Каб зразумець падзеі, звязаныя з Фларэнтыйскай уніяй, неабходна прасачыць увесь ход палемікі, якую вёў Марк Еўгенік (Эфескі), які ў той час, як здаецца, меў найбольшы інтэлектуальны і духоўны аўтарытэт у візантыйскім царкоўным асяроддзі.
8 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ, які знаходзіцца з візітам у Рыме. Пасля прыватнай сустрэчы Святы Айцец звярнуўся да іерарха з прамовай, у якой адзначыў, што адносіны паміж Армянскай Апостальскай Царквой і Каталіцкім Касцёлам умацаваліся асабліва на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.
Шаснаццаццю лепшымі мастацкімі нумарамі парадавалі мінскіх гледачоў навучэнцы дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў. У мінулыя выходныя адбыўся дабрачынны фінальны канцэрт фестывалю “Таленты чыстых сэрцаў”.
Амерыканская арганізацыя па справах англіканска-каталіцкіх адносін выдала дакумент «Гісторыя Цэркваў і маральныя перакананні: у пошуках агульнай маралі», у якім гаворка ідзе пра тое, «наколькі па-рознаму ў англіканстве і каталіцызме выстройваюцца асноўныя канцэпцыі з-за розначытанняў не толькі ў маральным аспекце рэлігіі, але і ў іншых аспектах рэлігійных дактрын».
Трывае велікодны час, у якім асабліва яскрава можна адчуць удзячнасць і радасць за дар, які дадзены Богам чалавецтву – Езуса Хрыста Уваскрослага. Таксама гэта час асаблівага даверу, надзеі на тое, што і мы калісьці ўваскрэснем. На гэтай святой Імшы давайце задумаемся, што даў нам Бог у нашым жыцці, чаму навучыў нас падчас посту і за што можам дзякаваць ужо цяпер.
7 мая 2014 г. у Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.
На працягу 8 гадоў у лютым і маі - у дзень народзінаў і ў дзень смерці паэта-святара Казіміра Сваяка - адбываюцца сустрэчы парафіянаў клюшчанскага касцёла Гродзенскай дыяцэзіі і камайскага касцёла Віцебскай дыяцэзіі. 4 мая адбылася сустрэча ў Клюшчанах.
На Кніжным кірмашы ў Турыне пройдзе чарговы этап ватыканскай ініцыятывы “Падворак язычнікаў”. Сустрэча, якая адбудзецца 8 мая, будзе прысвечана з’яве мафіі і яе ўплыву на занятасць моладзі.
На працягу двух дзён, 6-7 мая, супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”, занятыя ў рэалізацыі праектаў па дапамозе дзецям, прымалі ўдзел у трэнінгу, арганізаваным у межах праекта «Familyfirst» па ўвядзенні Канцэпцыі палітыкі па абароне правоў дзяцей.