Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI заклікае маліцца за Касцёл у Афрыцы
20.02.2009 16:33
«Каб Касцёл у Афрыцы знайшоў адэкватныя шляхі і сродкі для прымірэння, справядлівасці і міру паводле ўказанняў ІІ Спецыяльнай Асамблеі для Сіноду Біскупаў Афрыкі», — так гучыць інтэнцыя місійнай малітвы Бэнэдыкта XVI на месяц люты.
 
Кардынал Вальтэр Каспер: экуменізм — гэта абавязак хрысціянаў
19.02.2009 20:35
«Экуменізм з’яўляецца абавязкам хрысціянаў», — адзначыў у інтэрв’ю для Ватыканскага радыё кардынал Вальтэр Каспер. Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству таксама адзначыў, што экуменічны дыялог з’яўляецца адным з прыярытэтаў Пантыфікату Бэнэдыкта XVI.
 
Intermirifica.net — база дадзеных пра каталіцкія сродкі масавай інфармацыі
19.02.2009 17:45
Падрыхтоўкай новай Інтэрнэт-базы дадзеных каталіцкіх установаў сродкаў масавай інфармацыі займаецца Папская рада па справах масавай камунікацыі. Пад адрасам intermirifica.net можна будзе знайсці інфармацыю пра радыёвяшчальныя станцыі, тэлебачанне і вытворцаў аўдыёвізуальных матэрыялаў.
 
Святы Бэда Вялебны — апякун хрысціянскай Еўропы
18.02.2009 20:43
Постаці, вучэнню і пасланню святога Бэды Вялебнага, які жыў у Англіі на мяжы VII i VIII стст., 18 лютага 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў сваю чарговую катэхезу. Пантыфік нагадаў, што Бэда Вялебны ўнёс свой уклад у біблістыку, спалучаючы даслоўнае чытанне Святога Пісання з усведамленнем яго адзінства.
 
Арцыбіскуп Фізікелла: дзіця павінна быць плодам кахання, а не прадуктам лабараторных эксперыментаў
17.02.2009 14:47
«Дзіця павінна быць плодам кахання, а не прадуктам лабараторных эксперыментаў», — так адназначна выказаўся рэктар Папскага Латэранскага універсітэта арцыбіскуп Рыно Фізікелла адносна справы жыхаркі Паўночнай Італіі, жадаючай мець дзіця ад мужа, які знаходзіцца ў коме.
 
Бэнэдыкт XVI: праказа як сімвал граху
16.02.2009 17:04
Грэх аддаляе чалавека ад Бога і урэшце можа прывесці да смерці яго душы — 15 лютага 2009 г. падчас малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI закрануў тэму сапраўднай хваробы чалавека, якою з’яўляецца грэх.
 
Дзень святога Валянціна: «за» і «супраць»
14.02.2009 19:00
Дзень святога Валянціна так імкліва і глыбока ўвайшоў у сучасную беларускую культуру, што не заўважыць яго проста немагчыма. Але што мы адзначаем у гэты дзень? Ці можна назваць хрысціянскім Дзень усіх закаханых?
 
Бэнэдыкт XVI: Касцёл жадае развіваць адносіны з юдэямі
13.02.2009 19:17
12 лютага 2009 г. падчас сустрэчы з дэлегацыяй Канферэнцыі старшыняў галоўных амерыканкіх габрэйскіх арганізацый Святы Айцец запэўніў у жаданні хрысціянаў развіваць адносіны з габрэямі. Бэнэдыкт XVI нагадаў, што сам ён рыхтуецца да візіту ў Ізраіль — на зямлю, якая «аднолькава святая як для хрысціянаў, так і для юдэяў, бо менавіта там — карані нашай веры».
 
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ: Дзяржава Ватыкан як гарантыя незалежнасці Папы
13.02.2009 18:14
«Інстытут Дзяржавы Ватыкан гарантуе Папу незалежнасць ад якіх-небудзь палітычных уздзеянняў, а таксама свабоду ў кіраванні паўсюдным Касцёлам», — сцвердзіў кардынал Тарчызіо Бэртонэ. 12 лютага 2009 г. у Рыме Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI адкрыў сімпозіум, прысвечаны 80-годдзю падпісання Латэранскіх пагадненняў і ўтварэння Дзяржавы Ватыкан.
 
Бэнэдыкт XVI да хворых: у Хрысце знайсці адказ на таямніцу болю і смерці
12.02.2009 20:09
«Вера дапамагае нам пазнаць, што чалавечае жыццё прыгожае і годнае таго, каб перажываць яго ў паўнаце нават у той час, калі яно зламана хваробай», — з такімі словамі звярнуўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI да хворых, якія 11 лютага 2009 г. прыбылі ў ватыканскую базыліку, каб прыняць удзел у літургіі ў дзень успаміну Маці Божай з Люрда.
 
<< Першая < Папярэдняя 1781 1782 1783 1784 1785 1786 1787 1788 1789 1790 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1785 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.