая называецца Нядзеляй Добрага Пастыра, Касцёл традыцыйна заахвочвае нас маліцца ў інтэнцыі пакліканняў і ў інтэнцыі асобаў пакліканых. «Зробім нашыя сэрцы “ўрадлівай глебай” для ўспрыняцця Божага слова і жыцця паводле гэтага слова з прынясеннем плёну», – напісаў  Папа Францішак у сваім пасланні на гэты, ужо 51 Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях, які сёлета праходзіць пад дэвізам «Пакліканне – сведчанне праўды».
 
Кожнае  пакліканне з’яўляецца адказам на голас Езуса, які кліча да асабістага служэння і вернасці сваім прынятым абавязкам. Гэта паслуга на карысць Богу і   іншым людзям. Гэта дар падзякі за атрыманую місію ў свеце, а таксама заданне, праз якое,  цесна супрацоўнічаючы з Богам, мы можам упрыгожыць свет, паказваючы дасканаласць Творцы, Які Яго стварыў.
 
Пакліканне да святарства, як адзначыў св. Ян Павел II, --  гэта дар і таямніца. Дар, таму што ніхто не можа прэтэндаваць на права быць святаром, бо гэта Божая ласка. Гэта цудоўны дар Божай любові і клопату пра чалавека. Гэта плён цеснага супрацоўніцтва пакліканага з Божай ласкай. Ксёндз Марэк Дзявецкі на канферэнцыі для семінарыстаў на  Нацыянальным кангрэсе пакліканняў на Яснай Гары 20 мая 2000 года сказаў:
 
«Пакліканне з’яўляецца таямніцай сустрэчы двух вольнасцяў: вольнасці  Бога, які кліча, і вольнасці чалавека, які адказвае на гэтае пакліканне. Часта сам пакліканы не ў стане растлумачыць нават самому сабе, як гэта здарылася, што ён выявіў і рэалізаваў пакліканне да святарства».
 
Спазнанне гэтай таямніцы ў жыцці пакліканага будзе адбывацца праз усё жыццё ў цесным супрацоўніцтве з Тым, Які мае яе істотнае значэнне.
Такім чынам, кожнае пакліканне да святарства з'яўляецца адказам, пабудаваным на фундаменце веры, якая  ўзвышае  сэрца пакліканага.
 
Гэта пастаянны заклік Езуса ісці за Ім. Езус, заклікаючы апосталаў, не абмяжоўваў іх свабоду выбара, а праз цуды і місію распаўсюджвання Добрай Навіны дазваляў ім прыняць самастойнае рашэнне ў сваім жыцці. Гэта было зроблена ў іх сэрцах на аснове сведчання Езуса, кульмінацыяй чаго была Яго смерць на Крыжы і Змёртвыхпаўстанне.
 
Сведчанне любові Езуса зрабіла  апосталаў  сведкамі Езуса і святарамі Бога ў першасным значэнні. Святароў ці тых, якія сталі прадстаўнікамі Бога на зямлі, Яго знакамі, пасрэднікамі паміж Богам і людзьмі, тымі, якія прыносяць у ахвяру саміх сябе, даючы сведчанне Богу, Яго любові і сваёй прысутнасцю злучаючы неба і зямлю.
 
Пакліканне да святарства па сваёй прыродзе паказвае на ўзвышаны харызмат служэння Богу і чалавеку. Аднак  кожны з нас першапачаткова быў пакліканы Богам да святасці: «Будзьце святымі, бо Я з’яўляюся Святым», -- гаворыць Пан. Выключаючы пакліканне да святасці, кожнае пакліканне можа стаць звычайным выкананнем прафесійных абавязкаў. Вось чаму так важна ў жыцці кожнага пакліканага штодзённа пераглядаць усё ў святле Слова Божага і эўхарыстычнага жыцця, ці насамрэч паклікаў мяне Бог, а я Яму адказваю?
 
У сённяшнім свеце, вельмі часта напоўненым несапраўднымі каштоўнасцямі, Хрыстос патрабуе Сведкаў Праўды, аб чым згадваў Папа Францішак у сваім пасланні з нагоды Сусветнага дня малітвы аб пакліканнях. У гэтым шматгранным свеце  кожны пакліканы павінен стаць Сведкам Праўды. Так, як гэта рабілі нашы вялікія святыя – біскуп Станіслаў з Кракава ці Ян Павел II.
 
Таму сёння, у Нядзелю Добрага Пастыра,  мы асабліва просім вас, дарагія браты і сёстры, далучыцца да справы пакліканняў да святарскага служэння ў Хрыстовым Касцёле. Ваша штодзённая малітва за біскупаў, святароў і семінарыстаў нашай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне будзе пастаянна ўмацоўваць нас у распаўсюджанні Праўды , якой з’яўляецца Хрыстос.
 
Вас, паважаная моладзь і міністранты, заахвочваем да больш глыбокага разважання над адказам  Богу  на голас Яго паклікання. Гэта адбываецца ў цесным супрацоўніцтве з Хрыстом падчас разважанняў Божага Слова, малітвы і сакрамэнтальнага жыцця. Мы павінны горача маліцца, каб кожны з нас, калі ў сваім сэрцы пачуе голас Бога, змог знайсці дастаткова мужнасці і любові, нягледзячы на пачуццё нікчэмнасці і страху, і адказаць як малады Самуэль: «Я тут, Пане, Ты клікаў мяне».
 
Мы павінны таксама маліцца аб тым, каб, калі Божы заклік у сэрцы пачуе нехта з нашай сям'і, нам удалося засцерагчы яго ад перашкод, каб мы самі не заглушылі яго нашым супраціўленнем, страхам і няўпэўненасцю.
 
Дзякуем Вам, паважанае старэйшае пакаленне,  за прыклад  вашай веры і сведчанне любові да Касцёла. Дзякуючы вашым малітвам і ахвярам можа існаваць наша семінарыя, якая рыхтуе новых святароў для службы Богу і людзям у Хрыстовым Касцёле. Давайце будзем Сведкамі Праўды разам!
 
кс. Валеры Быкоўскі, духоўны айцец Гродзенскай Вышэйшай семінарыі 
 
Гродна, 11 мая 2014 года

 
Сакрамэнт канфірмацыі ў парафіі Сапоцкіна: быць водарам Пана
10.05.2014 16:36

9 мая падчас Імшы ў парафіяльным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Тэаліне) біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.

 
Гамілія на IV велікодную нядзелю (11 мая)
10.05.2014 16:23

Дарагія браты і сёстры! Чацвёртая велікодная нядзеля ў літургічным годзе мае назву нядзелі Добрага Пастыра. І мэтай гэтай нядзелі з’яўляецца тое, каб мы ўсвядомілі, кім для нас з’яўляецца Езус Хрыстус і якое месца Ён займае ў жыцці кожнага з нас.

 
<< Першая < Папярэдняя 1211 1212 1213 1214 1215 1216 1217 1218 1219 1220 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1214 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.