Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец асудзіў акты тэрарызму
12.03.2009 16:35
Бэнэдыкт XVI рашуча асудзіў забойства двух маладых салдатаў і паліцэйскага ў Паўночнай Ірландыі. Падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду 11 сакавіка 2009 г. Святы Айцец запэўніў у сваёй блізкасці з сем’ямі ахвяраў і тых, хто атрымаў раненні. Гэтыя злачынствы Пантыфік назваў жахлівымі актамі тэрарызму.
 
Бэнэдыкт XVI пра святога Баніфацыя — «апостала Германіі»
12.03.2009 15:43
Постаць св. Баніфацыя — біскупа і мучаніка, «апостала Германіі», — была тэмаю катэхезы Святога Айца Бэнэдыкта XVI падчас агульнай аўдыенцыі 11 сакавіка 2009 г. у Ватыкане. Папа заклікаў вернікаў да аднаўлення веры праз паглыбленне сувязі са Святым Пісаннем і адзінства з наступнікам Пятра, каб Касцёл быў у стане перадаць сучаснаму свету каштоўнасць Евангелля.
 
Ватыкан: паралізаваны мужчына перадаў Святому Айцу ліст, у якім піша аб сваёй любові да жыцця
11.03.2009 20:55
11 сакавіка 2009 г. у агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра прыняў удзел 58-гадовы мужчына, паралізаваны ўжо на працягу 10 гадоў. Ён перадаў Бэнэдыкту XVI ліст, у якім напісаў аб сваёй любові да жыцця.
 
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту як шлях навяртання
11.03.2009 20:49
10 сакавіка 2009 г. у Апостальскай Сталіцы распачалося Пленарнае пасяджэнне Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Пасяджэнне ўзначаліў новы старшыня ватыканскага ведамства кардынал Антоніа Канісарэс Льёвэра, Прымас Іспаніі.
 
Кардынал Каспер: пытанне адпустаў не павінна быць экуменічнай праблемай
09.03.2009 20:10
Пытанне адпустаў, якія вызначае Святы Айцец на юбілейныя гады, надалей выклікае непаразуменні на шляху экуменічных адносінаў. Аднак Год святога Паўла, які яшчэ працягваецца і падчас якога таксама можна атрымаць адпусты, з’яўляецца нагодай для таго, каб высветліць падобныя непаразуменні.
 
Бэнэдыкт XVI просіць аб малітве ў інтэнцыі папскіх замежных пілігрымак
09.03.2009 19:32
З 8 па 15 мая адбудзецца візіт Бэнэдыкта XVI у Святую Зямлю. Гэтыя даты Святы Айцец пацвердзіў асабіста падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 8 сакавіка 2009 г. Вітаючы вернікаў, Бэнэдыкт XVI папрасіў іх аб малітве ў інтэнцыі замежных папскіх пілігрымак.
 
Ватыкан не рэкамендуе ICANN ствараць катэгорыі Інтэрнэт-даменаў рэлігійнага характару
09.03.2009 19:27
Ватыкан не рэкамендуе Інтэрнэт-карпарацыі па справах прысвойвання назваў і нумароў (ICANN) ствараць катэгорыі Інтэрнэт-даменаў рэлігійнага характару як, напрыклад, «.catholic», «.buddhist» або «.islam».
 
8 сакавіка: малітва Святога Айца за жанчын
09.03.2009 17:39
8 сакавіка натхняе да разважання над сітуацыяй жанчын у сучасным свеце. Неабходна прыкладаць намаганні, каб кожная жанчына магла жыць паўнатою ўласных талентаў і каб яе годнасць шанавалася. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI нагадаў, што да гэтага заклікае таксама ІІ Ватыканскі Сабор і Апостальскае пасланне Яна Паўла ІІ Mulieris dignitatem («Пра годнасць жанчыны»).
 
Бэнэдыкт XVI пра значэнне малітвы падчас Вялікага посту
09.03.2009 17:10
Незвычайнаю дапамогаю для хрысціяніна з’яўляецца погляд на ўласнае жыццё ў святле Божай любові. 8 сакавіка 2009 г. падчас малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заахвоціў кожнага хрысціяніна менавіта ў такой перспектыве перажываць час Вялікага посту.
 
Шуміліна — парафія Маці Божай Фацімскай
Шуміліна — касцёл Маці Божай Фацімскай і святога Язафата Кунцэвіча
Фота кс. А. Амяльчэні

Адрас:
вул. Светласельская, 2
а.г. Светласельскі, Шумілінскі р-н

Рэспубліка Беларусь
211258

Тэл. (8-02130) 49613
аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • святая Імша ў нядзелю: 09.00 і 19.00.
  • святая Імша ў будні: пн,ср, пт і першая субота месяца — 18.00 (ад 13 мая да 13 кастрычніка ў 19.00); аўт, чц, сб у 08.00.
Адпусты: Маці Божай Фацімскай — 13 мая, Св. Язафата Кунцэвіча — 12 лістапада
аЗ гісторыі парафіі

Парафія св. Язафата Кунцэвіча ў Шуміліне новая. Яна была зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі 28 мая 1999 г. З утварэннем 12 кастрычніка 1999 г. новай Віцебскай дыяцэзіі, зацверджанай дзяржаўнымі ўладамі 28 снежня 1999 г., шумілінская парафія дзейнічае на тэрыторыі гэтай дыяцэзіі.

Душпастырамі парафіі спачатку былі айцы капуцыны, потым, праз некаторы час, – кс. Адам Дынак, а пасля ксяндзы аблаты: а. Крыштаф Барадзей OMI (у 2001–2003 гг. пробашч), вікарыі а. Гжэгаж Вавжыняк OMI і а. Ежы Катоўскі OMI, а таксама а. Пётр Бялевіч OMI і інш.

 
<< Першая < Папярэдняя 1781 1782 1783 1784 1785 1786 1787 1788 1789 1790 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1781 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.