Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ватыкан далучыцца да святкавання Міжнароднага года астраноміі
12.01.2009 18:20
Апостальская Сталіца далучыцца да святкавання Міжнароднага года астраноміі, які адзначаецца ў сувязі з 400-годдзем першых тэлескопных назіранняў Галілея. У чэрвені Ватыканская Астранамічная Абсерваторыя арганізуе навуковы сімпозіум, прысвечаны ролі астраноміі і астраномаў у грамадстве XXI ст.
 
Адкрыццё Ватыканскай Бібліятэкі пасля рэстаўрацыі
09.01.2009 18:41
Адкрыццё Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі пасля заканчэння будаўнічых працаў запланавана на восень 2010 г. У працэсе рэстаўрацыі мадэрнізуецца чытальная зала, памяшканне для захавання кнігазбораў і сховішча рукапісаў, будзе ўстаноўлена новая сістэма кандыцыяніравання, а таксама ўбудаваны новыя ліфты.
 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі дыпламатычнага корпуса
09.01.2009 16:26
Традыцыйную навагоднюю сустрэчу з членамі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец прысвяціў ацэнцы міжнароднай сітуацыі. Пантыфік у чарговы раз асудзіў усялякія формы насілля ў Сектары Газа, а таксама выказаў надзею на заключэнне перамір’я і аднаўленне перамоваў з мэтай вырашэння канфлікту.
 
Першая агульная аўдыенцыя са Святым Айцом ў новым годзе
08.01.2009 20:55
Сапраўдны Божы культ у вучэнні святога Паўла — такою была тэма катэхезы падчас першай сёлетняй агульнай аўдыенцыі са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Пантыфік пажадаў удзельнікам аўдыенцыі з адкрытым сэрцам і розумам трываць у сяброўстве з Хрыстом у новым годзе.
 
Ватыкан: рашэнне адмовіцца ад заканадаўства Італіі
08.01.2009 17:00
Улады Ватыкана пастанавілі адмовіцца ад прымянення на сваёй тэрыторыі італьянскіх законаў па прычыне іх неадпаведнасці прынцыпам Каталіцкага Касцёла. Правазнаўцы Апостальскай Сталіцы заявілі аб тым, што ў Італіі занадта шмат нормаў крымінальнага і грамадзянскага заканадаўстваў, частка з якіх, да таго ж, не адпавядае касцёльным прынцыпам.
 
Кардынал Жан-Луі Таран: шансы і межы міжрэлігійнага дыялогу
06.01.2009 20:46
Ці магчымы тэалагічны дыялог з мусульманамі? Гэта пытанне ўздымае старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран у інтэрв’ю для газеты L’Osservatore Romano. Старшыня ватыканскага ведамства спасылаецца на ліст Святога Айца Бэнэдыкта XVI, які быў змешчаны ва ўступе да кнігі італьянскага сенатара Марчэлла Пэры «Чаму мы павінны лічыць сябе хрысціянамі? (Лібералізм, Еўропа, этыка)».
 
Праграма мерапрыемстваў з удзелам Бэнэдыкта XVI на студзень 2009 г.
05.01.2009 19:38
Студзень, як звычайна, для Пантыфіка насычаны палітычнымі сустрэчамі: гэта аўдыенцыі для членаў дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, адкрыццё судовага года і аўдыенцыя для прэлатаў-аудытараў, афіцыялаў і супрацоўнікаў Трыбунала Рымскай Роты. Акрамя традыцыйных сустрэчаў адбудзецца таксама аўдыенцыя для кіраўнікоў рэгіёна Лацыо, правінцыі і мэрыі Рыма, а таксама аўдыенцыя для кіраўнікоў і персанала Генеральнага інспектарату грамадскай бяспекі пры Ватыкане.
 
Ватыкан урачыста адсвяткуе 80-годдзе свайго палітычнага статусу
31.12.2008 14:52
Дзяржава Ватыкан у лютым 2009 г. урачыста адсвяткуе васьмідзесятую гадавіну свайго сучаснага палітычнага статусу. У праграму святкавання ўключаны розныя мерапрыемствы, у тым ліку выстава, сімпозіум і канцэрт.
 
Святы Сільвэстр І, папа
31.12.2008 14:04
Святы Сільвэстр І, папаРымлянін Сільвэстр, які ў 284 г. прыняў святарскае пасвячэнне, быў выбраны Папам 31 студзеня 314 г. Яго пантыфікат прыпаў на час панавання цэзара Канстанціна, які ў 313 г. Міланскім эдыктам даў хрысціянам роўныя правы з прадстаўнікамі іншых рэлігій. Калі верыць паданню, Сільвэстр ачысціў Канстанціна ад праказы, навярнуў яго і ахрысціў. Удзячны імператар падараваў за гэта Папу Рым, Італію і нават увесь Захад: т. зв. «дар Канстанціна».

Папа Сільвэстр засяродзіў сваю ўвагу на барацьбе з распаўсюджанымі ў той час ерасямі, галоўнай з якіх было арыянства, і на Нікейскім Саборы ў 325 г. дактрына Арыя адносна Святой Тройцы была канчаткова адкінута Касцёлам. Сільвэстр памёр 31 снежня 335 г. У св. Сільвэстра просяць благаслаўлення на шчаслівы новы год. Ён таксама лічыцца апекуном добрага жніва і хатняй жывёлы.

Успамін: 31 снежня
 
Рыма-каталіцкі Касцёл ў Беларусі
30.12.2008 18:55
Калі вы ўбачылі гэты тэкст, не хвалюйцеся - гэта толькі фантом =)))
 
<< Першая < Папярэдняя 1781 1782 1783 1784 1785 1786 1787 1788 1789 1790 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1790 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.